Новости / Политика

Грамадскае аб’яднанне БНФ «Адраджэньне» ліквідаваў Вярхоўны суд

12.11.2021, 16:30  / remove_red_eye 127   / chat_bubble0

Суд адбыўся 10 лістапада пасля пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «БНФ «Адраджэнне». Справу ініцыявалі яшчэ ў канцы ліпеня.

Грамадскае аб’яднанне БНФ «Адраджэньне» ліквідаваў Вярхоўны суд

Сядзіба БНФ "Адраджэньне". Фота Радыё Свабода

Падставай для ліквідацыі аднаго са старэйшых грамадскіх аб’яднанняў краіны, што існавала з 1988 года, чыноўнікі палічылі непадачу дакументаў, якіх запатрабавалі ад арганізацыі. Пры гэтым офіс у Мінску апячатаны ад 14 ліпеня, калі па краіне пракацілася хваля ператрусаў у грамадскіх арганізацыях, піша «Радыё Свабода».

Падчас ператрусу ў сядзібе БНФ на вуліцы Чарнышэўскага ў адсутнасць прадстаўнікоў арганізацыі Следчы камітэт забраў бухгалтарскія і іншыя дакументы, а сам офіс апячатаў.

На звароты аб’яднання аб неабходнасці разблакаваць доступ у памяшканне дзеля таго, каб выканаць патрабаванні Міністэрства юстыцыі, следчыя структуры адказалі адмоўна.

У Беларусі яшчэ застаецца Партыя БНФ.

Чытайце таксама: Власти ликвидировали Общество белорусского языка имени Франциска Скорины

Мининформ заблокировал доступ еще к шести сайтам, в том числе и к Белорусской ассоциации журналистов

МВД признало экстремистским формированием «интернет-ресурсы «Белсат»

БАЖ: За год ситуация в белорусском медиасекторе критически ухудшилась

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии