Новости / Общество

Польскага салдата Эміля Чэчка яшчэ не пахавалі? Што вядома пра яго смерць праз месяц

20.04.2022, 15:44  / remove_red_eye 204   / chat_bubble1

17 сакавіка польскага перабежчыка знайшлі павешаным у кватэры, дзе ён жыў у Мінску. Журналісты пацікавілася, ці адбылося яго пахаванне, бо ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не было.

Польскага салдата Эміля Чэчка яшчэ не пахавалі? Што вядома пра яго смерць праз месяц

Эмиль Чечко. Скриншот видео

Нагадаем: у снежні 2021 года польскі салдат Эміль Чэчка папрасіў прытулку ў Беларусі. Пазней на спецыяльна арганізаванай прэс-канферэнцыі ён расказаў шакіруючыя факты аб забойствах мігрантаў на польскай мяжы. Пры гэтым быццам ён сам страляў у бежанцаў, пiша «Салiдарнасць».

Следчы камітэт Беларусі тут жа распачаў крымінальную справу аб гібелі мігрантаў на беларуска-польскай граніцы, па якой Эміль Чэчка праходзіў сведкам. Неўзабаве яму дапамаглі падаць іск «Аб генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці на тэрыторыі Польшчы» ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, які, дарэчы, прынялі да разгляду.

Тым часам пракуратура Беластока ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да Чэчкі за дэзерцірства.

Журналісты запыталiся, ці мае нейкія навіны пра справу Эміля Чэчкі намеснік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Вайцяхоўскі. Можа, цела польскага салдата аддалі на пахаванне сваякам альбо вядомы вынікі экспертызы?

«Нічога не ведаю, – адказаў дыпламат. – Звяртайцеся да беларускіх улад, бо ён памёр у Беларусі. У мяне няма ніякай інфармацыі на гэты конт».

Вядома, што Эмілем Чэчкам апекаваўся дырэктар цэнтра «Сістэмная праваабарона» Дзмітрый Белякоў, які ўзяў яго на працу і нават здымаў яму кватэру. Між іншым, ён першы забіў трывогу, калі Чэчка не з’явіўся ў іхнім офісе на працы. Белякоў пайшоў у кватэру, дзе жыў Чэчка, і знайшоў яго ўжо нежывым. «Я выклікаў міліцыю, – распавядаў Дзмітрый Белякоў журналістам. – Следчыя вызначаюць абставіны смерці».

Дзмітрый Белякоў не выключаў і гвалтоўны характар смерці паляка: «Эміль Чэчка з’яўляецца сведкам па ключавых справах у Польшчы, на яго адрас паступалі пагрозы».

У Следчым камітэце заявілі, што разглядаюцца ўсе магчымыя версіі таго, што адбылося, у тым ліку гвалтоўная смерць.

Магчыма, сёння Дзмітрый Белякоў валодае падрабязнасцямі пра пахаванне польскага салдата?

– Наколькі мне вядома, пахавання не было, следства ідзе, – адказаў журналістам Дзмітрый. – Яшчэ вядуцца следчыя мерапрыемствы. Думаю, мяне паставілі б у вядомасць наконт пахавання. Мы вырашалі б пытанні і з амбасадай, і з ягонай маці. Мяркую, што следчыя органы звязваліся з пасольствам і ягонай маці.

– Вы кантактавалі з ягонай маці?

– Не. Ён з ёй не падтрымліваў адносін.

– Калі яго будуць хаваць, то дзе?

– Дакладна не ведаю. Думаю, будзем вырашаць гэтае пытанне з пасольствам. Мяркую, што яго тут крэміруюць і прах перададуць праз амбасаду на радзіму, калі ў нас атрымаецца знайсці агульную мову з польскім пасольствам.

Што тычыцца адносінаў Эміля Чэчкі з маці, то ў польскіх сродках масавай інфармацыі паведамлялася пра тое, што акруговы суд Ольштына (Польшча) асудзіў салдата Эміля Чэчку да шасці месяцаў турэмнага зняволення за здзекі з уласнай маці. Але ён не адбыў пакаранне, бо ўцёк у Беларусь.

«Абвінавачаны злоўжываў алкаголем і ўчыняў дзеянні, якія набылі характар фізічных і псіхалагічных здзекаў з маці», – гаварылася ў паведамленні, якое распаўсюдзіла Польскае агенцтва друку. Згодна з прысудам, Чэчку было забаронена набліжацца да маці менш як на 50 метраў і звязвацца з ёй напрамую на працягу года.

Дагэтуль не вядома, як жанчына адрэагавала на смерць сына: ні польскія, ні беларускія сродкі масавай інфармацыі не пісалі пра гэта.

Читайте также: В Польше начато уголовное дело против бежавшего в Беларусь солдата. Венедиктов: «Это запасная карта в рукаве»

Сбежавший в Беларусь солдат заявил на госТВ, что польские военные застрелили волонтеров, которые хотели помочь мигрантам. Видео

Если статья не открывается, включите, пожалуйста, VPN. Присоединяйтесь к нам в Viber Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии