Новости / Общество

Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя. Ён расказаў, што за аперацыю яму рабілі

4.03.2023, 18:14 

Амаль месяц святар знаходзіўся ў бальніцы з анкалагіным захворваннем.

Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя. Ён расказаў, што за аперацыю яму рабілі

Тадэвуш Кандрусевіч, фота catholic.by

3 сакавіка арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч быў выпісаны са шпіталя. Вярнуўшыся дадому,  іерарх праз партал Catholic.by падзякаваў «Богу, лекарам і ўсім, хто за яго моліцца».

«Калі з вуснаў лекараў-анколагаў пачуў дыягназ «меланома», то, усведамляючы сур’ёзнасць хваробы, паўтарыў словы Святога Пісання: «Калі прымаем ад Бога дабро, то чаму не можем прыняць зло?», бо, можа, прыйшоў час, калі станаўлюся непатрэбным слугой. Даверыў сябе Богу і маліўся аб здароў’і, але пры гэтым згаджаўся з Божай воляй.

З такім настроем лёг на аперацыйны стол з вераю, што, з Божай дапамогай і заступніцтвам Марыі, лекары змогуць зрабіць усё магчымае», напісаў біскуп Кандрусевіч.

Мэланома — гэта небяспечнае анкалагічнае захворванне, якое праяўляецца ростам злаякаснай пухліны ў вобласці скуры або слізістых абалонак. Аперацыю па выдаленні пухліны правялі 8 лютага. Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў лекарам за іх прафесіяналізм і ахвярнае служэнне хворым.

Нагадаем, што Тадэвуш Кандрусевіч кіраваў каталіцкай царквой у Беларусі з 2015 году. У 2020-м ён выступіў з крытыкай гвалту. Пасля гэтага ён амаль 4 месяцы не мог вярнуцца ў Беларусь з-за граніцы. Дахаты ён змог вярнуцца толькі ў снежні 2020 года. У студзені 2021-га а. Кандрусевіч выйшаў на пенсію.

Чытайце таксама: Российский фигурист Костомаров начал приходить в сознание

Беспошлинный порог для посылок из-за границы и ввозимых товаров хотят снизить в ЕАЭС

Родительские собрания пройдут во всех школах по поручению Брестского облисполкома. Вот на какую тему

Присоединяйтесь к нам в Viber Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @IntexPress_Bot.