Новости / Общество

На свята Перамянення Пана ў касцёле ў Новай Мышы прайшоў фэст

6.08.2022, 21:00  chat_bubble0

6 жніўня каталіцкі касцёл адзначае свята Перамянення Пана.

На свята Перамянення Пана ў касцёле ў Новай Мышы прайшоў фэст

Новая Мыш. Касцёл Перамянення Пана. Фота: Holiday.by

У касцёле Перамянення Пана ў Новай Мышы ў гонар свята адбыўся святочны фэст, на які сабралася шмат вернікаў і гасцей парафіі. У святочнай імшы прыняў удзел епіскап Казімір Вялікаселец. Адбылася працэсія вакол храма. Пасля Святой імшы перад усімі прысутнымі выступіў ансамбль з Крошына «Крушына». 

Свята адзначаецца ў гонар дня, калі Хрыстус прывёў сваіх вучняў (Пятра, Якуба і Яна) на гару Табор, дзе перамяніўся перад апосталамі: твар Яго заззяў, а вопратка зрабілася асляпляльна белай. Два прарокі Старога Запавету, Майсей і Ілля, з’явіліся перад Езусам на гары і размаўлялі з Ім. А голас Бога Айца са светлага воблака сведчыў пра Боскасць Хрыста.

Свята Перамянення Пана у касцёле ў Новай Мышы. Фота прыхаджанкі Марыны.

Епіскап Казмімр Вялікаселец падчас імшы ў касцёле ў Новай Мышы. Фота прыхаджанкі Марыны.

Епіскап Казмімр Вялікаселец падчас імшы ў касцёле ў Новай Мышы. Фота прыхаджанкі Марыны.

Свята Перамянення Пана у касцёле ў Новай Мышы. Фота прыхаджанкі Марыны.

Працесія на Свята Перамянення Пана ў касцёле ў Новай Мышы. Фота прыхаджанкі Марыны.

Працесія на Свята Перамянення Пана ў касцёле ў Новай Мышы. Фота прыхаджанкі Марыны.

Працесія на Свята Перамянення Пана ў касцёле ў Новай Мышы. Фота прыхаджанкі Марыны.

Ансамбль «Крушына» на свяце Перамянення Пана у касцёле ў Новай Мышы. Фота прыхаджанкі Марыны.

Даведка

Касцёл Перамянення Пана ў Новай Мышы пабудаваны ў 1825 (1824?) г. з цэглы на месцы згарэўшага драўлянага касцёла 1641 году, пастаўленага падканцлерам Вялікага Княства Літоўскага Казімірам Львом Сапегам. Касцёл абгароджаны парканам з 3-арачнай мураванай брамай, выкананай у неарус-кім стылі. У вуглу агарсйжы перад касцёлам пастаўлена драўляная 2-ярусная шатровая званіца. У канцы XIX — пачатку XX стст. у касцёле ўстаноўлены 3 драўляныя разныя алтары, выкананыя ў XVII ст. (перабудаваны і ўпрыгожаны скульптурамі ў XVIII—XIX стст.), і амбон 1745 г. у стылі ракако (усе перанесены з Нясвіжскага касцёла бенедыкцінак.

Чытайце таксама: Как праздновали 550-летие самого старого готического костела в Беларуси

Первые пилигримы выдвинулись из Барановичей в Будслав. Фото

Путешествие одного дня: удивительный костел и старинная усадьба – что посмотреть и чему удивиться в Гнезно

Если статья не открывается, включите, пожалуйста, VPN. Присоединяйтесь к нам в Viber Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии