Новости / Культура

Лепшыя беларускія фільмы атрымалі прэмію кінапрэсы “Чырвоны верас”

10.05.2022, 10:23  / remove_red_eye 62   / chat_bubble0

Першая прэмія беларускай кінапрэсы “Чырвоны верас” гатовая назваць пераможцаў.

Лепшыя беларускія фільмы атрымалі прэмію кінапрэсы “Чырвоны верас”

За паўгады працы аргкамітэт звязаўся з больш чым 150 рэжысёрамі беларускага паходжання, што працуюць як у краіне, так і за яе межамі, і атрымаў да разгляду 88 фільмаў, знятых у 2019 і 2020 гадах. Такі перыяд быў абраны, каб падтрымаць кіно, якое не атрымала належнай увагі на мясцовых пляцоўках з эпідэміалагічных і палітычных прычынаў, пiша «Чырвоны верас».

На працягу двух месяцаў журы глядзела і ацэньвала дасланыя працы. У яго склад увайшлі чатыры чальца аргкамітэту і чатырнаццаць экспертаў з дзяржаўных і прыватных устаноў – журналісты, кінакрытыкі, кіназнаўцы, арт-менеджэры, кінаблогеры, даследчыкі кіно і выкладчыкі. Ірэна Кацяловіч, Дар’я Амяльковіч, Максім Карпіцкі, Тарас Тарналіцкі, Ульяна Будзік, Антон Каляга, Галіна Шур, Вольга Раманава, Ліна Мядзьведзева, Юрый Кастузік, Максім Жбанкоў, Ігар Сукманаў, Ірына Дзям’янава, Андрэй Расінскі. На жаль, мы не можам назваць імя кожнага з сябраў журы, таму яшчэ чатыры імені застаюцца ананімнымі.

Пераможцы вызначаліся падлікам агульнай сумы балаў ад кожнага эксперта (сябра журы мог паставіць адзнаку ад 1 да 5, а ў прафесійных намінацыях прапаноўваў кандыдатаў). Адзначым, што ў перважнай большасці катэгорый журы было адзінадушным.

Такім чынам пераможцамі прэміі “Чырвоны верас” сталі:

  • найлепшы ігравы поўнаметражны фільм – “II” (“Два”), рэж. Улада Сянькова
  • найлепшы ігравы кароткаметражны фільм – “Возера радасці”, рэж. Аляксей Палуян
  • найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм – “Чыстае мастацтва”, рэж. Максім Швед
  • найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм – “Тата”, рэж. Марыя Якімовіч
  • найлепшы анімацыйны фільм – “Царства зорак”, рэж. Іван Гапіенка
  • найлепшы рэжысёр – Максім Швед
  • найлепшы акцёр – Мікалай Бандарэнка, фільм “Дэзерцір” (рэж. Саша Сцельчанка)
  • найлепшая актрыса – Анастасія Пляц, фільм “Возера радасці” (рэж. Аляксей Палуян)
  • найлепшая праца аператара — Арцем Лобач, фільм “Шлях дадому”
  • найлепшы сцэнар – Любоў Зямцова, фільм “Месца кахання”
  • найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка – мінскія ЖЭСы, фільм “Чыстае мастацтва” (рэж. Максім Швед)
  • найлепшая музыка ў фільме – Уладзімір Сівіцкі і Іван Кірчук, фільм “Код продкаў” (рэж. Уладзімір Луцкі)
  • адкрыццё года – рэжысерка Марыя Якімовіч.

Чытайце таксама: Новый спектакль покажет «Параллель» в Барановичах

Что за спектакли представят участники театрального фестиваля «Параллельные миры» в Барановичах

«Параллельные миры»: полная программа международного театрального фестиваля

Если статья не открывается, включите, пожалуйста, VPN. Присоединяйтесь к нам в Viber Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии