У Беларусь вярнулі рэдкія выданні з бібліятэкі Храптовічаў
З 15 лютага ў музеі кнігі ўпершыню будуць прадстаўлены ўнікальныя экспанаты – вернутыя на Радзіму кнігі са знакамітага гістарычнага кнігазбору Храптовічаў.
Каштоўныя выданні з бібліятэкі Храптовічаў вярнуліся ў Беларусь з Германіі ў 2023 годзе дзякуючы дзейнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцей, паведамляе Нацыянальная бiблiятэка Беларусi.
Бібліятэка Храптовічаў існавала з другой паловы XVIII да пачатку ХХ ст. у маёнтку Шчорсы (цяпер – Навагрудскі раён). Яе заснавальнік – канцлер Іахім Літавор Храптовіч. Кнігазбор лічыўся адным з найбагацейшых ва Усходняй Еўропе ўжо ў XVIII ст. Бібліятэка ўключала творы антычных аўтараў, французскай і італьянскай класічнай літаратуры, працы па гісторыі розных краін, рукапісы.
Два выданні канца ХVIII – XIX ст. на французскай мове, прысвечаныя падзеям, звязаным з такімі вядомымі гістарычнымі асобамі, як першы імператар Расійскай імперыі Пётр І і англійскі палкаводзец і палітычны дзеяч Джон Чэрчыль, герцаг Мальбара, папоўняць фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асобнікі маюць пазнакі былых уладальнікаў – пячаткі і экслібрыс Храптовічаў.
З унікальнымі асобнікамі можна азнаёміцца ў музеі кнігі (пам. 347) да 28 лютага 2023 года.
Дата завяршэння іх экспанавання можа быць зменена.
Час работы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 22.
Чытайце таксама: Топ-7 фильмов для романтического настроения, которые следует посмотреть 14 февраля
Топ-7 драматических фильмов, которые никого не оставят равнодушными
Топ-7 лучших мультфильмов 2022 года
Присоединяйтесь к нам в Viber, Instagram, ВКонтакте или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.