Новости / Тесты

Тэст. Ці прайшлі бы вы сёння ЦТ па беларускай мове?

14.06.2022, 20:59  chat_bubble0

Цэнтралізаванае тэсціраванне праходзіць ў Беларусі 14 чэрвеня. Intex-press прапануе вам прайсці тэст і праверыць свае веды па беларускай мове. 

Тэст. Ці прайшлі бы вы сёння ЦТ па беларускай мове?

БарГУ. Фото: Александр ЧЕРНЫЙ

Калі тэст адлюстроўваецца ў вас няправільна, уключыце, калі ласка, VPN. Сваімі вынікамі вы можаце падзяліцца ў каментарах і сацсетках.

Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць з вялікай літары: 1) возера (С/с)вір; 2) птушка (С/с)нягір; 3) дрэва (Д/д)уб; 4) рыба (С/с)елядзец.

pixabay.com
Верно! Неверно!

Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок: 1) (мікра) клімат; 2) Доўнар (Запольскі); 3) (паў) аркуша; 4) горад (герой); 5) (леса) ачыстка.

pixabay.com
Верно! Неверно!

Адзначце словазлучэнні, дзе часціца не пішацца асобна: 1) (не) прыняўшы рашэння; 2) (не) вясёлы настрой; 3) (не) сустрэў знаёмых; 4) (не) шырокі, а вузкі рэмень; 5) (не) даедзеная булка.

pixabay.com
Верно! Неверно!

Адзначце словы, у якіх пішацца літара ў (нескладовае): 1) прыехаў _летку; 2) наша _лада; 3) па_коўнік; 4) а_табіяграфія.

pixabay.com
Верно! Неверно!

Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнік ужываецца ў пераносным значэнні: 1) дарагі касцюм; 2) халодны дзень; 3) сівы туман; 4) горкія ўспаміны; 5) кіслы яблык.

pixabay.com
Верно! Неверно!

Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы: 1) абедзве прыгожых дзяўчынкі; 2) добрая біёлаг Аксана Віктараўна; 3) новы вагон-цыстэрна; 4) начная цень; 5) мужчынскае кашнэ.

pixabay.com
Верно! Неверно!

Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку: 1) У сваім доме я сам часта бываю замест цесляра і слесара. 2) За палацам знаходзілася атуленая старымі вербамі сажалка. 3) Cустрэўшы вясну людзі скінуць футры, а дрэвы накінуць лістоту – такі адвечны і мудры закон. 4) Сенбернары дужыя, вынослівыя сабакі ратуюць людзей, якія заблудзіліся, трапілі ў снежныя абвалы, пад руіны пры землетрасенні. 5) На паляне вандроўнікі спыніліся, адпачыўшы рушылі далей.

pixabay.com
Верно! Неверно!

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба абавязкова паставіць працяжнік: 1) Чародка вераб'ёў __ нібы шэрая хмарка. 2) Жаўрук __ званочак, што з бяздоннай сіні нам звініць. 3) Васількі, вы __ аздоба жытнёвага поля. 4) Смех __ не грэх. 5) Вышываць __ мой любімы занятак.

pixabay.com
Верно! Неверно!

Адзначце правільна напісаныя словы: 1) позні; 2) рашчоска; 3) міласэрдны; 4) хрышчоны; 5) надтачыць.

pixabay.com
Верно! Неверно!

Адзначце сказ, які адпавядае наступнай схеме: “П, – а, – п”. (улічыце, што знакі прыпынку ў сказах не пастаўлены): 1) Адна ластаўка кажуць вясны не робіць; 2) Грыбнік без баравіка што салдат без медаля засмяяўся ляснік калі зазірнуў у мой кошык; 3) Бабуля сівая казала малому што дажджу не бывае з вялікага грому; 4) Каб цябе людзі паважалі навучаў мяне бацька ты сам павінен з павагай ставіцца да іх; 5) Можаш прачытаць мне спытаў у Святланкі малодшы брацік якую-небудзь казку.

pixabay.com
Верно! Неверно!

Ці адолееце вы ЦТ па беларускай мове?
Выдатнік
Вы добра ведаеце беларускую мову. Здаецца, у школе вы былі выдатнікам.
Харашыст
Прабелы ў ведах ў вас ёсць, але ў цэлым вы справіліся нядрэнна.
Непаспяваючы
Беларускую мову вы не ведаеце. Прапануем вам ісці на ЦТ па рускай мове.

Нашыя іншы тэсты: Тест. Угадайте советский мультфильм по кадру с мороженым

Тест. Что вы знаете о деревенской еде белорусов?

Тест. Угадаете ли вы популярные телешоу 2000-х по песне из них?

Тест. Узнаете ли вы легендарный фильм 90-х по одному кадру?

Тест. Хорошо ли вы знаете Барановичи?

Если статья не открывается, включите, пожалуйста, VPN. Присоединяйтесь к нам в Viber Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии