Новости / Спадчына

Катастрофа самолета, дуэль на шпагах и первые банкоматы. О чем писали барановичские газеты в октябре 1931 и 2001 годов

31.10.2021, 10:02  / remove_red_eye 664   / chat_bubble0

Как жили Барановичи и регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав октябрьские номера старых газет.

Катастрофа самолета, дуэль на шпагах и первые банкоматы. О чем писали барановичские газеты в октябре 1931 и 2001 годов

Карусель в Молодом парке, 1960-70 гг.

1931 год

Kurier Nowogródzki

1 кастрычніка

Катастрофа лёгкага самалёту

Падчас двухразовага нешчаслівага старту лёгкі самалёт №22 Познаньскага аэраклубу, пілотам якога быў Вацлаў Юркэк, апарат разбіўся на аэрадроме ў Баранавічах. Канструктар Морысан і пілот Юрэк былі прыдушаныя корпусам. Самалёт з разбітым прапелерам і адарванымі шасі разбіўся. Морысан атрымаў цяжкія пашкоджанні грудной клеткі, а пілот Юрэк — агульныя траўмы. Прычына катастрофы — кепская пазіцыя пры старце і страта кіравання пілотам над машынай.

Прыехалі вядомыя артысты

У Крывошынскую гміну Баранавіцкага павету прыехала з Варшавы група артыстаў, якія на чале з рэжысёрам панам Біске прымаюць удзел у здымках фільмаў.

2 кастычніка

Лятуць – не лятуць

Рэйд турыстычных самалётаў меў адзін з этапаў у Баранавічах. Доўгі час вырашалася, ці будуць самалёты наведваць Баранавічы, нарэшце было прынята станоўчае рашэнне — адбудзецца гэта ў аўторак, 29 верасня. Ляцець будуць з Вільні, праз Маладзечна.

Ранкам на аэрадроме  (раён вуліцы Першукевіча) сабралася мноства людзей. Было вельмі добрае і яснае надвор’е. Прывялі нават школьнікаў. Прыехалі розныя чыноўнікі, прадстаўнікі мясцовага ўраду і вядомыя асобы. Чакае аркестр 78 пяхотнага палка і буфет у вялізным намёце, вянкі кветак для лётчыкаў.

Але атрымалася, што надвор’е ўсё змяніла. Даведаліся пра тое па тэлефоне. Пілоты хацелі абмінуць менавіта Баранавічы, бо пануе ў нас суцэльная імгла. А мы ж іх чакалі з сонцам! Імгла ж аднак запанавала са старту ў Варшаве. Замест а пятай раніцы вылецелі самалёты адтуль толькі а 10-й. Таму не даляцелі яны ў гэты дзень да Баранавіч, а спакойна спыніліся ў Парубанку (пад Вільняй).

Не засталося нам нічога іншага, як праклінаючы імглу, надвор’е, Парубанак і аэраклуб, пад’есці ды выпіць, каб разгорнуты буфет не панёс страты, ды чакаць наступнага дня.

Сілезкі лёгкі самалёт на аэрадроме ў Баранавічах падчас авіярэйду. Kurier Nowogrodzki ад 7-10-1931

Але на наступны дзень у Баранавічы прыйшла імгла і дождж, якую нам прадказалі на 24 гадзіны раней, але потым неяк праяснілася. Па тэлефоне атрымалі інфармацыю, што 13 лёгкіх самалётаў стартавалі з Парубанку і а 9 гадзіне павінны прыляцець у Баранавічы. Усё адбылося як па гадзінніку. А 9.03 прызямліўся першы самалёт RWD4 з пілотам Харэўскім з львоўскага аэраклубу. Потым перапынак да 9.38. У гэты час зямлі на баранавіцкім аэрадроме павінен быў датыкнуцца самалёт Moryson-2, што ляцеў з Астровы Велькапольскай. Пілатуе яго харунжы Вацлаў Юрэк, у кабіне сам канструктар самалёту Морысан. Але лётчыкі чамусьці не хацелі сядаць на аэрадром. Самалёт бярэ ў бок і накіроўваецца ў дом, што стаіць каля дарогі, потым раптоўна мяняе курс і падскокваючы сядае на бульбяным полі. Ламае сабе шасі, але пілоты выходзяць без пашкоджанняў. Напіліся гарбаты, разабралі свой самалёт і загрузілі яго на цягнік. Іх рэшта рэйду адбудзецца па чыгунцы.

Іншыя самалёты сядаюць паспяхова. А 10.23 сядае апошні самалёт – трынаццаты, з варшаўскага аэраклубу. Чаму так мала? Ад пачатку збіралася ляцець 24 самалёты, потым 19, а вылецела 13. Усяму віной кепскае надвор’е. Віны аэраклубаў няма.

аэродром Барановичи

Месцазнаходжанне аэрадрома адзначана чырвоным. Фота з «Атласу польскіх аэрадромаў»

Працуе санітарная машына Чырвонага крыжа

На гэтых днях упершыню ў Баранавічах ужылі санітарную машыну Польскага Чырвонага Крыжа для перавозкі цяжка хворай жонкі аднаго з мясцовых лекараў. Хворую хутка і ў ляжачым стане даставілі да шпіталя, дзе ёй была зроблена аперацыя. Выгоды ад з’яўлення такога аўто ў горадзе відавочныя. (4 кастрычніка з’явліся інфармацыя, што кошт перавозкі хворага па гораду вызначаны ў 10 злотых, за горадам – будзе вылічвацца ад кіламетражу. Пуд жыта каштаваў 2 злотых, 1$ — 8,5 злотых).

3 кастрычніка

Нячшасны выпадак

Днём 2 кастрычніка кіроўца Андрэй Адамчык, едучы па вуліцы Шасовай (цяпер Брэсцкая), пераехаў 87-гадовую бабулю Філамону Кучынскую, якая жыве на вуліцы Траўгута, 18. Старую ў вельмі цяжкім стане завезлі ў гарадскую бальніцу.

4 кастрычніка

Баранавіцкія жыды. Размова з інж. Віннікавым

Інж. Віннікаў, намеснік баранавіцкага бурмістра, паходзіць з далёкай Чарнігаўшчыны, дзе працаваў земляробам. Але ўжо 11 год жыве на Крэсах (Піншчына і Навагрудчына) і зрабіўся ўжо зусім тутэйшым чалавекам. Бярэ разам з жонкай жывы ўдзел у грамадскім жыцці Баранавіч. Акрамя таго, як чалец аб’яднання жыдоўскага, дакладна ведае патрэбы і становішча сваіх супляменнікаў. Таму папрасілі яго расказаць аб гэтым. Найперш нас цікавяць сціслыя лічбы з культурнага жыцця баранавіцкіх жыдоў.

Жыдоўская грамада ў нас, як зрэшты і паўсюль, неаднастайная. Існуюць розныя накірункі і адгалінаванні – ад кансерватыўных ды артадаксальных да левых і радыкальных. Характэрным чыннікам мясцовага жыцця жыдоў ёсць тое, што Баранавічы вельмі новы і малады горад, які не мае яшчэ сваіх традыцый. На некаторыя формы жыцця не накладаюцца яшчэ тут пакаленні і стагоддзі, як гэта можна пабачыць у суседніх Слоніме ці Койданаве. Там жыдоўскае жыццё мае за сабой некалькі стагоддзяў гісторыі, а ў нас усе з’явы прыходзяць звонку і з’яўляюцца не мясцовымі.

— Возьмем, напрыклад, тутэйшых хасідаў, — кажа інж. Вінікаў. – Іх у нас шмат, але не маюць агульнага лідара. Частка іх — прыхільнікі слонімскай школы і не прытрымліваюцца поглядаў рабіна з Койданава.

З іншых кірункаў у Баранавічах вельмі папулярны сіянізм. Цяпер патроху набірае папулярнасць рэвізіянізм – паслядоўнікі Зеэва Жабацінскага. Бунд (яўрэйская сацыял-дэмакратычная партыя) затое не мае вялікага ўплыву. Прыкладам гэтага будзе школьніцтва: пачатковая школа “Тарбут”, дзе ў трох першых аддзелах навучання выкарыстоўваецца іўрыт, мае 150 дзяцей. А школа, якую ўтрымлівае Бунд, паціху змяншалася і цяпер знаходзіцца ў стане ліквідацыі.

— Ці існуюць дзяржаўныя школы для жыдоўскай моладзі?

— Ёсць адна. Гэта так званая пачатковая школа для дзяцей, адзначаючых шабат. Калі казаць пра школьнае таварыства, “Шулькульт” мае адну школу з навучаннем на ідыш. Урэшце існуе некалькі рэлігійных пачатковых школ і адзін ешыбот, ці школа рабінаў.

Спыталі мы пра моладзь і іх жыццё, бо яна адыгрывае значную ролю ў грамадзе жыдоў гораду.

Моладзь ходзіць у гімназіі. Альбо ў дзяржаўную, альбо ў гімназію Эпштэйна. Што тычыцца поглядаў, дык яны пераважна сіяністычныя.

Моцна сярод іх распаўсюджаны харцэрскі (польскія скаўты) рух, вельмі шмат часу прысвячаюць спорту, а клуб Макабі мае шмат чальцоў. Але жыдоўская моладзь у Баранавічах знаходзіцца ў такім перыядзе свайго жыцця, калі вялікага ўдзелу ў грамадскім руху яшчэ не можа браць. Такі ўдзел прыпадае на ўніверсітэцкую моладзь. Выпускнікі ж школ выязджаюць вучыцца пераважна ў Вільню. Пэўная колькасць іх едзе вучыцца далей — да чэшскай Прагі. Па сканчэнні вучобы, калі і вяртаюцца дахаты, дык займае іх ужо праца.

Інтэлектуальнае жыццё ў Баранавічах досыць малое. Канцэнтруецца яно ў Культурна-асветніцкім клубе, дзе час ад часу бываюць лекцыі і даклады.

— А арганізацыі ўзаемадапамогі?

— Іх некалькі. Але абшар іх дзейнасці не вельмі шырокі, збольшага з-за абмежаванага фінансавання. Найлепей працуе TOZ (таварыства аховы здароўя), на чале якой стаіць доктар Нахумоўскі. Збудавалі, напрыклад, Дом здароўя ў Наваельні. Трымаюць інтэрнат для дзяцей, падтрымліваюць «Кроплю малака» для дзяцей любой нацыянальнасці. З іх арганізацый варта адзначыць «Bet-lechem» ці «Хлеб убогіх» і «Gmilat-chesed» — дабрачыннае таварыства пазыкі. Шмат добрага для жанчын робіць Аб’яднанне жыдоўскіх жанчын.

Маем у Баранавічах дзве газеты: «Baranowicher Lebn» і «Baranowicher Woch». Цяпер выходзіць толькі апошняе. Цяжка вытрымаць канкурэнцыю з варшаўскімі і віленскімі газетамі.

7 кастрычніка

Асвячэнне храма

4 кастрычніка адбылося асвячэнне новай царквы Пакрова Божай Маці. Арцыбіскуп Гродзенскі Алексій, які выканаў яе асвячэнне, прыбыў у Баранавічы 2 кастрычніка а 10 гадзіны ночы. Яго віталі на вакзале клірыкі і парафіяне. Сама ўрачыстасць адбывалася раніцай у нядзелю пры шматлікім удзеле духавенства акругі і вернікаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады ў асобе віцэваяводы навагрудскага і пана старасты Пржэпалкоўскага. У панядзелак 5 кастрычніка арцыбіскуп Алексій, пасля таго як правеў службу ў новай царкве, паехаў у Гродна.

