Новости / Спадчына

Лыжны фурор сярод гараджан ды шмат крывавых і дзіўных злачынстваў. Аб чым пісалі баранавіцкія газеты ў сакавіку 1932-га

27.03.2022, 12:07  / remove_red_eye 188   / chat_bubble0

Як жылі Баранавічы і рэгіён 90 год назад, даведаўся Intex-press, пагартаўшы сакавіцкія нумары старых газет.

Лыжны фурор сярод гараджан ды шмат крывавых і дзіўных злачынстваў. Аб чым пісалі баранавіцкія газеты ў сакавіку 1932-га

Дзеці каля дома чыгуначнікаў на Ваеводзкай (цяпер Вільчкоўскага).

Polska zbrojna 15.03.1932

Лыжная справа ў Баранавічах

Яшчэ ў 1928 годзе ў 78 пяхотным палку ў Баранавічах распачаліся спробы выбарабу лыжаў. Выраз “не святыя гаршкі лепяць” тут праявіўся напоўніцу. Зімой 1929 года полк стварае і вучыць лыжныя каманды. Упершыню на лыжы ў Баранавічах становяцца жанчыны і дзеці. Зімою 1930 года полк наладжвае шырокі выраб лыжаў для ўласных патрэбаў і нават прадае па себекошце 10 пар для спартовага клубу. Пасля гэтага пры клубе была створана лыжная секцыя.

У 1931 годзе полк зрабіў 300 пар лыжаў. Амаль усе афіцэры і 2/3 падафіцэрскага складу 78 палка маюць лыжныя прылады. Каля 50 пар дзіцячых лыжаў полк прадае па себекошце дзецям з сем’яў вайскоўцаў. Створаныя палком курсы па вырабу лыжаў пашыраюць лыжны спорт па ўсяму павету. Выраб пачынаюць іншыя вайсковыя палкі горада.

Зіма пад Баранавічамі трывае 4-5 месяцаў, і вялікая колькасць снегу стварае ідэальныя ўмовы для лыжнага спорту.

11 сакавіка полк арганізаваў лыжныя спаборніцтвы паміж вайскоўцамі на адлегласць 12 км. 12 сакавіка – спаборніцтвы для жанчын спартовага клубу RW на адлегласць 5 км. 13 сакавіка адбыліся спаборніцтвы на 10 км. 14 сакавіка спартовы клуб арганізаваў лыжнае мерапрыемства для дзяцей ад 5 да 9 год і ад 9 да 12 год з удзелам прафесіяналаў. Усе дзеці атрымалі дыпломы, зробленыя 79 палком пяхоты. Папоўдні 14 сакавіка адбыліся міжшкольныя спаборніцтвы для дзяўчат і хлопцаў. Агулам за 4 дні ў лыжных мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 300 чалавек.

А яшчэ ў 1928 годзе ў Баранавічах на першых лыжнікаў глядзелі як на рарытэт. Цяпер жа на кожным кроку ў горадзе спатыкаюцца лыжнікі, што едуць на лыжах розных гатункаў, зробленых у сябе дома. Нават дзеці цяпер едуць да школы на лыжах ці нават на дошках ад бочак, якія прывязваюць шнуркамі да стаптаных чаравікаў.

Kurier Nowogródzki

2 сакавіка

Нефартунны выступ п’яніцы

Моцна п’яны Юзік Сватко (жыве на Траўгута, 28, цяпер Дзімітрава) апынуўся каля Клуба падафіцэраў рэзерву ў Баранавічах (вул. Шаптыцкага, цяпер Савецкая). Узбуджаны алкаголем, ён зачапіў Эдварда Станеўскага (жыве на вуліцы Міцкевіча, 18 – цяпер вуліца Леніна), які праходзіў з жонкай і калегай. Атрымаўшы неспадзяваны адпор, Сватко схапіў камень, што ляжаў побач, і ўдарыў ім Станеўскага, чым нанёс яму сур’ёзную рану. Авантурыста-алкаголіка даставілі ў паліцэйскі пастарунак, дзе арыштавалі на час правядзення следства. 

10 сакавіка

Жонка міністра ў Баранавічах

7 сакавіка прыбыла ў Баранавічы жонка міністра пана Мячаслава Норвід-Неўгебаўэра (у 1930-1932 – міністр грамадскіх работ), якую на вакзале вітаў тутэйшы гаспадар Баранавіцкага павету пан стараста Юры Неўгебаўэр у таварыстве генерала Гжмот-Скатніцкага. Пані міністрыха затрымаецца на даўжэйшы час у гасцях пана Неўгебаўэра.

Бойка на вуліцы Шырокай

На днях Міхаіл Адаська, жыхар вёскі Гірава, вяртаючыся з Баранавіч спаткаў на вуліцы Шырокай (цяпер Тэльмана)  чатырох чалавек, якія пачалі ў яго красці сена, што было на санях. На заўвагу Адаські, каб яны не кралі ў яго сена, тыя накінуліся на Міхаіла, павалілі яго на зямлю і моцна пабілі. Падчас бойкі адзін з нападаўшых забраў у Адаські 60 злотых гатоўкай, якія ляжалі ў пінжаку. Як выявілася, напалі на яго жыхары Баранавіч – Якуб Кунцэвіч, Стэфан Лукашэвіч, Клеменс Дрозд і Мікалай Чупрык. Паліцыя даследуе гэтую справу.

11 сакавіка

Новыя выбрыкі баранавіцкіх падонкаў

Некалькі дзён таму нейкі невядомы чалавек па тэлефоне замовіў у цукерні “Цэнтральнай” на імя пана Глонбіка (Голуба) цукар, па які нібыта павінен прыехаць рамізнік. 12 кілаграм цукру былі забраныя, а справа ўсплыла толькі тады, як пан Глонбік атрымаў рахунак на нібыта ім замоўлены тавар. Спачатку ўсе падумалі, што адбылася нейкая памылка. Але праз пару дзён падобны трук паўтарыўся ўжо ў іншым месцы. Таямнічы госць ізноў па тэлефоне замовіў тавар на некалькі дзесяткаў злотых у краме пана Баранцэвіча на імя Глонбіка і паабяцаў даслаць па тавар рамізніка.

Праз гадзіну п. Баранцэвіч патэлефанаваў п. Глонбіку, каб той прысылаў чалавека па ўжо спакаваны тавар. Тут і выявілася, што замова прыляцела з нейкай іншай крыніцы.

Шайка, якая бярэцца на крадзяжы такім спосабам, павінна быць добра арганізаваная, бо пасля таго, як усё выявілася, рамізнік да крамы за таварам не прыехаў.

Таму трэба папярэдзіць усіх купцоў, хто адпускае тавар такім чынам, што ў наступныя разы пан Глонбік больш не будзе аплачваць рахункі за такія замовы.

12 сакавіка

Смутны эпілог варшаўскага злодзея

Францішак Клёцэк, варшаўскі злодзей-рэцыдывіст, прыехаў у Баранавічы і спрабаваў узламаць дзверы складу зброі на вул. Шаптыцкага (цяпер Савецкая), 49 “Fekonomia”. Пры гэтай рабоце застаў яго паліцэйскі, які выконваў службу паблізу. Затрыманы Клёцэк быў перададзены ў рукі суда, які пакараў яго 5 гадамі строгага рэжыму.

13 сакавіка

Крывавая помста звольненага злачынцы

Пракоп Пацукевіч, жыхар вёскі Калеснікі ((Молчадскай гміны), некалькі дзён таму вызваліўся з турмы, адбыўшы тэрмін за крадзеж з узломам. Мінулай ноччу ён залез у дом свайго суседа Захара Дубешкі. Падкраўшыся да селяніна, які моцна спаў, Пацукевіч ударыў яго некалькі разоў нажом у жывот, выпусціўшы няшчаснаму вантробы. Цяжка параненага Дубешку ў безнадзейным стане прывезлі ў павятовы шпіталь у Баранавічах. Пацукевіча затрымалі і пачалі расследаванне на спецыяльнай аснове. Дубешка нібыта меў дачыненне да яго арышту і пакарання турмой.

Заваражыла

Антон Грыншан (Пенкная, 5 – цяпер Казакова) запрасіў да хаты цыганку, якая пачала варажыць гаспадару добрую будучыню. Па гадзіне пасля зыходу цыганкі Грыншан з прыкрасцю заўважыў, што ў яго скралі нікелевы зэгарак (кішэнны гадзіннік) вартасцю 50 злотых ды 50 злотых гатоўкаю. Пра такую неспадзяванку цыганка яго не папярэджвала, а сама яна знікла, і ніхто не можа яе знайсці.

Рэклама новага сучаснага касметычнага кабінета ў Баранавічах. Kurier Nowogródzki 20-3-1932

Забароненая аперацыя

Вера Фішатрова, акушэрка з Баранавіч, летась выканала забароненую аперацыю жыхарцы горада Алене Унецкай, якая хутка пасля няўдалай аперацыі памерла. Паліцэйскае расследванне выявіла факт гэтай забароненай аперацыі, і ўчора Вера Фішатрова паўстала перад Акруговым судом. Яе віна была даказана, і Фішатрову асудзілі на год пазбаўлення волі з пазбаўленнем права акушэрскай практыкі на працягу 3 год. Пасля абвяшчэння прысуду Фішатрова падала апеляцыю.

15 сакавіка

Амаль шчаслівая аварыя

Кіроўцы шматлікіх таксовак у Баранавічах усё часцей не прытрымліваюцца правіл язды і ўжо не раз маглі справакаваць няшчасце.

Нядаўна таксоўка №5, едучы па сустрэчнай палавіне дарогі, зачапіла на хуткасці фурманку і, толькі дзякуючы шчасліваму бегу абставін, пазбегла вялікай катастрофы. Падчас здарэння сані перакуліліся, і імі быў прыціснуты жыхар вёскі Русіны Юзік Пятроўскі, які на іх ехаў. Дзіўным чынам Пятроўскі атрымаў толькі лёгкія траўмы, а кіроўца таксі №5, не беручы да галавы вынікі свайго нядбайства, паехаў на машыне далей.

Асаблівасці баранавіцкай канкурэнцыі

Некалькі тыдня таму Эма Белстоцкая адчыніла ў Баранавічах кавярню (Шаптыцкага, 18 – цяпер Савецкая) недалёка ад кавярні Файвеля Зелікоўскага. Учора ўночы град камянёў пасыпаўся ў кавярню Беластоцкай. У выніку было выбіта 4 шыбы. Тых, хто здзейсніў напад, не выявілі, але Беластоцкая падазрае ў арганізацыі нападу свайго канкурэнта – Файвеля Зелікоўскага.

Рэклама цукерні і пякарні Л. Рапапорта на рагу сучасных вуліц Савецкай і Камсамольскай. Kurier Nowogródzki 20-3-1932

16 сакавіка

Суд над шпіёнамі

15 сакавіка ў Баранавічах Хуткім судом былі асуджаны да смерці праз павешанне жыхары вёскі Бобкі (Нясвіжскі павет) Ян Бобка і Канстанцін Бобка, якіх абвінавачылі ў шпіёнстве на карысць іншай дзяржавы. Адвакат падаў апеляцыю да прэзідэнта. Вырак павінен быць прыведзены ў выкананне ў баранавіцкай турме 16 сакавіка а 12.30 (у наступным нумары было напісана, што вырак быў выкананы своечасова і без здарэнняў, мужчыны перад смерцю паядналіся з Богам і спакойна пайшлі на экзекуцыю. Іх целы пахавалі каля праваслаўных могілак у Баранавічах).

30 сакавіка

Здабытак паліцыі ў Гарадзішчы

22 сакавіка на гарачым учынку былі схопленыя прадаўцы самагонкі – жыхары хутару Лаготкі (10 км ад Гарадзішча) Клячкоўскі і Уласевіч. Да таго, як іх узялі, яны паспелі прадаць 15 літраў самагону, таму было канфіскавана 5 літраў. Пасля таго, як пра гандаль паведамілі ў пастарунак паліцыі, была праведзена рэвізія іх гаспадарак, дзе акрамя самагону знайшлі і апарат для яго прыгатавання.

Абвестка

6 красавіка 1932 года а 17-й гадзіне ў Магістраце г. Баранавічы адбудзецца разгляд тэндару на завяршэнне будаўніцтва гарадской рэзні (бойні – цяпер мясакамбінат). Падрабязнасці – у тэхнічным аддзеле магістрату і абвестках.

Інж. Віннік, выконваючы абавязкі бурмістра Баранавіч

31 сакавіка

Выпадковае атручванне

Уладзімір Шастак, жыхар вёскі Валахва, з’еў вялікую колькасць дзёгцю, каб атруціць глістоў, але атруціўся сам. Шастака ў цяжкім стане прывезлі ў павятовы шпіталь у Баранавічах, дзе дактары аказваюць яму медычную дапамогу.

Труп немаўляці ў падвале

Зянон Каляга, які жыве ў Баранавічах на вуліцы Ваяводскай, 13 (частка вул. Вільчкоўскага ад пуцяпровада да Мінскага пераезда и пр. Савецкага ад вул. Шаўчэнка да пуцяпровада) знайшоў у падвале гэтага дома труп навароджанага дзіцяці. Паліцыя хутка выявіла яго маці. Гэта незамужняя Надзея Захаўцова, служка, што жыла ў тым самым доме.

Крадзяжы

Элька Гоберман, якая жыве на вуліцы Шасовай, 116 (цяпер Брэсцкая), заявіла ў камісарыят паліцыі, што ў мінулую ноч, калі яна на невялікі час пакінула дом, невядомыя злодзеі ўламаліся ў кватэру і скралі 2500 злотых банкнотамі, што былі зашытыя ў сенніку.

Kurjer Wileński 30.03.1932

Абвестка

Дырэкцыя пошты і тэлеграфа паведамляюць, што змяняе назву свайго аддзялення ў баранавіцкім павеце “Малахова” на “Малахоўцы”. Новая назва абавязковая з 1 красавіка.

Чытайце таксама: Эміграцыя ў Бразілію, вар’яты-самагубцы і баль-маскарад для беспрацоўных. Аб чым пісалі баранавіцкія газеты ў лютым 1932 года

Рабунак з відэльцам, звальненне бурмістра і вынікі перапісу ў горадзе. Аб чым пісалі баранавіцкія газеты ў студзені 1932 года

Дачка павешанага месяц жыла на вуліцы і арышт дэпутата. Аб чым пісалі баранавіцкія газеты ў снежні 1931

Павесілі 7 шпіёнаў, падстаўны алкаголік і дэзынфекцыя тэлефонаў. Аб чым пісалі баранавіцкія газеты ў лістападзе 1931 года

Катастрофа самолета, дуэль на шпагах и первые банкоматы. О чем писали барановичские газеты в октябре 1931 и 2001 годов

Посадка первого самолета на новый аэродром и пачка бюллетеней на помойке. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1931 и 2001 годов

Приезд Лукашенко на электричке, трагедия на полигоне и сокращение в магистрате. О чем писали барановичские газеты в августе 1931 и 2001 годов

Смерть на дне колодца, Ляховичи признали городом, и первый автобус – в старый микрорайон. О чем писали барановичские газеты в июле 1931 и 2001 годов

Труп девушки у дороги, новый «Бьюик» главы города и «левые» доходы у офицеров. О чем писали барановичские газеты в июне 1931 и 2001 годов

Атлета закопали на два метра в Барановичах и трагедия на дороге под Вольно. О чем писали барановичские газеты в мае 1931 и 2001 годов

Если статья не открывается, включите, пожалуйста, VPN. Присоединяйтесь к нам в Viber Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии