Новости / Общество

Віншуем з Вялікаднем! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

16.04.2022, 23:35  / remove_red_eye 164   / chat_bubble0

Шчыра віншуем хрысціян, якія адзначаюць сёння Вялікдзень Уваскрэсення Хрыстовага!

Віншуем з Вялікаднем! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

У дзень радаснага напаміну пра перамогу Вечнага Жыцця над смерцю зычым вам радасці, гармоніі, душэўнай цеплыні, шчасця ў вашых сем’ях. Дай вам Бог здароўя, цярпення ў жыццёвых нягодах, каб не страціць веры і надзеі ў тое, што ўсё будзе добра. Няхай шчасце, радасць і поспех ніколі вас не пакінуць і будзе з вамі Бог!

Няхай вера ў Хрыста дапаможа ў вашай штодзённай барацьбе з хлуснёй, нянавісцю, несправядлівасцю і злом. Жадаем вам моцы ў Божай праўдзе, якая вядзе нас да сапраўднага жыцця.

Будзем супольнымі. Няхай расквітнее наша краіна, уваскрэсне наш народ. Надзею на гэта падараваў нам Хрыстос сваёй крыжовай смерцю і слаўным Уваскрэсеннем.

Са Святам! Хрыстос Уваскрос!

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии