Автор: Татьяна МАЛЕЖ

15:42, 5 февраля 2018

Разное

chat_bubble   remove_red_eye 91

Адукацыйны мікс 12+

Завершено10.02.2018 — 10.02.2018
13.30
 Стоимость уточняйте

Прэзентацыя адукацыйных магчымасцей для беларусаў у ЕС. Інфармацыйная сустрэча “Адукацыйныя магчымасці для моладзі” адбудзецца ў сектрары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Удзельнікаў мерапрыемства чакае цікавая сустрэча з камандай актыўнай моладзі, многія з якіх з’яўляюцца ўдзельнікамі валанцёрскай ініцыятывы “Маладыя еўрапейскія амбасадары” і праекта “EU and YOU – Education for Integration”. Падчас сустрэчы прысутныя даведаюцца пра асаблівасці адукацыйнай сістэмы Германіі, атрымаюць адказы на многія пытанні: навошта рэгістравацца на іспыты, як прыехаць у замежны ўніверсітэт і справіцца з навучаннем на замежнай мове, як паспяхова напісаць матывацыйны ліст, як павысіць свае шансы на поспех атрымання стыпендыі, якія профільныя стыпендыі і магчымасці ёсць для студэнтаў-юрыстаў, якія магчымасці ёсць для студэнтаў з Беларусі праз праграму Эразмус + і інш.

Кожны зацікаўлены будзе мець магчымасць задаць пытанні і атрымаць на іх адказы.

Даведкі па тэл.: 40-36-90.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Обсуждение закрыто.

Scroll Up