Новости / Общество

«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»

25.11.2021, 10:42  / remove_red_eye 1316   / chat_bubble3

Каб перакладаць мігрантаў на рускую мову, настаўнікаў англійскай мовы з Гродзенскай вобласці возяць у лагістычны цэнтр «Брузгі». Людзі ездзяць валанцёрамі па чарзе кожны дзень. «Нашай Ніве» ўдалося пагаварыць з адной з настаўніц з Лiды, якая камунікавала з мігрантамі.

«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»

Фота: belta.by

У ноч на 17 лістапада, пасля сутыкненняў мігрантаў з польскімі памежнікамі, пад кантролем беларускіх сілавікоў частку мігрантаў прытулілі ў лагістычным цэнтры «Брузгі». Падрыхтаваць цэнтр для прыёму мігрантаў Лукашэнка даручыў губернатару Гродзенскай вобласці Уладзіміру Караніку і памочніку інспектара па рэгіёне Юрыю Караеву, пiша «Наша Нiва».

«Няшчаснымі і знясіленымі выглядалі многія з іх»

Літаральна праз суткі з’явілася інфармацыя, што 18 лістапада дзеля спрашчэння зносін з мігрантамі са школ Ліды сабралі настаўнікаў англійскай мовы і павезлі ў той самы лагістычны цэнтр. Нам удалося звязацца з адной настаўніцай, якая там пабывала.

«Усё адбывалася ў добраахвотна-прымусовым парадку. Нам абвясцілі, што мы валанцёры і што адмовіцца не можам, — гаворыць Алена (імя жанчыны змененае, яе звесткі ёсць у рэдакцыі — заўв. «НН»). — У лагістычны цэнтр нас адвезлі на мікрааўтобусе, які належыць Лідскаму выканкаму. Калі мы прыехалі, там ужо былі чыноўнікі з гуманітарнай дапамогай».

Фота: belta.by

Жанчына расказала, што ад шоку пасля гэтай паездкі адыходзіла вельмі доўга.

«Нас прывезлі туды, каб мы змаглі перакласці, што кажуць уцекачы. Многія з іх гавораць на ламанай англійскай мове, але нават яе ні пагранічнікі, ні чыноўнікі не разумеюць, — кажа настаўніца. — Для тых, хто размаўляў на арабскай, былі спецыяльныя перакладчыкі. Яны перакладалі на англійскую, а мы ўжо на рускую.

Як я зразумела, была патрэбная прыгожая карцінка пра тое, як пра мігрантаў клапоціцца беларускі бок. Усё гэта здымала дзяржаўнае беларускае тэлебачанне.

Але, ведаеце, задаволенымі гэтых людзей назваць нельга — такімі ўжо няшчаснымі і знясіленымі выглядалі многія з іх».

Фота: belta.by

«У мяне проста трэсліся рукі. Хацелася дапамагчы хоць нечым… Асабліва дзецям»

Па ацэнках Алены, у цэнтры знаходзіцца каля тысячы чалавек. Больш за ўсё мужчын, але ёсць жанчыны і дзеці.

«Многія брудныя, дрэнна пахнуць. У мяне проста трэсліся рукі. Хацелася дапамагчы хоць нечым… Асабліва дзецям, — кажа яна. — Але мігрантаў ахоўваюць і кантралююць, быццам бы злачынцаў. Лагістычны цэнтр акружаюць людзі са зброяй. Стаяць шчыльным колам.

Адзін англамоўны хлопец расказаў, што некаторых мігрантаў людзі ў форме (я не ведаю, каго менавіта ён меў на ўвазе) збівалі. Некаторыя гаварылі, што ў надзеі на лепшае яны прадавалі ўсё, што ў іх ёсць, а гэтыя грошы ў іх тут адабралі.

Фота: belta.by

Некаторыя казалі, што цяпер засталіся літаральна ні з чым. Былі і тыя, хто са слязьмі на вачах расказваў, што польскія пагранічнікі падкормлівалі іх праз дрот. Некалькі чалавек — што ў іх забралі пашпарты, маўляў, цяпер з’ехаць яны адсюль проста не могуць», — дадае жанчына.

Па словах настаўніцы, доўга з мігрантамі іх стараліся не пакідаць.

«Напэўна, баяліся, што даведаемся шмат чаго лішняга. Чыноўнікам трэба было іншае. Каб мігранты падзякавалі ім за выязную лазню і іншыя паказухі, якія яны там учынілі», — лічыць Алена.

Нагадаем, што каля лагістычнага цэнтра працуе некалькі аўталавак, у тым ліку і з адзеннем, пункты абмену валют. Нядаўна там з’явілася лазня і «палявы» прэс-цэнтр.

Фота: belta.by

«Памяшканне нібыта абагравае кацельня. Але ўсе там у кофтах, куртках і шапках»

Як расказала Алена, нейкі час яна перакладала англамоўных мігрантаў (у асноўным, гэта былі курды) для медыкаў з Чырвонага Крыжа.

«Людзі скардзіліся на болі ў нырках, моцны кашаль, тэмпературу і галавакружэнне. Многія жанчыны прасілі дапамагчы іх дзецям. Некаторыя прасілі псіхатропы, але іх медыкі Чырвонага Крыжа, зразумела, даць не маглі», — адзначыла настаўніца.

Фота: belta.by

Пры тым самі ўмовы ў лагістычным цэнтры Алена называе непрыдатнымі для жыцця.

«Гэта вялізная прастора з вялікімі адсекамі для грузавых паддонаў. Людзі там спяць на некалькіх ярусах стэлажоў, адно над адным. Памяшканне нібыта абагравае кацельня. Але ўсе там у кофтах, куртках і шапках, — гаворыць жанчына. — Затое на камеры мігрантам паказушна раздалі гарачую гарбату і ежу з ваеннай палявой кухні. Цяпер беларускія ўлады з гонарам заяўляюць, што аказваюць мігрантам любую дапамогу».

Чытайце таксама: Как выглядят захоронения мигрантов на польском кладбище. Фото

 СК квалифицировал действия польских силовиков как преступление против безопасности человечества

Вот во сколько обходятся сутки пребывания мигрантов в логистическом центре пункта пропуска «Брузги»

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Застабiльны псiхiятр

Вельмі падобна на фэйк. Дзе Брузгі і дзе Ліда, бліжэй не знайшлося выкладчыкаў англійскай? Да таго ж у Гродна шмат замежных студэнтаў, якія даволі добра валодаюць і рускай мовай і мовамі, на якіх размаўляюць бежанцы.
Я, безумоўна, не сцвярджаю, што умовы у тым лагістарычным цэнтры вельмі добрыя, але ўсё ж лепш, чым на вуліцы.
Нехта негага пабіў, грошы адабраў? Дзе доказы? А добрыя польскія памежнікі праз калючы дрот кармілі))) Засталося толькі напісаці, што кадры з вадаёмамі і інш мантаж)))