Новости / Политика

Карбалевіч: «Улады прызнаюць, што яны хаваюцца ад уласнага народа»

19.10.2021, 16:32  / remove_red_eye 1023   / chat_bubble1

Аналітык патлумачыў, што не так у роліках БТ і выказнваннях сілавікоў.

Карбалевіч: «Улады прызнаюць, што яны хаваюцца ад уласнага народа»

Кадр из видео

Кіраўнік аддзела ГУБАЗіК МУС Вячаслаў Арлоўскі прапанаваў пазбаўляць беларускага грамадзянства тых, хто з’ехаў з краіны і «адтуль робіць усё магчымае, кааб нашкодзіць дзяржаве». Між тым, у артыкуле 10 Канстытуцыі РБ, так сама як і ў Законе  «Аб грамадзянстве» наўпрост гаворыцца: «Ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь альбо права змяніць грамадзянства».

Але сілавікам часам не да асноўнага закону?

– У Беларусі рыхтуецца новая Канстытуцыя, з якой можна прыбраць той пункт, які ёсць у дзейнай Канстытуцыі і гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь, што іх не пазбавяць гэтага грамадзянства, – заўважыў палітолаг Валер Карбалевіч у экспрэс-каментары «Салідарнасці».

З юрыдычнага гледзішча, дадаў эксперт, зрабіць гэта няцяжка і цалкам рэальна. Падобная практыка некалі існавала ў Савецкім Саюзе, дзе пазбаўленне грамадзянства выкарыстоўвалася як рэпрэсіўная мера супраць нелаяльных рэжыму асоб – дысідэнтаў, апазіцыйнай інтэлігенцыі, што не ўпісвалася ў савецкую сістэму.

Ці значаць заявы ГУБАЗіК, што Беларусь вяртаецца да савецкай сістэмы?

– Мне цяжка сказаць, наколькі ініцыятыва МУС узгодненая з палітычным кіраўніцтвам, пакуль гэта нейкі «ўкід», кшталту крымінальнага пераследу падпісчыкаў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Тут трэба ўлічваць і элемент запужвання, і нейкія сапраўдныя прававыя рэчы, – адзначыў палітолаг. — Але цяпер у прынцыпе магчыма ўсё, што заўгодна.

Я хачу нагадаць, што восенню 2020 года ў Беларусь не ўпускалі беларускіх грамадзян – студэнтаў, якія ехалі з Польшчы, мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, – хаця ў беларускай Канстытуцыі таксама ўсё запісана на гэты конт. Затым – сёлетнія змены ў заканадаўстве: палажэнне аб тым, што пазбаўляць грамадзянства можна тых беларусаў, хто мае яго не з народжання, а набылі грамадзянства, будучы ўжо дарослымі.

То-бок, дэ-факта гэта ўжо было, улады рабілі падобныя рэчы, не ўпускаючы беларускіх грамадзян у Беларусь. А яшчэ ж можна прыгадаць гісторыю з Паўлам Шараметам, якога пазбавілі беларускага грамадзянства шмат гадоў таму, далёка да ўсіх бягучых падзей… 

Не абмінуў увагай палітолаг і ўчорашні дзіўны фармат навінаў – у тэлевізійным сюжэце пра прызначэнні сілавікоў не толькі не назвалі імёны і пасады кіраўнікоў КДБ, але і размылі іхныя твары і нават постаці.

– Зусім нядаўна Лукашэнка ўзнагароджваў группу сілавікоў за выдатныя дзеянні супраць палітычных апанентаў, і іх імёны таксама не называліся, – нагадвае Валер Карбалевіч. – Цяпер кіроўныя кадры КДБ таксама будуць ананімнымі.

У нейкім сэнсе гэта заканамерна, гаворыць палітолаг:

– Калі ўлада сумняваецца ў сваёй легітымнасці,  то і ўсе структуры, якія абараняюць яе, таксама павінны хаваць свой твар. Звярніце ўвагу: тыя, хто арыштоўваў людзей на вуліцах, былі ананімнымі, не прадстаўляліся; тыя, хто ўрываецца ў кватэры беларусаў – зноў жа, не заўсёды і не ўсе прадстаўляюцца; мы бачым, што міліцыянты, якія даюць паказанні ў судах, таксама хаваюцца пад нейкімі псеўданімамі.

Логіка засакрэціць асабліва прадстаўнікоў сілавых структур выглядае дзіўна. І гэта значыць, што яны адчуваюць, у якой краіне жывуць, адчуваюць, што ў гэтай краіне большасць насельніцтва іх  не любіць (прыгадацем, калі міністр унутраных спраў расказваў, што ягоную сям’ю «травяць» і кідаюць у паштовую скрынку пагрозы)… Улады прызнаюць гэтым фактам ананімнасці, што яны хаваюцца ад уласнага народа.

Меркаванне аўтара може не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

Читайте также: Класковский: Власти очень боятся новой электоральной кампании, потому и твердят об угрозе революции

Как будут распознавать экстремистов и будут ли наказывать подписчиков Telegram-каналов, разъяснили в ГУБОПиК

Класковский: «Человека могут случайно поймать, увидеть в телефоне запрещенную подписку и начать шантажировать»

Класковский: «Лукашенко воюет с ценами, но не говорит о стратегии экономического развития»

Лукашенко снова упомянул про синие пальцы, но умолчал о сроке референдума

Лукашенко: «Впереди у нас референдум. Чтобы не упрекнули, что мы тут удерживаем дико власть посиневшими руками»

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
zolak

Им нужно официально в форменную одежду добавить балаклаву.