Мультфільмы, спектаклі і фільм пра Быкава. «Беларусь 3» адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы
Сацыякультурны тэлеканал на роднай мове знаёміць гледачоў з матэрыяльнай і духоўнай культурнай спадчынай краіны. Знакавыя гістарычныя даты адгукаюцца тэматычнымі эфірамі. 21 лютага «Беларусь 3» далучыцца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
У аўторак у праграме сацыякультурнага канала — любімыя перадачы, тэлеверсіі спектакляў і анімацыйныя стужкі на беларускай мове. Так, у дзіцячых перадачах «Дабраранак» і «Калыханка» пакажуць мультфільмы вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм», пiша zviazda.by.
Госцем праекта «Кадры жыцця» ў гэты дзень стане пісьменнік, сцэнарыст, рэжысёр Уладзімір Мароз. Ён распавядзе пра ўласны творчы шлях і падзеліцца сакрэтамі стварэння дакументальнага кіно.
Днём тэлеканал прапануе пастаноўку спектакля Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча. А вось творчая група праграмы «Наперад у мінулае» зладзіць фальклорную экспедыцыю ў Лошыцкі парк Мінска, каб задакументаваць абрад «Масленка» ў выкананні народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Шчодрыца», а таксама мясцовыя песні, танцы, прыпеўкі. Вынік вандроўкі — новая арыгінальная версія аўтэнтычнай песні ў выкананні Алены Цітовай.
У вячэрнім эфіры ў праекце «Гісторыя. Факты» — цікавыя звесткі пра ўзнікненне і развіццё кнігі. Завершыць святочнае вяшчанне дакументальны тэлефільм «Васіль Быкаў: паміж пісьменнікам і мастаком» з цыкла «Запіскі на палях».
Чытайце таксама: Храм XVII века, построенный без гвоздей и ни разу не закрывавшийся за последние 300 лет, есть рядом со Свитязью
У Беларусь вярнулі рэдкія выданні з бібліятэкі Храптовічаў
Присоединяйтесь к нам в Viber, Instagram, ВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.