Новости / Культура

Літаратурна-музычны фестываль пройдзе ў сядзібе Міцкевіча ў Завоссі. Праграма мерапрыемства

20.09.2022, 11:51  chat_bubble0

Фестываль пройдзе 24 верасня ў музеі-сядзібе Адама Міцкевіча ў вёсцы Завоссе Баранавіцкага раёна. Уваход вольны.

Літаратурна-музычны фестываль пройдзе ў сядзібе Міцкевіча ў Завоссі. Праграма мерапрыемства

Падрабязная праграма літаратурна-музычнага фестываля «Восень у Завоссі» з’явілася ў сацсетках музея 20 верасня. Вось яна.

ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА

12:00 — урачыстае адкрыццё фестывалю, прывітальныя словы арганізатараў
12:15 — узнагароджанне пераможцаў дзіцячага творчага конкурсу “Там пакінуў я душы часціцу…”, прысвечанага творчасці А.Міцкевіча
12:25 — выступленне народнага тэатра “На мышанцы”
12:45 — паэтычныя чытанні творцаў Саюза пісьменнікаў Беларусі
12:50 — выступленне фолк-рок гурта “Тутэйшая шляхта”
13:30 — канцэртная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці Баранавіцкага раёна
15:00 — выступленне арт-гурта “Беларусы”

СЯДЗІБНЫ ДОМ

12:30, 15:00 — аглядавая экскурсія па экспазіцыі музея-сядзібы
13:45-14:45 — канцэрт “Светач веку залатога” ў выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святлены Немагай

СВІРОНАК

12:00-15:00 — мастацкі пленэр з удзелам навучэнцаў ДУА “Навамышская дзіцячая школа мастацтваў”
12:30-16:00 — выраб памятнай манеты
13:30 — гістарычная анімацыя ад рэканструктара Юрыя Усціновіча
14:00 — майстар-клас па шабельным фехтаванні
15:00 — расповед “Асаблівасці паўсядзённага жыцця шляхціча”, шляхецкія гульні

ГУМНО

Літаратурнае падарожжа ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
12:30-16:00 — квэст “Адамаў шлях пад вечным небам”
12:30-13:30 — лекцыя “Радавод Адама Міцкевіча і іншыя цікавосткі пра паэта” ад даследчыка-архівіста Зміцера Юркевіча
13:00 — узнагароджванне ўдзельнікаў дзіцячага творчага конкурсу “Там пакінуў я душы часціцу…”, прысвечанага творчасці А.Міцкевіча
13:30-14:30 — гульня-хадзілка “Звязка беларускіх казак”

АБОРА

12:30-16:00 — майстар-класы па вырабе сувеніраў

БІБЛІЯТЭЧНЫ ПАДВОРАК

12:30-14:45 — квэст-гульня
12:30-12:45 — Замалёўкі з вясковага жыцця. Выступленне Святланы Танюкевіч (Баранавіцкі раён)
12:45-13:15 — Замалёўкі з вясковага жыцця. Выступленне літаратараў Саюза пісьменнікаў Беларусі (Мінскае гарадское аддзяленне): Алена Басікірская, Кацярына Роўда, Кацярына Стройлава
13:15–14:05 — літаратурна-музычная кампазіцыя Саюза пісьменнікаў Беларусі (Брэсцкае аддзяленне): Таццяна Дземідовіч, Алена Папко, Раіса Раманчук, Таццяна Яцук, Зоя Кулік, Анатоль Бензярук
14:05-14:15 — лекцыя даследчыка-архівіста Зміцера Юркевіча “Сузаснавальнік і архівіст таварыства філаматаў, сябра Адама Міцкевіча, ураджэнец Баранавіччыны – Ануфрый Петрашкевіч”
14:15-14:45 — выступленне паэтаў, удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Купальскія зоры” (кір. Таццяна Яцук)
14:45-15:00 — падвядзенне вынікаў квэста-гульні

ЦЭНТРАЛЬНАЯ АЛЕЯ

12:00-16:00 — выстава-продаж вырабаў народнай творчасці рамеснікаў Баранавіцкага раёна;
праца кропак харчавання.

Читайте также: Вышел трейлер нового сезона «Мандалорца». Посмотрите его прямо сейчас

Поклонников фантастики, комиксов, компьютерных игр собрала выставка-конвент Unicon & Game Expo – 2022. Как это было

Испытано на себе. Как я впервые играла в современные настольные игры

Если статья не открывается,включите, пожалуйста, VPN. Присоединяйтесь к нам в Viber Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии