Автор: Татьяна МАЛЕЖ

11:37, 9 мая 2017

Разное

chat_bubble   remove_red_eye 158

Сустрэча з фіналістамі «Дэбюту» ў Баранавічах

Завершено12.05.2017 — 12.05.2017
19.00
 Уваход вольны

Дабрачынны фонд «Вяртанне» быў створаны ў студзені 2013 года ў Мінску. Займаецца культурніцкімі праектамі  ен  з’яўляецца адным з заснавальнікаў шэрагу штогадовых літаратурных прэмій: «Дэбют» імя Максіма Багдановіча – за найлепшую дэбютную кнігу прозы, паэзіі і мастацкага перакладу.  Гэты фонд з’яўляецца таксама ўдзельнікам шэрагу выдавецкіх праектаў. Напрыклад, кніжнай серыі Noblesse Oblige – перакладаў на беларускую мову твораў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча – літаратурная прэмія, заснаваная ў снежні 2010 года Саюзам беларускім пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам і мецэнатам Паўлам Падкарытавым (Бераговічам). Першае ўручэнне прэміі адбылося на наступны год. З 2014 года да арганізатараў «Дэбюту» далучыўся дабрачынны фонд «Вяртанне». Прэмія ўручаецца ў трох намінацыях, у якіх працаваў Максім Багдановіч, – «Проза», «Паэзія», «Мастацкі пераклад».

 Дабрачынны фонд «Вяртанне» (Мінск) арганізуе ў Баранавічах сустрэчу з селетнімі фіналістамі літаратурнай прэміі «Дэбют» імя М.Багдановіча. Уладзімір Садоўскі прадставіць свой зомбі-хорар «1813»,  а Сюзанна Паўкштэла — пераклад з літоўскай мовы кнігі «Бог дажджу» Альвідаса Шляпікаса.

Пісьменнік Уладзімір Садоўскі – інжынер, які піша прозу.

Альвідас Шляпікас – літоўскі паэт, пісьменнік, акцёр, рэжысёр і сцэнарыст. Яго кнігі перакладзены на польскую, украінскую, рускую мовы.

Поделиться: