Новости / Общество

Даходы беларусаў за апошнія 10 год змогуць праверыць па запыце сілавікоў

14.12.2021, 14:23  / remove_red_eye 241   / chat_bubble1

Падатковы кодэкс з 2022 года плануюць дапоўніць артыкулам «Камеральная праверка адпаведнасці расходаў даходам фiзiчнай асобы» (арт. 73-1).

Даходы беларусаў за апошнія 10 год змогуць праверыць па запыце сілавікоў

Фото: Intex-press

Праверка праводзіцца за месяц, некалькі месяцаў бягучага каляндарнага года, а таксама за 10 поўных гадоў. Падставай можа стаць пісьмовы запыт органаў Камітэта дзяржкантролю, міліцыі, пракуратуры і Следчага камітэта. А таксама праверка можа праводзіцца па даручэнні міністра па падатках і зборах, яго намеснікаў, кіраўнікоў абласных падатковых інспекцыяў і іх намеснікаў.

На папярэднім этапе праверкі інспектары будуць вызначаць, ці існуе перавышэнне расходаў над даходамі.

Да наступнага этапу яны пяройдуць, калі сума перавышэння складае 500 і больш базавых велічынь (на сёння гэта сума ад 14,5 тысячі рублёў). Тады падаткавікі запатрабуюць тлумачэнні аб крыніцах даходаў.

Пакуль няма дакладнай яснасці, ці будзе новаўвядзенне распаўсюджвацца на праверкі, пачатыя пасля 1 студзеня 2022 года. Калі чалавек у тлумачэннях аб крыніцах даходаў пазначыць даходы, атрыманыя раней за дзесяць правяраемых гадоў, то правераны можа быць і больш працяглы перыяд.

Важна: калі праверка праводзіцца па запыце сілавікоў, супастаўляць даходы і расходы будуць незалежна ад сумы, чалавек адразу будзе вымушаны прадаставіць тлумачэнні аб крыніцах даходаў, звесткі і дакументы, звязаныя з правядзеннем праверкі. Падатковая дае 30 дзён, каб чалавек паспеў сабраць усе дакументы.

Яшчэ адзін момант. Калі інспектары высвятляць, што даход быў атрыманы ў выніку фармальнай здзелкі, мэтай якой было толькі сысці ад сплаты падаткаў, то-бок ніякіх прававых наступстваў, зменаў правоў і абавязкаў бакоў не адбылося, то з такіх даходаў давядзецца сплаціць падатак. Стаўка падаходнага падатку з сум перавышэння расходаў над даходамі з 2022 года плануецца у памеры 20%.

Читайте также: Физлицам запретили торговать без справки

Прогноз по валютам: чего ждать от доллара и евро ближе к Рождеству

В Беларуси настроения бизнеса 21 месяц не выходят из «красной» зоны

Как будут жить белорусы в 2022 году

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

 
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
haveheart

Давайте начнем сверху.