8 кастрычніка

Няшчасны выпадак

Жыхары вёсцы Ішкалдзь Юзік і Казік Пашкевічы прынеслі да хаты 16-цісантыметровы снарад. Падчас маніпуляцыі пры разборцы боепрыпасу адбыўся выбух. Юзік Пашкевіч быў разарваны і трупам упаў на месцы. Казік быў цяжка паранены і змагаецца са смерцю ў баранавіцкім шпіталі. Станіслаў Пашкевіч, які ў гэты час знаходзіўся на падворку, быў паранены ў руку.

Выбрыкі вулічных хуліганаў

На днях увечары на вуліцы Шасовай (цяпер Брэсцкая) двое невядомых зачапілі жыхара горада Льва Гіршу. Пад пагрозай пісталета прымусілі маўчаць і знялі з яго куртку, якую кінулі недалёка. Тыя самыя асобы запынілі ўзводнага 78 пяхотнага палка Уладзіслава Скульскага, якому таксама пагражалі рэвальверам. Згаданых авантурыстаў цяпер шукае паліцыя.

9 кастрычніка

На злосць цешчы

Марыя Данілевіч, якая жыве ў Баранавічах на вуліцы Траўгута, 13 (Дзімітрава), паведаміла ў камісарыят паліцыі, што яе зяць Ян Славінскі скраў з яе замкнёнага куфара хромавыя чорныя боты, суконную марынарку і 500 злотых гатоўкаю, пасля чаго выехаў у невядомым накірунку. 

Рух на аэрадроме

Пасля рэйду лёгкіх самалётаў і адведзін баранавіцкага аэрадрому пілотаў з Сілезіі ў бліжэйшую нядзелю чакаюцца госці з Вільні. Па словах шэфа Віленскага аэраклубу, у гэты дзень раніцай з мэтаю прапаганды павінны прыляцець два самалёты клубу. (10 кастрычніка адзін з самалётаў, што ляцеў сюды разбіўся пад Маладзечна, але пілоты не пацярпелі, пісала пазней газета.)

10 кастрычніка

Пакінулі голым на дарозе

Мінулай ноччу на шасэ Баранавічы-Слонім невядомыя злодзеі здзейснілі рабунковы замах на падляснічага дзяржаўнага лясніцтва Станіслава Багдановіча. Пагражаючы рэвальверам, забралі ў яго ровар, адзежу і бялізну, пакінуўшы ў адных сподніх падштаніках. Пошук злачынцаў ужо распачаўся.

Асаблівы кліент

Да шаўца Яна Сечкі, які жыве па вуліцы Каперніка, 23 (Халасцякова), прыйшоў невядомы кліент, які папрасіў адрамантаваць боцікі, у якія быў абуты. Сечка адразу ўзяўся за справу. Праз нейкі час кліент захацеў выйсці на падворак, каб справіць натуральныя патрэбы, і папрасіў у майстра які-небудзь абутак для гэтага. Шавец аддаў яму свае ўласныя боты. Кліент выйшаў на падворак, і болей яго ніхто не бачыў. Вартасць скрадзеных ботаў адпавядае 50 злотым.

13 кастрычніка

Знаходка пад дзвярыма

Кацярына Капшак, жыхарка Баранавіч, 12 кастрычніка падкінула на ганак дома Канстанціна Ярмуловіча на вуліцы Каўпеніцкай, 100 (цяпер Прамінскага), дзіця жаночага полу ўзростам 18 месяцаў. Дзіцё знаходзіцца на ўтрыманні Ярмуловіча.

14 кастрычніка

Дэзертыр хаваўся ў прастытуткі

Два тыдні таму з часткі 78 пяхотнага палка ў Баранавічах (Вайсковы гарадок) збег шэраговы Баляслаў Зажыцкі, ухіляючыся ад нясення абавязковай вайсковай службы. На днях следчыя разам з вайсковай жандармерыяй затрымалі дэзертыра, які ўвесь гэты час хаваўся ў жанчыны лёгкіх паводзінаў Тэклі Ляўковіч, якая жыве на вуліцы Каўпеніцкай, 100 (дзіўна, пра гэты адрас была ўжо інфармацыя ў нататцы днём раней). Дэзертыра даставілі ў баранавіцкі гарнізон.

16 кастрычніка

Акцыя барацьбы з беспрацоўем

14 кастрычніка ў залі баранавіцкага стараства адбылося пасяджэнне аддзелу працаўладкавання беспрацоўных. У ім акрамя мясцовых уладаў прыняло ўдзел шырокае кола прадстаўнікоў грамадзянкай супольнасці. Стараста Пржэпалкоўскі ў сваёй прамове звярнуўся да працадаўцаў з заклікам прыйсці на дапамогу для вырашэння гэтага цяжкага пытання і ўзяць на работу новых людзей, нават коштам змяншэння гадзін працы для сваіх супрацоўнікаў.

У доўгай дыскусіі працадаўцы пастанавілі скараціць на зіму працоўны дзень сваім рабочым да 4 гадзін, а на вызвалены час працаўладкаваць новых людзей. Гэткім чынам колькасць чалавек, што маюць працу, ў горадзе павялічыцца ўдвая.

Такім чынам сем працадаўцаў, што прынялі ўдзел у пасяджэнні, на зіму змогуць часова працаўладкаваць 80 беспрацоўных.

21 кастрычніка

Дзейнасць лякарска-санітарнай арганізацыі ў Баранавічах

Дзейнасць лякарска-санітарнай арганізацыі ў Баранавічах з году ў год усё лепшае, дзякуючы фінансаванню павятовага сейма і магістрата г. Баранавічы.

Мясцовая лякарска-санітарная арганізацыя ўключае ў сябе: гарадскі шпіталь на 25 ложкаў, агульную амбулаторыю, клінікі: стаматалагічную, супрацьсухотную, змагання з сібірскай язвай, венералагічную, ларынгалогію, а таксама гарадскую аптэку, начную брыгаду медыкаў ды санітарную арганізацыю і гарадскую лазню.

З 1 сакавіка 1930 году ўсе клінікі з санітарнай арганізацыяй і адміністрацыяй аб’яднаныя ў адну  — Гарадскі Цэнтр Здароўя.

Акрамя згаданых устаноў у горадзе працуюць: агульны сеймікавы шпіталь (35 ложкаў), інфекцыйны сеймікавы шпіталь (10 ложкаў), амбулаторыя Касы хворых (10 лекараў), 2 амбулаторыі чыгуначнікаў, “Кропля малака TOZ”, станцыя апекі над маці і дзіця, а таксама бокс для немаўлят. Таксама тры прыватных рэнтгенаўскіх кабінета і кабінет электратэрапіі, 2 дыягнастычныя лабараторыі і 4 прыватныя аптэкі. У горадзе жывуць 22 цывільных лекары, 3 вайсковых, 11 дантыстаў, 8 фельчараў, 21 акушэрка і 2 зубных тэхніка.

Акрамя Цэнтра здароўя ў Баранавічах ёсць гарадская санітарная арганізацыя. У яе склад уваходзіць санітарны ўрач і санітарны даглядчык.

Да супрацоўнікаў лякарска-санітарнай арганізацыі за 1930-31 год па-за шпіталямі звярнулася 21525 хворых. З іх на хрысціян прыпадае 10328 чалавек, на жыдоў – 11167.

У Баранавічах ёсць 3 камунальных шпіталі і 1 прыватны з агульнай колькасцю ложкаў – 80. Агулам за 1930-31 год шпіталі прынялі 2019 асобаў. Начныя дзяжурныя лекары ў Баранавічах ратавалі каля 100 хворых, якім патрэбна была неадкладная дапамога.

Гарадская аптэка прадала лекаў па 30105 рэцэптах, з іх магістрат аплаціў 5349. Агульная колькасць бясплатных рэцэптаў за год вырасла на 122%. Адзначым, што колькасць хворых, якія атрымалі бясплатную дапамогу ўзрасла толькі на 20%.

Заразных хворых, як і летась, было ў Баранавічах няшмат. З 129 заразных хворых было шпіталізавана 47, астатнія лячыліся дома.

Бюджэт на медыцыну ў 1930-31 годзе быў вызначаны ў Баранавічах на суму 152869 злотых. Гэта на 16% больш, чым летась.

Самыя пільныя патрэбы гораду з-за санітарнага пункту гледжання, якія магістрат павінен найперш развязаць: 1. Праектаванне, упарадкаванне і асушэнне вуліц Шаптыцкага (Савецкая), Пілсудскага (Чырвонаармейская), Орля (Лісіна) , Гувера (Царука), Кароткай (назва засталася і сёння) і іншых. 2. Упарадкаванне і брукаванне плошчы кірмашу імя 3 мая (цяпер квартал паміж Горкага, Чырвонаармейскай, Прытыцкага і Гагарына). 3. Пабудова новага гмаху для пачатковай школы. 4. Прывядзенне ў эстэтычны выгляд лесу ўздоўж вуліцы Міцкевіча (цяпер вуліца Леніна).

25 кастрычніка

Сенсацыйная дуэль пад Баранавічамі

Учора на тэрыторыі вайсковага лагеру Лясная адбылася дуэль на шаблях паміж адвакатам Антонам Паўлоўскім і капітанам рэзервы Станіславам Ратынскім. У выніку адвакат быў паранены ў галаву і ключыцу, а капітан выйшаў з паядынку без драпіны.

2001 год

Intex-press

11 октября

«Нал» на вчерашний день

Три первых банкомата установил в сентябре Национальный банк на зданиях нашего города – на отделении Национального банка, ТД «Радуга», станкостроительном заводе.

По словам управляющего Национального Банка В.Н. Леченкова, эта пользующаяся большой популярностью система безналичных расчетов направлена в первую очередь на то, чтобы сократить денежную наличную массу, создать максимальные удобства горожанам при расчетах, обезопасить их кошельки.

Сегодня в нашем городе около 700 владельцев пластиковых карточек, пользующихся услугами банкоматов. Ожидается, что до конца года их число увеличится до 4000, появится еще минимум два банкомата, вырастет сеть предприятий торговли и услуг, имеющих терминалы для расчета за приобретённые товары и оказанные услуги по пластиковым карточкам (сегодня их в городе — 11), увеличится число пунктов выдачи наличных денег (сегодня их 22).

Читайте также: Посадка первого самолета на новый аэродром и пачка бюллетеней на помойке. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1931 и 2001 годов

Приезд Лукашенко на электричке, трагедия на полигоне и сокращение в магистрате. О чем писали барановичские газеты в августе 1931 и 2001 годов

Смерть на дне колодца, Ляховичи признали городом, и первый автобус – в старый микрорайон. О чем писали барановичские газеты в июле 1931 и 2001 годов

Труп девушки у дороги, новый «Бьюик» главы города и «левые» доходы у офицеров. О чем писали барановичские газеты в июне 1931 и 2001 годов

Атлета закопали на два метра в Барановичах и трагедия на дороге под Вольно. О чем писали барановичские газеты в мае 1931 и 2001 годов

Почему погас свет во время визита президента и крупная кража конфет из буфета кинотеатра. О чем писали барановичские газеты в апреле 1931 и 2001 годов

Крестьяне разоружили полицейских, труп ребенка в колодце и горожане на покосе. О чем писали барановичские газеты в марте 1931 и 2001 годов

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии