Вялікдзень — дзень новага стварэння. Пасхальнае віншаванне арцыбіскупа Станеўскага
17 красавіка, ва ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе велікодныя віншаванні вернікам.
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
Дарагія браты і сёстры!
Вялікдзень — гэта дзень новага стварэння. Езус уваскрос і адчыніў браму новага жыцця: жыцця, дзе няма ні смерці, ані віруснай хваробы.
Дзякуючы змёртвыхпаўстанню Езуса перад чалавекам адчынілася новая перспектыва, чалавек стаў «большым», бо чалавеку заззяла новае сонца і паказалася новая зямля.
Мае дарагія! Пасля «начы Аліўнага саду», «цемры шостай гадзіны канання Езуса», пасля таго, «як задрыжэла зямля і заплакала неба чалавечай душы», — «сталася святло, Езус уваскрос» (пар. Мц 28, 6). Жыццё перамагло смерць. Любоў — магутнейшая за нянавісць. Праўда — магутнейшая за хлусню. Праз сваё змёртвыхпаўстанне Езус нанава стварае свет, якому ахвяруе свой супакой (пар. Лк 24, 36).
Сёння, асабліва сёння, Езус пытаецца ў кожнага з нас: «Чаму разгубіліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах?» І адначасова заклікае нас, як тады Тамаша: «Дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым!» (пар. Ян 20, 27), і табе заззяе новы дзень.
Дарагія браты і сёстры! Следам за святым Янам Паўлам II заклікаю вас: Адчыніце дзверы Уваскросламу Хрысту, адчыніце дзверы вашых сэрцаў, бацькоўскіх дамоў і людзей, якія чакаюць вашай дапамогі.
Няхай святло ўваскрасення асветліць «нашую малую радзіму», няхай настане «новы дзень ад Бога» ўсім людзям добрай волі.
Жадаю вам благаслаўлення ад Уваскрослага Хрыста, здароўя, шчасця і дабрабыту, а таксама мірнага неба.
Са святам вас, любыя браты і сёстры!
Хрыстус уваскрос — сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
Если статья не открывается, включите, пожалуйста, VPN. Присоединяйтесь к нам в Viber, Instagram, ВКонтакте или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.
Комментарии
Правила комментирования