Новости / Общество

Да дрыжыкаў. Напярэдадні Калядаў NAVIBAND прэзентаваў новую песню «Сумнае свята»

24.12.2021, 12:43  / remove_red_eye 581   / chat_bubble0

З'явіўся новы твор вядомага музычнага гурта, удзельніка Еўрабачання-2017.

Да дрыжыкаў. Напярэдадні Калядаў NAVIBAND прэзентаваў новую песню «Сумнае свята»

Скрын відеа

Вядомы беларускі гурт 24 снежня размясціў на Yutube свой новы кліп прысвечаны святу Божана нараджэння.

«Cумнае свята»

Ноч як сіні карабель,
Аднолькава плывем,
І ведаем адно і тоe.

Ноч прачнуцца для надзей.
Насупраць белых сцен,
Насуперак ісці далей.

І свята не свята, калі сэрца за кратамі,
І сонца не свеціць, калі ўсе вінаватыя,
Я бачу надзею насупраць адкрытых вачэй.

Пр.

Сумнае свята на халодным акне,
Ты намалюеш сабе шчасце і мне,
Зоркай Венераю заззяеш услед,
І не заўважыш, як хутка ўсё міне.

Ціха збярэмся і запалім агні,
Нельга забыцца і няпроста забыць,
Чаканне цуда, як бясконцы прамень.
Хай не заўважым, як гэта ўсё міне.

І свята не свята, калі сэрца за кратамі,
І сонца не свеціць, калі ўсе вінаватыя,
Я бачу надзею насупраць адкрытых вачэй.

Пр.
Сумнае свята на халодным акне,
Ты намалюеш сабе шчасце і мне,
Зоркай Венераю заззяеш услед,
І не заўважыш, як хутка ўсё міне.

Ціха збярэмся і запалім агні,
Нельга забыцца і няпроста забыць,
Чаканне цуда, як бясконцы прамень,
Хай не заўважым, як гэта ўсё міне.

NAVIBAND, або NAVI — беларускі гурт, які спявае ў жанры інды-поп, фолк-рок. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2017» з песняй на беларускай мове «Гісторыя майго жыцця». Заснаваны 14 лютага 2013 — пасля амаль выпадковай сустрэчы Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненка. Улетку 2020 года гурт запісаў песню «Іншымі», у якой «кожнае слова адлюстроўвае ўсё, што адбываецца цяпер наўкол», і асудзіў гвалт сілавых структур Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў падчас пратэстаў у Беларусі. У студзені 2021 года гурт падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў т.зв. «бан» («чорны спіс») арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии