Новости / Политика

Ці гатовыя на гэта беларусы? Што найперш трэба змяніць, каб пачаць добра жыць

14.04.2022, 15:11  / remove_red_eye 155   / chat_bubble0

Палітолаг Павал Усаў разважае на сваёй старонцы ў Facebook, аб галоўным пытанні Беларусі, якое ўсе баяцца ўздымаць.

Ці гатовыя на гэта беларусы? Што найперш трэба змяніць, каб пачаць добра жыць

Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ.

Праблема станаўлення беларускай нацыі, унутрана самадастатковай і поўнавартаснай, сёння застаецца галоўнай праблемай. ХХІ стагоддзе, але беларусы пакуль да канца не зразумелі, хто яны і ў якой цывілізацыйнай парадыгме існуюць. Гэта праяўляецца не толькі ў дыскусіях, але і ў пазіцыях, паводзінах пэўных палітычных груп і лідараў.

Самадастатковасць і суцэльнасць азначае адзінства базавых, экзістэнцыяльных палітычных і цывілізацыйных каштоўнасцяў. Дзе дэмакратыя, палітычныя свабоды, індывідуалізм-асабовасць непадзельна спалучаны з мовай, гісторыяй, культурай, незалежнасцю (адарванасцю ад Расеі).

Гэта такі стан свядомасці, у якой няма першаснасці: спачатку дэмакратыя (пераможам Лукашэнку) потым мова, культура і рэальная незалежнасць ад Расеі, ці наадварот. Спачатку нацыя, а потым дэмакратыя.

Беларускае грамадства, з прычыны гістарычных абставін, проста вымушана сфарміраваць кансалідаваную сістэму палітычных і культурных поглядаў на рэчаіснасць і самую сабе (на індывідуальным узроўні) зараз.

Не можа быць так, што грамадзянін будзе выступаць супраць дэмакратыі і падтрымліваць Лукашэнку, толькі таму, што баіцца таго, што пры дэмакратыі ён будзе змушаны да карыстання беларускай мовы.

То бок, атрымоўваецца, што аўтарытарная сістэма бароніць такога грамадзяніна ад таго, каб быць беларусам?

Я ўпэўнены, што з такім падыходам можна ўвогуле змяніць сітуацыю. Немагчыма, коштам нацыянальнага пабудаваць дэмакратычную дзяржаву, дзьмуты страх перад нацыянальным (не «хацім» як ва Украіне) заўсёды будзе стрымліваць дэмакратызацыю.

Не можа быць так, што палітычны лідар будзе баяцца назваць рэчы сваімі імёнамі, бо частка грамадства яшчэ не зразумела, хто яны і ўспрымаюць беларускасць, як дэвіянтнасць, а арыентаванасць на Расею, як умову для дабрабыту.

Я сумняваюся, што такія людзі на сам рэч хочуць рэальных дэмакратычных перамен. Калі яны і супраць Лукашэнкі, то зусім не супраць існуючай мадэлі. І наўрад ці тыя, хто душой і сэрцам прывязаныя да Расеі жадаюць рэальнай незалежнасці Беларусі.

Ісці ўслед такім чаканням, гэта ўсцяж хадзіць па колу, гэта захоўваць унутраны падзел і экзістэнцыяльны разрыў, культурную вайну. Дасягнуць у такіх умовах перамен, фарміравання стабільнай дэмакратычнай дзяржавы будзе немагчыма.

І гэтую пятлю трэба ўжо зараз разарваць, а не чакаць нейкай цудоўнай будучыні, дзе ўсе само вырашыцца і нацыя сальецца ў адзінстве. Ужо зараз у людзей павінны сфарміравацца ясны цывілізацыйны светапогляд: незалежная нацыянальная дзяржава, дэмакратыя, мова-культура. (Нават у тых, хто яшчэ не ведае беларускай мовы).

Па сутнасці гэта ідэалагічны базіс спелай нацыі, гатовай да перамен, гэта кодэкс, культурна-палітычная сімфонія грамадзяніна-беларуса.

Усцяж, можна пачуць, што беларусы да такога не гатовы, што патрэбны яшчэ час, іншыя ўмовы.

Але хто скажа, калі беларусы будуць гатовы? Колькі яшчэ часу патрэбна і хто створыць гэтыя ўмовы? Ніколі не будзе ідэальнай сітуацыі для гарманічнага развіцця палітычнага і нацыянальнага. Ніколі. Тым больш, відавочна, што да такога пералому не гатовыя «новыя дэмакраты».

Беларускае грамадства гэта не «tabula rasa», яе свядомасць ужо распісана ды запэцкана рознымі палітычнымі, культурнымі вобразамі і міфамі: свецкасцю, расейскасцю, аўтарытаршчынай, лукашэншчынай і пуцінаўшчынай, і ад усяго гэтага яно самое ніколі не пазбавіцца.

Бо ў адрозненні ад нацыянальнага, гэтая парадыгма ўбіваецца ўвесь час без перапынку, ад школы да СМІ. А палітычныя лідары (дэмакраты) сілы, структуры і г.д, замест таго каб прасоўваць нацыянальную канцэпцыю, імкнуцца ўпісацца ў існуючую не беларускую парадыгму (прагібаюцца пад яе), і такім чынам становяцца яе інтэгральнай часткай і правадніком.

Адсюль і бярэцца лагоднае стаўленне да рускасці, асцярожнасць да нацыянальнага, нават цяпер.

Такім чынам, гэтае замкнёнае кола разбуранай свядомасці (двоедум’я) працягвае функцыянаваць і прыносіць адпаведныя плены, трымаць у палоне ілюзій.

Таксама, даволі шмат чую пра тое, што ў Зянона Пазняка не атрымалася разбудзіць большасць беларусаў. Сваей нацыянальнай ідэяй ён спужаў і беларусы выбралі Лукашэнку. Таму, пераходзіць зараз на нацыянальны дыскурс небяспечна (хаця прайшло 30 год пасля атрымання незалежнасці), гэта паўтарыць памылкі з 90-х. І яны паўтараюцца, толькі гэта не датычыць нацыянальнага.

Па-першае, у 90-е, беларусы не спалі, у іх ужо быў сфарміраваны «свой свет», падобны на той, які зараз сфарміраваны ў расейскага грамадства, якое шчыра вераць у нацызм ва Украіне і гатовае забіваць і гвалціць украінцаў.

З гэтай постсавецкай парадыгмай трэба было прынцыпова змагацца, а не чакаць і тым больш не ўбудоўвацца ў тую карціну. І Зянон Пазняк гэта рабіў.

Па-другое, маладыя і сталыя беларускія палітыкі, таго часу, якія лічылі сябе дэмакратамі, выходзілі менавіта з такой пазіцыі, што трэба не змагацца з савецкай парадыгмай і міфалогіяй, а спрабаваць з ёй суіснаваць, спачатку збудаваць нейкую там дэмакратыю, палітычную кар’еру, а потым ужо нешта нацыянальнае.

Менавіта гэта адбывалася з новай дэмакратычнай плыней на працягу апошніх 1,5 лет.

У 1994 у выніку лавіравання і гульняў з савецкасць атрымаўся Лукашэнка (дарэчы з дапамогай Масквы). Пасля 27 год ягонага кіравання палітыкам усцяж прыходзіцца лавіраваць, адкідваючы нацыянальнае і прынцыпы, хаця вырасла новае пакаленне беларусаў, але яны падпарадкаваны ўсе той расейка-савецкай, а не нацыянальнай парадыгме. А новыя дэмакраты прапануюць не пужаць іх, не пераконваць, а дастасоўвацца

Я думаю, што прайшло шмат часу, беларусы пабачылі шмат трагедыяў, каб зразумець і зрабіць урэшце нацыянальны выбар, калі яны ўвогуле на гэтае здатныя.

27 год кіравання Лукашэнкі, пратэсты 2006, 2010 і ўрэшце 2020 года, Першая вайна ва Украіне 2014-2022, Другая вайна ва Украіне 2022, саўдзел уладаў з РФ.

Што яшчэ трэба для таго, каб прыйсці да аднадум’я да нацыянальнага адзінства духа і волі. І перш за ўсе гэтая цывілізацыйная сімфонія павінна быць у «новай дэмакратычнай плыні».

Калі ў людзей няма ўнутранай волі і жадання, вырвацца з той духоўнай і нацыянальнай вязніцы, у якой яно функцыянавала ўсе гэтыя гады, пасля ўсіх трагедый, то нішто ўжо не зменіць беларускае грамадства, тым больш палітычны канфармізм, новых дэмакратаў.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

Чытайте таксама: Мнение: «Сказать, что сейчас открывается куча ниш — это все равно, что сказать: я стою на виселице, но это время великих возможностей»

Аналитик о том, что происходит, когда страной руководят люди, теряющие связь с реальностью

Мнение: десятки лет россиян убеждали, что война это не смерть и ужас, а победа и пляски

Если статья не открывается, включите, пожалуйста, VPN. Присоединяйтесь к нам в Viber Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии