Автор: Татьяна МАЛЕЖ

12:40, 28 сентября 2017

Разное

chat_bubble   remove_red_eye 186

Літаратурны дэсант

Завершено2.10.2017 — 2.10.2017
18.00
 Стоимость уточняйте

У кафэ “У госці” адбудзецца сустрэча з гасцямі з Менску, вядомымі беларускімі літаратарамі Уладзімірам Арловым і Андрэем Хадановічам. Ул. Арлоў прэзентуе новую кнігу мастацкай прозы “Танцы над горадам”. Героі аповесці, якая дала назву кнізе – самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Пісьменнік захопіць з сабой і бестселер гэтага года кнігу “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”. Андрэй Хадановіч, які прыедзе з гітарай і заспявае, прывязе сваю папулярную дзіцячую кнігу “Нататкі таткі”, а таксама томік выбраных вершаў Шарля Бадлера ды іншыя свае пераклады. Трэці госць – перакладчык казак Вільгельма Гауфа і вершаў Генрыха Гайне Ігар Крэбс, які сёлета выдаў пераклад рамана “Неверагодныя прыгоды барона Мюнхгаўзэна”.

 

Поделиться: