Автор: Татьяна МАЛЕЖ

12:11, 13 сентября 2019

Разное

chat_bubble   remove_red_eye 136

«Завоссе» запрашае на свята 0+

Завершено21.09.2019 — 21.09.2019
12.00-16.00
 5-15 руб.

Завоссе — вядомае ў краіне і далёка за яе межамі месца, дзе нарадзіўся адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч. Тут прайшло яго дзяцінства, сюды падлеткам штогод прыязджаў на летнія вакацыі, ляцеў закаханы студэнт, а потым – настаўнік з Коўна, каб быць бліжэй да любімай дзяўчыны Марылі Верашчакі…
У праграме свята:
— літаратурна-грамадская акцыя “Чытаем класіка”;

— “бібліятэчны марафон”, выступленні гурткоўцаў літаратурных суполак Баранавіцкага раёна, займальныя квэсты, гульні і заняткі на дзіцячай інтэрактыўнай пляцоўцы;

— выстава работ майстроў народнай творчасці ў “Горадзе майстроў”;

 — выступленне  Арт-студыі “Niespodzianka” (“Неспадзяванка”) аб’яднання палякаў у Беларусі, гурта беларускіх галасоў і ўсіх музычных напрамкаў “BY CRY”; этна-гурта «VuRaj” (жывая акустычная музыка).

Кожны госць свята можа паспрабаваць сябе ў ролі танцора на вясковым свяце, і ў бальнай зале разам з капэлай “Колісьнія” і Мінскай школай танцаў пачатку XIX ст. “Капітэль”.

Кульмінацыяй свята стане Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым.

Кошт уваходнай платы на мерапрыемства на тэрыторыі Музея-сядзібы Міцкевічаў “Завоссе”:
дарослыя – 10 руб.,

школьнікі, навучэнцы, студэнты – 5 руб.,

дзеці да 7 гадоў – бясплатна,

“сямейны квіток” – 15 руб.

Месца правядзення: Брэсцкая вобл., Баранавіцкі раён, в. Завоссе.

Тэлефон для даведак: (17) 334-56-21

 

Поделиться: