Новости / Экономика

Даведацца, якой маёмасцю валодаюць чыноўнікі, стала немагчыма

16.11.2021, 21:33  / remove_red_eye 431   / chat_bubble4

Нацыянальнае кадастравае агенцтва змяніла інфармацыю ў базах нерухомасці. Цяпер імёны грамадзян і прадпрымальнікаў, якія валодаюць маёмасцю, схаваныя. Раней пры дапамозе гэтай базы можна было даведацца, напрыклад, уласнікамі якога жылля з’яўляюцца чыноўнікі.

Даведацца, якой маёмасцю валодаюць чыноўнікі, стала немагчыма

Фото: Никита ПЕТРОВСКИЙ

Як агенцтва тлумачыць прычыну? Пачаў дзейнічаць закон «Аб абароне персанальных даных», прыняты вясной. Такім чынам, з 15 лістапада персанальныя даныя грамадзян і індывідуальных прадпрымальнікаў, якім належыць нерухомасць, больш не будуць адлюстроўвацца.

Дзяржслужачыя абавязаныя штогод падаваць дэкларацыі аб даходах — на сябе і блізкіх сваякоў, аднак да грамадства гэтыя звесткі не даходзяць. Хоць у многіх еўрапейскіх краінах у мэтах барацьбы з карупцыяй гэтыя даныя — адкрытыя. У Беларусі ж лічаць гэта немэтазгодным, пiша Наша Нiва.

Генпракурор Аляксандр Канюк у свой час заяўляў, што публікацыя такой інфармацыі можа стаць нагодай для злачынстваў супраць маёмасці чыноўнікаў.

Нагадаем таксама, што сёлета было змененае і крымінальнае заканадаўства ў частцы абароны персанальных даных. З’явіліся два новыя артыкулы:

  • Арт. 203-1 КК: Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных. Важна: калі гаворка ідзе пра распаўсюджванне звестак чыноўнікаў і іх родных, пакаранне больш жорсткае — да 5 год калоніі.
  • Арт. 203-2 КК: Невыкананне мер забеспячэння абароны персанальных даных.

У найбліжэйшы час супрацоўнікі дзяржорганаў, якія маюць доступ да збору і апрацоўкі персанальных даных, павінны прайсці дадатковае навучанне, каб не дапусціць парушэння закона.

Читайте также: Какая судьба ждет белорусские калийные удобрения с декабря?

«Феноменальный результат». Экономист рассказал, почему белорусская экономика растет и когда наступит «очень тяжелая ломка»

Одной картинкой. Сколько потеряет Беларусь, если санкции затронут калийные удобрения

Самое дорогое жилье – в Бресте, дешевое — в Гомеле: сколько стоят квартиры в регионах?

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Су-30

Так і добра, нельга сачыць за іншымі.