Новости / Образование

У Беларусі збіраюцца змяніць навучальныя праграмы па гісторыі

6.01.2022, 20:08  / remove_red_eye 97   / chat_bubble1

У Беларусі будуць уносіцца змены ў навучальныя праграмы па гісторыі, а таксама з'явіцца падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для ВНУ. Пра гэта стала вядома па выніках нарады па рэалізацыі гістарычнай палітыкі ў Лукашэнкі.

У Беларусі збіраюцца змяніць навучальныя праграмы па гісторыі

Фота: novychas.online

«Сёння гаворка ішла і аб тым, што неабходна ўносіць пэўныя карэктывы ў вучэбныя праграмы па гісторыі. Не толькі для школьнікаў, але і студэнтаў ВНУ. Размовы вялі таксама аб стварэнні падручніка па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для студэнтаў ВНУ», — паведаміў па выніках пасяджэння кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, піша «Новы Час».

Ён таксама адзначыў, што ў краіне ўжо выдадзеная праца па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Яго патрабуецца данесці да простага чытача.

«Гэта вялікае выданне трэба нейкім чынам у даступным ключы давесці простаму чытачу», — дадаў Сяргеенка.

Дэпутат Ігар Марзалюк пасля нарады сказаў, што ўжо ідзе праца над падручнікамі па гісторыі беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнай сімволікі. Яны прызначаюцца для ВНУ. Па словах Марзалюка, да восені падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці можа з’явіцца ўжо ва ўсіх ВНУ.

Нагадаем, Лукашэнка прапанаваў лічыць перыяд Рэчы Паспалітай часам акупацыі беларускіх зямель Польшчай і этнацыду беларусаў. Літоўцаў ён абвінаваціў у тым, што яны скралі ў беларусаў Вялікае Княства Літоўскае. Ён таксама заклікаў перагледзець падыходы да выхавання насельніцтва і моладзі, гістарычныя даследаванні. Па яго словах, гістарычная палітыка сёння стала стратэгіяй самазахавання. Лукашэнка лічыць, што няправільная ў яго разуменні трактоўка гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай прывяла да пратэстаў у жніўні 2020 года, а беларусы як нацыя з’явіліся толькі ў савецкі час.

Але, калі беларусы як нацыя з’явіліся толькі ў савецкі час, як літоўцы маглі скрасці ў беларусаў ВКЛ?

Чытайце таксама: Системный кризис в образовании нарастает лет 10-15. Как это изменить?

«Эта система взяла нас в заложники». Что мешает родителям отказаться от школьных поборов

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
zolak

«Учебник по новейшей истории. Всякое совпадение с реальными историческими фактами является чистой случайностью.»