Новости / Общество

Адкуль зубры ў Баранавічах? Што не так з новымі сімваламі Баранавіцкага раёну

21.01.2022, 12:10  / remove_red_eye 418   / chat_bubble1

Аб пытаннях, што паўстаюць адносна прапанаваных уладамі варыянтаў будучага герба і сцяга раёна, разважае Руслан Равяка.

Адкуль зубры ў Баранавічах? Што не так з новымі сімваламі Баранавіцкага раёну

Адзін з варыянтаў праекта будучага сцяга.

Райвыканкам ад пачатку студзеня прапануе ўсім ахвотным абмеркаваць новыя сімвалы Баранавіцкага раёну. Такая прапанова ўжо нейкі час вісіць у пабліку ВК мясцовай раёнкі і на іх сайце. Па-першае, дзівіць, што ўлады нават не здолелі нармальна падрыхтаваць малюнак – там напісана, што прадстаўлена канцэпцыя герба, але на малюнку ніжэй – сцяг і апісанне сцяга.

Але галоўнае пытанне не ў гэтым. На гербе, што змешчаны на чырвона-зяленым сцягу, размешчаны зубр. Здаецца, сімвалы і гербы заўсёды адлюстроўвалі нейкі самабытны элемент краю ці горада. Напрыклад, на гербе горада Баранавічы знаходзіцца паравоз. І ўсе разумеюць, што горад звязаны з чыгункаю.

Сыходзячы з гэтага, выходзіць, што наш раён славіцца зубрамі? Іх у нас болей водзіцца, чым у Белавежскай пушчы? Падаецца распрацоўкаю гэтай «геральдыкі» займаўся чалавек, які зусім не тутэйшы і нават не ведае гісторыі рэгіёну!

На сайце мясцовай раёнкі напісана, што «Наличие символики является важным фактором в формировании уважения к истории малой родины, сохранения и приумножения исторических традиций, отличия Барановичского района от других административно-территориальных единиц Беларуси».

Магчыма, зубра абралі на герб, бо яго фігура стаіць на трасе М1 на ўездзе ў Брэсцкую вобласць (і Баранавіцкі раён). Але ці можа сімвал вобласці быць сімвалам Баранавіцкага раёну? Тым больш, што Баранавіцкі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі і частка Івацэвіцкага раёнаў некалі былі штучна далучаны да Палескага рэгіёну пры скасаванні Баранавіцкай вобласці.

Застаюцца пытанні, чаму пры распрацоўцы гэткай важнай сімволікі кіраўніцтва раёну не звярнулася да гісторыкаў і краяведаў? Магчыма, тады б знайшлі нейкія адметныя мясцовыя сімвалы і славутасці, як тая ж трохкутная царква ў Вялікай Сваратве, камень філарэтаў, храм у Ішкалдзі, Завоссе… А можна ж было паглядзець і старыя гербы нашых мястэчак, якія таксама можна было б скарыстаць ў гэтай справе.

На жаль, абмеркаваць прапанаваныя варыянты таксама немагчыма – у пабліку мясцовай раённай газеты можна толькі прагаласаваць за адзін з двух варыянтаў – чырвоны зубр на белым фоне ці чырвоны зубр на залатым фоне. Каментары там адключаны з лета 2020 года. Няма і тлумачэння, што азначаюць па геральдычнам правілам чырвоны, залаты (жоўты) і срэбраны (белы) колеры на гербах.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

Чытайте таксама: Что посмотреть в Барановичах. Восемь уникальных объектов, которые должен увидеть каждый

Ретроспектива. Как выглядели Барановичи 100 лет назад и сейчас

Если статья не открывается, включите пожалуйста VPN. Присоединяйтесь к нам в Viber Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
wik

Меркаванне мае можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі….

-может деньги нужно из бюджета … потратить ( распилить) …. вот и играются они с картинками-гербами !