Новости / Коронавирус

Аж трое беларускіх святароў памерлі ад кавіду цягам 10 дзён

22.11.2021, 18:45  / remove_red_eye 2919   / chat_bubble0

Гэта адбылося ў канцы кастрычніка, паведамляе рабочая група пры патрыярху Маскоўскім па каардынацыі дзейнасці царкоўных устаноў ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Аж трое беларускіх святароў памерлі ад кавіду цягам 10 дзён

Кладбище «Русино». Фото: Intex-press

21 кастрычніка 2021 года, ад ускладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, на 68-м годзе жыцця памёр клірык Маладзечанскай епархіі Беларускага экзархата іерэй Мікалай Гарбачонак, піша Наша Ніва. Гарбачонак быў настаяцелем Свята-Траецкага храма гарадскога пасёлка Крывічы Мядзельскага раёна.

а. Мікалай Гарбачонак.

26 кастрычніка ад ускладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, на 83-м годзе жыцця памёр клірык Навагрудскай епархіі Беларускага экзархата, протаіерэй Віктар Бакавец, настаяцель Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора Слоніма.

а. Віктар Бакавец

«Спаса-Праабражэнскі сабор у час вайны моцна пацярпеў, а ў 1963 годзе быў разбураны ўшчэнт: узарваны багаборцамі. Ад велічнага будынка застаўся толькі падмурак. Па благаславенні і пры дапамозе кіруючага архірэя, прыхаджан храма і неабыякавых людзей айцец Віктар шмат папрацаваў над яго аднаўленнем», — паведамляецца ў нататцы аб смерці святара.

І 30 кастрычніка памёр клірык Брэсцкай епархіі Беларускага экзархата пратаіерэй Міхаіл Канцэвіч, настаяцель прыхода храма святога апостала Іаана Багаслова ў вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага раёна. Канцэвічу было 65 гадоў.

а. Міхаіл Канцэвіч

Чытайте таксама: Может ли покупатель в магазине быть без маски? Вот что ответили в санстанции

От Covid-19 умерла знаменитая российская актриса, снявшаяся в «Афоне» и «Зимней вишне»

От коронавируса умер российский актер, сыгравший главные роли в фильмах «Катала» и «Ширли-Мырли»

Изобретен коктейль антител, который минимум на 6 месяцев помогает предотвратить COVID-19

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии