Новости / Происшествия

Дар’я Лосік пра вынікі суда: «Я ні разу не пашкадавала, што Ігар мой муж, што я аддала яму сваё сэрца»

14.12.2021, 16:55  / remove_red_eye 1636   / chat_bubble0

14 снежня блогеру Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма (вырак пакуль не ўступіў у законную сілу, яго можна абскардзіць). Дар’я Лосік перад абвяшчэннем прыгавору пагаварыла з журналістамі.

Дар’я Лосік пра вынікі суда: «Я ні разу не пашкадавала, што Ігар мой муж, што я аддала яму сваё сэрца»

Фото из личного архива Лосик

«Мы рыхтаваліся да найгоршага. Ігар у лістах рыхтаваў мяне, што прысуд не будзе мяккім, і я разумею, што ён і не можа такім быць у сённяшняй сітуацыі.

Бо ніхто не ўмее прызнаваць свае памылкі, у прыватнасці, улада. Таму я ведаю, што прысуд не будзе мяккім, 100%, — кажа Дар’я. — Ад Ігара даходзяць розныя лісты: ёсць пазітыўныя, ён разумее, што так доўга гэта ўсё не будзе.

Але ёсць і негатыўныя, гэты ціск і працяглы суд усё ж адбіваюцца, чалавек паўтара года ў СІЗА. Раней у Ігара былі моманты, калі яму было вельмі складана, цяпер трохі лягчэй.

Игорь Лосик и его жена Дарья. Фото: социальные сети

Калонія — гэта будзе яшчэ адзін новы этап у жыцці. Ігар ад гэтага трохі разгублены, не ведаю, наколькі яму кепска, але казаў, што трохі бянтэжыцца.

Складана сказаць, гатовы да прыгавору Ігар ці не — спадзяюся, што так. Але я гатовая».

З’язджаць з краіны Дар’я не збіраецца.

«Пакуль Ігар Аляксандравіч Лосік знаходзіцца за кратамі, я не з’еду з Беларусі, я буду і далей змагацца за мужа. У мяне няма іншага выхаду проста. Дзе ўзяць сілы на гэта? Трэба проста вельмі моцна кахаць. Вось і ўсё, — тлумачыць Дар’я. — Што я магу зрабіць — у першую чаргу, гаварыць.

І ўсім сваякам затрыманых, палітвязняў я таксама раю не маўчаць. Бо інакш узнікне ўражанне, што нічога такога не адбываецца, што ўсё ў нас добра. Пра гэта ўсё трэба гаварыць, расказваць, каб гэта ўсё бачыў свет, каб як мага больш людзей магло даведацца пра тое, што адбываецца. Бо калі маўчаць, то адзін вядомы нам усім чалавек падумае: «Ну ўсё, усё добра, усё выдатна!»

Не было такіх выпадкаў, каб маўчанне дапамагала. Кожная непрыемная сітуацыя, якая адбывалася з маім мужам у СІЗА, была на слыху. І каб я маўчала — не было б лепш. Бо розгалас дапамагаў — яму пачыналі насіць лісты, газеты, калі стала вядома пра галадоўку, да Ігара стаў прыходзіць псіхолаг. Рыторыка мянялася.

І раней мае лісты даходзілі да Ігара кавалкамі, урыўкамі — цяпер гэта скончылася. Безумоўна, трэба не маўчаць. І я маўчаць не збіраюся».

Апошні раз да прысуду Дар’я бачыла мужа 27 мая на адзіным спатканні.

«Цяпер я вельмі хацела яго ўбачыць, вельмі сумую. Дзяцей нельга браць у СІЗА, таму дачку Ігар, на жаль, не ўбачыць, — кажа Дар’я. — Але дачка ведае, што тата ў Гомелі, што я важу яму туды прадукты.

Што ідзе суд, што будзе прыгавор, яна пакуль не ведае, бо не зразумее. Але пасля я хаваць ад яе нічога не буду — раскажу ўсё, бо мне няма чаго саромецца. Пра тое, што адбылося, у мяне шкадаванняў няма, бо гэта не мае сэнсу.

Але ні разу я не пашкадавала, што Ігар мой муж, што я аддала яму сваё сэрца. І калі ўжо атрымалася так, як атрымалася, то я буду спрабаваць Ігара адтуль вызваліць, усімі магчымымі і немагчымымі спосабамі».

Наша Нiва

Читайте также: Какие приговоры вынесли Лосику, Статкевичу и другим фигурантам дела Тихановского

На внушительный срок осудили Сергея Тихановского

«Думаю, что приговор будет жестким». Что говорит жена Игоря Лосика про предстоящий суд

«Не хочу увидеть дочь только тогда, когда она закончит школу». Блогер из Барановичей уже 515 дней за решеткой

Тихановский повернулся к судье спиной, Статкевич крикнул «Жыве Беларусь». Как озвучивали приговор в СИЗО-3 Гомеля

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии