Як праходзіла набажэнства на Свята Божага Нараджэння ў Баранавічах. Фотарэпартаж
У ноч на 25 снежня вернікі рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай канфесій і пратэстанты адзначаюць Свята Божага Нараджэння. Intex-press у гэтую ноч пабывала на святочнай службе ў касцёле Святога Зігмунда.
Дзень 24 снежня ў каталікоў называецца Вігілія, што ў перакладзе з лацінскага азначае «начное чуванне». Цэлы дзень трымаюць строгі пост. Потым, калі ўзыходзіць на небе першая зорка, вернікі збіраюцца ў сямейным коле на постнай вячэры — Куцці. За сталом яны дзеляцца адзін з адным хлебам, як правіла – гэта аплаткі, якія сабраныя ламаюць і просяць прабачэння за крыўды і віншуюць адзін аднаго са святам. Пазней вернікі ідуць на ўрачыстую імшу ў храм. Паводле каталіцкіх канонаў, на ёй святары спачатку апрануты ў фіялетавыя адзенні, а потым мяняюць іх на белыя – гэты колер лічыцца сімвалам чысціні і бязгрэшнасці зачацця Хрыста. Напрыканцы службы ў храм выносяць яслі з фігуркай Дзіцятка Езуса.
Читайте также: Віншуем з Нараджэннем Хрыстовым!
Католическое Рождество: традиции, обычаи и приметы Сочельника, на которые стоит обратить внимание
Присоединяйтесь к нам в Viber, Instagram, ВКонтакте или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.