Новости / Общество

«Такога нават пры царызме не было»: гісторык з Масквы падзяліўся ўражаннямі ад Беларусі

26.12.2021, 18:22  / remove_red_eye 1468   / chat_bubble0

Аляксей Каўка — пра сённяшнюю Беларусь.

«Такога нават пры царызме не было»: гісторык з Масквы падзяліўся ўражаннямі ад Беларусі

Аляксей КАЎКА. Фота з сайту nv-online.info

Большая частка жыцця беларускага гісторыка і літаратуразнаўцы Аляксея Каўкі (ён нарадзіўся ў 1937 годзе на Чэрвеньшчыне) прайшла ў Маскве, дзе ён доўгі час працаваў у Інстытуце сусветнай літаратуры, быў галоўным рэдактарам славяназнаўчага часопіса. Але думкай і сэрцам ён заўсёды імкнуўся на радзіму, перажываў за суайчыннікаў. Імкнецца, перажывае і сёння. Нават пандэмія не стала для шаноўнага доктара навук перашкодай. «Народная воля» сустрэлася для гутаркі ў зацішнай чытальнай зале, дзе суразмоўца сядзеў, абклаўшыся архіўнымі справамі.

— Аляксей Канстанцінавіч, гады два вы не былі ў Мінску — з-за каранавіруса. Ды і цяпер забаронныя шлагбаумы дарэшты не зняты. Як вам удалося прарвацца на радзіму?

— Прарывацца не давялося, ехаў без прыгод. Дзякуй Богу, пачалі хадзіць цягнікі, з’явіўся і новы маскоўскі — «Ласточка». Ім я і дабіраўся. Народу ў вагоне было няшмат, чалавек пятнаццаць. Я вакцынаваны, адпаведныя паперы былі пры мне, але іх ніхто не правяраў. Хацелася мне ўзяць з сабой у Мінск бел-чырвона-белы сцяжок, які мне ў свой час падаравала наша славутая Вольга Корбут…

— З тым сцяжком вас проста на вакзале маглі б затрымаць. А калі Корбут вам яго падаравала?

— Яшчэ ў 1989 годзе, калі яна з Данчыкам і сваім мужам Леанідам Барткевічам прыязджала да нас у Маскву. Была вельмі цёплая сустрэча з маскоўскімі беларусамі, і пасля яе алімпійская чэмпіёнка падышла да мяне: «Вось вам, спадар Аляксей, памятка». Я з тым сцяжком доўга хадзіў на розныя беларускія акцыі ў Маскве. І ў Мінск хацеў узяць, але жонка адгаварыла…

— Слушна зрабіла. Маглі б трапіць на Акрэсціна. Вы ж ведаеце, што ў нас тут «зачыстка» поўным ходам ідзе.

— Падобныя «зачысткі» адбываліся ва ўсіх таталітарных краінах, калі ўсе іншадумцы рабіліся «ворагамі народа». «Зачышчаць» беларусаў пачаў яшчэ Мураўёў-вешальнік, які змагаўся, як лічылася, з «польскім засіллем», хацеў забяспечыць «истинно русский строй» у Беларусі. Гэта яму, аднак, не ўдалося — у татальным сэнсе. Беларус-селянін упарта трымаўся свайго — і звычаяў, і мовы. Дык гэта мела месца ў Расійскай імперыі. А тут нібыта ў незалежнай Беларусі адбываецца тое самае! Уключыў я раніцай БТ, а там галоўны следчы расказвае, як яны змагаюцца з «инспираторами государственного переворота»… І такой мураўёўшчынай на мяне дыхнула!

Зайшоў у інтэрнэт, а там генерал нейкі пагражае за аднаго забітага сілавіка сто апазіцыянераў расстраляць… Ведаеце, нават Кубэ падобных публічных выказванняў сабе не дазваляў. А чаго варта закрыццё Саюза беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы!.. Пры акупантах такога не было, пры царызме… Сэрца крывёю абліваецца, не бачылі б вочы, не слухалі б вушы!

Ці закранулі падзеі апошняга года вашых сваякоў тут, у Беларусі?

— Пляменнік мой быў вымушаны з’ехаць у Вільнюс. З сям’ёй, чацвёра дзяцей, у тым ліку малалеткі па два-тры гады. Працаваў у банку. Летась быў з жонкай на акцыях пратэсту. Пачалі за ім віжаваць, ператрус быў. Паспеў выехаць праз Расію, а то трапіў бы за краты. Улады цяпер вылічваюць па відэазапісах, хто яшчэ ўдзельнічаў у «перавароце», каго яшчэ пасадзіць. А гэта не пераварот, а нацыянальна-вызваленчы рух! Так, стыхійны, але ж і масавы.

— Ведаю, што днямі вы вярнуліся са сваёй малой радзімы — з Чэрвеня. А як там народ у гэтыя пераднавагоднія дні рэагуе на зусім не святочныя падзеі?

— У Чэрвень я ездзіў на пахаванне блізкага мне чалавека. Мяне ўразіла, колькі людзі нанеслі кветак і вянкоў — бел-чырвона-белых! І падчас развітання нехта заўважыў: вось бы цяпер наляцелі сюды «амонаўцы», усе кветкі патапталі б, а нас бы ў аўтазакі… Так што народ усё разумее.

А Чэрвень — чысценькі, дагледжаны гарадок. Наконт гэтага мой чэрвеньскі сябра Уладзімір Дарагуш заўсёды іранізаваў, што і ў Асвенцыме былі парадак і чысціня і музыка гучала. А печы дымілі… 

Поўны тэкст гутаркі чытайце тут

Читайте также: Умер известный барановичский правозащитник

За оскорбление Лукашенко осудили жителя Барановичей. Суд провели на предприятии, где он работал

«Это будет тяжелый год». Какой будет политическая ситуация в Беларуси в 2022 году, рассказали эксперты

Присоединяйтесь к нам в Viber,  Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

 

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии