Автор: Татьяна МАЛЕЖ

15:14, 7 мая 2020

Концерты

chat_bubble   remove_red_eye 78

Музычны онлайн-марафон «Live Aid: COVID-19»

Завершено10.05.2020 — 10.05.2020
12.00
 Стоимость уточняйте

Больш за дзясятак беларускіх гуртоў і выканаўцаў возьмуць удзел у музычным онлайн-марафоне «Live Aid: COVID-19» у падтрымку збору сродкаў на дапамогу беларускім мэдыкам — кампаніі #ByCovid19.  Канцэрт ладзяць Polugar Bar, MediaCube Production і «Эўрарадыё» — апошняе будзе трансьляваць канцэрт на сваім сайце, Youtube-канале і ў сацсетках.

На канцэрце выступяць: Tornado, «Петля пристрастия», The Stokes, The Road Dogs,  2morrow2late, The Silicon, Panska Moc, Artefact Band, Аляксандар Памідораў і «Пьяные гости», Алег Хаменка, Пётар Клюеў і іншыя.

Грошы на падтрымку беларускіх мэдыкаў можна ахвяраваць кампаніі #ByCovid19 як падчас канцэрту, так і проста цяпер.

«Марафон будзе не зусім звычайны, бо, акрамя сапраўднага рок-канцэрту з паўнавартасным жывым выкананьнем і драйвам, гледачы змогуць задаць розныя пытаньні галоўным лекарам найбуйнейшых лякарняў, ну і, вядома, пагутарыць з папулярнымі музыкамі і валянтэрамі кампаніі ByCovid19», — піша адзін з ініцыятараў кампаніі Андрэй Стрыжак.

Поделиться: