Новости / Общество

Журналіст спытаў у Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне? І вось які адказ атрымаў

20.11.2021, 14:06  / remove_red_eye 1778   / chat_bubble2

У суботу, 20 лістапада, праходзяць прамыя лініі з чыноўнікамі амаль усіх міністэрстваў і ведамстваў. Аўтар «Нашай Нівы» дазваніўся да намесніка старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігара Печаня, каб спытаць пра асобныя моманты мігранцкай гісторыі.

Журналіст спытаў у Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне? І вось які адказ атрымаў

Фото: БЕЛТА

Вось што пачуў у трубцы пагранічны чыноўнік: «Я вельмі ўважліва сачыў за падзеямі з мігрантамі на граніцы. Глядзеў усе стрымы БТ, чытаў навіны на розных рэсурсах і адначасова вывучаў заканадаўства, а менавіта: Закон аб дзяржаўнай граніцы, Закон аб пагранічнай службе і Канцэпцыю забеспячэння пагранічнай бяспекі на 2018—2022 гады. У мяне самае галоўнае да вас магістральнае пытанне: чаму вашае ведамства ў сваёй рабоце не кіруецца законамі Рэспублікі Беларусь?

Я прыйшоў да высновы, што ўсё тое, што адбывалася, — гэта прамыя парушэнні беларускага заканадаўства.

Напрыклад (вы лепш за мяне ведаеце), што пераход дзяржаўнай граніцы магчымы толькі ў пункце пропуску — чаму вы не пусцілі мігрантаў у «Брузгі»? Ці пакаралі вы (і чаму не спынілі) тых, хто разбіраў і кідаў плітку ў польскіх пагранічнікаў? Чаму вы не штрафавалі тых, хто незаконна знаходзіцца ў пагранічнай паласе? І гэтак далей. Шмат пытанняў без адказаў».

Што адказаў чыноўнік?

«Па-першае, пачнём з таго, што органы пагранічнай службы выконваюць заканадаўства аб дзяржаўнай граніцы. Другое — вы нават на падставе сродкаў масавай інфармацыі на многія пытанні знойдзеце адказы, трэцяе — вы таксама ў поўнай меры не валодаеце абстаноўкай, чацвёртае, што я павінен вам сказаць, гэта тое, што вашая ацэнка мае права на жыццё, але яна не з’яўляецца падставай для нашага з вамі абмеркавання гэтага пытання. Адказ скончаны», — сказаў Ігар Печань, піша «Наша Ніва».

Читайте также: «Срываются сроки и поставки грузов». Как миграционный кризис отразился на работе транспортных компаний Беларуси

Класковский: «Польша показывает – мы можем проявить твердость и прищемить вам пальцы»

«Из-за ситуации с мигрантами ехал через Латвию». Дальнобойщики – о том, как обстановка на белорусско-польской границе повлияла на их работу

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
andres_g

Кратко о том, как сказать всё, и не сказать ничего по существу 🙂

А ответить ему нечего, потому что он и сам знает всё прекрасно и понимает, но Вы не понимаете — «это другое!» 🙂

Последнее изменение около 10 дней назад