Новости / Политика

«Доктар пацвердзіў рак». Якія навіны ў справе затрыманых па «замаху» на Лукашэнку?

11.12.2021, 17:13  / remove_red_eye 1036   / chat_bubble0

Сваякі расказалі, як сябе адчуваюць Рыгор Кастусеў, Аляксандр Фядута і Юрась Зянковіч.

Адваката Юрася Зянковіча, літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту і старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі вясной у межах справы па «замаху» на Лукашэнку і членаў яго сям’і. Усе яны з’яўляюцца абвінавачанымі па крымінальным артыкуле 357 («Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). Палітыкам пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.

Фільм-расследаванне «Забіць прэзідэнта» з падрабязнасцямі справы АНТ выпусцілі яшчэ ў красавіку, але яна пакуль стаіць на месцы, хоць следчыя дзеянні па ёй і скончылі. Спыталі ў сваякоў затрыманых, ці ёсць нейкія навіны пра дату суда і як сябе адчуваюць зняволеныя.

«Вельмі хочацца, каб блізкі чалавек даў хваробе рады»

Інфармацыя пра пагаршэнне стану здароўя кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва з’явілася восенню: у яго былі падазрэнні на анкалогію. Акрамя таго, ён перанёс за кратамі кавід і інфаркт.

Палітыка перавялі з СІЗА КДБ у турэмны шпіталь СІЗА на Валадарскага. Сваякам доўга не казалі пра вынікі біяпсіі. У выніку дачка Рыгора Кацярына прыйшла на размову да доктара сама.

— Я прыйшла да доктара і, хоць і на словах пакуль, але ён мне пацвердзіў дыягназ. У бацькі рак прастаты. Пасля гэтага з аднаго боку стала больш трывожна: вельмі хочацца, каб блізкі чалавек даў хваробе рады. Але цяпер хоць з’явілася нейкая вызначанасць, і з кропкі А можна рухацца ў кропку Б, прымаць нейкія меры, — расказвае Кацярына Кастусёва.

У сувязі з пачаўшыміся праблемамі з мачавым, палітыку трэба будзе зрабіць яшчэ некалькі УГД, атрымаць кансультацыю ўролага — і там ужо будзе бачна, якое лячэнне прызначаць.

— На днях у бацькі была адвакат. І што мяне радуе, дык гэта тое, што настрой у яго бадзёры, ён больш аптымістычна настроены, а гэта ўжо нямала, — дадае Кацярына.

З навінаў, якія дачка яшчэ ведае пра бацьку, — тое, што яму забаранілі ўзяць з сабой плед і тэлевізар.

— Мы яшчэ жартавалі: а як без тэлевізара палітінфармацыю да затрыманых даносіць? А яшчэ ведаю, калі іх нядаўна хацелі вывесці на шпацыр, то вызваліся толькі два чалавекі, таму што выхад затапіла вадой няслаба, і трэба было ісці праз яе. Сказалі, што іншай дарогай нельга ісці. Абсурдная рэч, канечне. Здавалася б, такога ў ХХI стагоддзі быць не павінна.

Тэрмін утрымання Кастусёву працягнулі на чарговыя два месяцы — да лютага 2022 года. Хадайніцтвы аб змене меры ўтрымання на хатні арышт праз стан здароўя да гэтага ўвесь час заставаліся без задавальнення.

«З Валадаркі пакуль не дайшло ніводнага ліста»

У Аляксандра Фядуты тэрмін утрымання пад вартай таксама працягнуты: на дадзены момант да 12 снежня. Жонка Марына Шыбко ўпэўненая, што ён будзе працягвацца і далей.

— Справа ідзе да завяршэння, артыкул усё той жа — частка першая 357-га. Але калі будзе суд, яшчэ невядома. Следчых дзеянняў не праводзілася з лістапада.

Апошні ліст Марына атрымала таксама ў лістападзе, яшчэ з «амерыканкі». З СІЗА на Валадарскага, дзе палітык знаходзіцца цяпер, пакуль не дайшло ніводнага ліста.

— У апошнім лісце муж пісаў пра літаратуразнаўцу Марыэту Чудакову. Яна нядаўна памерла, а АІФ (Аляксандр Іосіфавіч Фядута — Заўв. рэд) быў знаёмы з ёй: яны разам былі на канферэнцыі па Булгакаву ў Кіеве: «Гэта была дзіўная кабета, поўная энергіі стварэння.» Пісаў таксама, што гуляюць з сукамернікамі ў нарды. Згадваў Пятра Марцава і ўсю рэдакцыю тагачаснай «БДГ».

«На сёння кажуць пра магчымы суд у студзені-лютым»

Жонка Юрася Зянковіча адмовілася ад каментароў, але яго знаёмыя і паплечнікі па партыі кажуць, што сітуацыя ў яго такая ж, як і ў затрыманых з ім па адной справе Фядуты і Кастусёва. Ëн проста існуе ў чаканні суда.

— З лістамі справа зусім дрэнная. З тых, каго я ведаю, ніхто ад яго нічога не атрымліваў, — пракаментаваў адзін з членаў партыі БНФ.

Праблемы з ліставаннем адзначаюць і іншыя сваякі:

— Юрась сам лістоў практычна не атрымлівае. Ад яго да бацькоў таксама іх мала. Але пачуваецца ён больш-менш. Тое пацвярджае і адвакат (калі казаць пра фізічны стан). Следства ідзе, і на сёння кажуць пра магчымы суд у студзені-лютым.

Чытайте таксама: Осужденный за репост владелец магазина белорусской символики в Барановичах рассказал о своем аресте и освобождении

Минск опроверг роль КГБ в принудительной посадке самолета Ryanair

Рекордное количество журналистов в мире попало за решетку в 2021 году. Смотрите, на каком месте Беларусь

Григория Костусева перевели в тюремную больницу и готовят к операции

«Не хочу увидеть дочь только тогда, когда она закончит школу». Блогер из Барановичей уже 515 дней за решеткой

Присоединяйтесь к нам в Viber,  Instagram,  ВКонтакте  или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии