Новости / Культура

Памёр выбітны баранавіцкі паэт і лекар Алесь Корнеў

28.03.2022, 17:29  / remove_red_eye 222   / chat_bubble0

На 87-м гаду жыцця не стала Алеся Корнева.

Памёр выбітны баранавіцкі паэт і лекар Алесь Корнеў

Здымак: https://commons.wikimedia.org/

Баранавіцкі літаратар Алесь Корнеў памёр 27 сакавіка 2022 года. На наступны дзень яго пахавалі на могілках у Каўпеніцы. 

Нарадзіўся 30 лістапада 1935 года ў Магілёве. Пасля вайны сям’я пераехала ў Ястрамбель. Скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Малахоўцы ў 1955 годзе, Мінскі дзяржаўны медінстытут (1960). Па прафесіі дэрматолаг. Працаваў доктарам у Мазыры, у скурана-венералагічным дыспансеры ў Баранавічах.

Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, «Мы з-пад Новай Мышы» — вершаванага лірычнага рамана. Кніг «Баранавіцкая аперацыя ў Першай сусветнай вайне», «Ад вёскі Флар’янава да Паўлінава». Лаўрэат літаратурнай Мядовай прэміі (2009) за зборнік вершаў «Неўтаймаваны саксафон». Лаўрэат літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама і абласнога аддзялення Саюзу пісьменнікаў Беларусі (2011) за зборнікі вершаў «Мядовы полюс» і «Як песня, год мінае». Грамата Баранавіцкага гарвыканкаму за кнігу «Барановичи — мой город любимый» (2018).

Чытайте таксама: Памёр ураджэнец Баранавіч, выдавец легендарнай ў 1990-я годы газеты «Свабода»

Як насуперак уладам усталявалі Крыж Ахвярам рэпрэсій у Баранавічах і як яго потым гвалтоўна знеслі

Умер один из самых известных пресс-секретарей Беларуси

Ален Делон попросил сына помочь ему уйти из жизни

Если статья не открывается, включите, пожалуйста, VPN. Присоединяйтесь к нам в Viber Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии