Новости / Экономика

Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае

1.10.2021, 14:23  / remove_red_eye 797   / chat_bubble5

Пенсійная рэформа і, відаць, каранавірус далі свой вынік. Як улады ні хаваюць лічбы па смяротнасці, тыя ўсё роўна праз «чорны ход» вылазяць.

Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае

Фото: Алексей ТОМАШЕВСКИЙ

Колькасць пенсіянераў у краіне расла да 2016 года. Улады думалі, што з гэтым рабіць. Лукашэнка не раз абяцаў, што падвышаць пенсійны ўзрост не будзе, але з 2017 года ўлады пачалі пенсійную рэформу. Яна якраз заключалася ў гэтым простым рашэнні: кожны год з 2017 да 2022-га ўключна пенсійны ўзрост расце на паўгода. Па яе сканчэнні жанчыны стануць выходзіць на пенсію ў 58 год, мужчыны — у 63, пiша Наша Нiва.

Такім чынам улады імкнуліся палегчыць нагрузку на пенсійны фонд. І ў іх гэта атрымалася.

За 2017 год колькасць пенсіянераў знізілася на 25,6 тысяч пенсіянераў, за 2018 год — на 32,6 тысяч, у 2019 — на 29,2 тысячы, згодна з Белстатам.

Колькасць пенсіянераў, якія стаяць на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (на канец года, тысяч чалавек). Графіка: Белстат

Але ў 2020 і 2021 годзе колькасць «зніклых» пенсіянераў вырасла анамальна.

За 2020 год іх стала менш на 46,1 тысячы.

А толькі за 8 месяцаў 2021 года — на 60,5 тысяч менш. Такімі тэмпамі за 2021 год Беларусь можа не далічыцца 90 тысяч пенсіянераў. А калі ўлічыць чацвёртую хвалю і «дэльту», то можа быць і горш. Гэта мы пабачым па выніках года, хаця цалкам магчыма, што Белстат проста закрые і гэтыя звесткі.

Калі б колькасць пенсіянераў скарачалася тэмпамі 2017-2019 дакаранавірусных гадоў, то Беларусь за 2020 — жнівень 2021 года не далічылася б каля 44 тысяч пенсіянераў.

Але за няпоўныя два гады — 2020 год і 8 месяцаў 2021-га — афіцыйна, згодна з Белстатам, ужо «зніклі» 106,6 тысяч.

То-бок 60 тысяч чалавек не ўпісваюцца ў тэндэнцыі мінулых гадоў рэформы і адною ёю не могуць быць растлумачаны.

Магчыма, ёсць і нейкія іншыя абставіны (дэмаграфічныя, напрыклад), але можна зрабіць здагадку, што большасць з 60 тысяч памерлі ад каранавіруса і яго наступстваў.

60 тысяч — гэта прыкладна як Жодзіна або Слонім з раёнам.

У жніўні 2021 года ў краіне было 2425,3 тысяч пенсіянераў — меней, чым у дарэформенным 2010 годзе.

Читайте также: Борнукова: Пенсионный возраст все равно придется повышать

Беларусбанк запретил клиентам тратить больше 400 рублей в день. Какие операции ограничены и как отменить запрет

 «Феноменальный результат». Экономист рассказал, почему белорусская экономика растет и когда наступит «очень тяжелая ломка»

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
wik

а выехало сколько трудоспособного населения ….

Так, в конце октября прошлого года начальник Департамента по гражданству и миграции МВД Алексей Бегун рассказал, что за два месяца, с начала сентября в Польшу выехали около 10 тысяч человек, в Украину – около 3 тысяч, в Литву и Латвию более 500 человек.
https://www.nv-online.info/2021/08/11/skolko-belorusov-vyehali-iz-strany.html