Автор: Татьяна МАЛЕЖ

15:12, 6 декабря 2019

Концерты

chat_bubble   remove_red_eye 235

Навагодні MUZZICDOM у Баранавічах 0+

Завершено26.12.2019 — 26.12.2019
19.00
 14, 17, 20 руб (да 15.12.2019) і 16, 19, 22 руб (пасля 15.12.2019)

Урачысты і святочны канцэрт пад Новы год.

Каляды і Новы год — чароўны час, калі традыцыі маюць асаблівую каштоўнасць. А сустрэча святаў разам з MuzzicDom — гэта выдатная музычная традыцыя аматараў класічнай музыкі ў Баранавічах.

MuzzicDom абяцае яскравыя ўражанні і эмоцыі, што будзе асабліва прыемна ўсім напярэдадні Новага года. Гэта не звычайны канцэрт – гэта сапраўдны навагодні музычны спектакль. Старадаўнія і сучасныя калядныя і навагоднія песні, арыі з іспанскіх сарсуэл, а таксама французская і італьянская опера складаюць аснову імпрэзы. Галоўнымі дзеючымі асобамі 26 снежня стануць дзве оперныя зоркі: салістка Вялікага тэатра Беларусі — чароўнае сапрана Маргарыта Ляўчук, а таксама спецыяльны госць з Іспаніі — яскравы і харызматычны тэнар Хесус Альварэс.

У канцэрце бяруць удзел:

 — Трубач-віртуоз Максім Шкулепа

 — Піяніст, саліст ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле» Вадзім Сідараў

 — Харавы ансамбль Жанны Філіповіч

УВАГА! Да 15 снежня дзейнічае спецыяльны кошт на квіткі.

 Канцэртны зал БарДУ,  г.Баранавічы,  вул.Паркавая, 62

Інфо і квіткі: 8(029)820 -70-33, 8(029)829-35-50

Поделиться:
Scroll Up