Новости / Коронавирус

«Pfizer да нас не звяртаўся». Калі ў Беларусі будуць даступныя еўрапейскія вакцыны?

22.09.2021, 18:52  / remove_red_eye 364   / chat_bubble0

Цяпер беларусы могуць прышчапіцца расійскай ці кітайскай вакцынай. Чаму дагэтуль няма еўрапейскай, хаця б на платнай аснове? Адказаў падчас стрыму былы міністр аховы здароўя, а цяпер губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік.

«Pfizer да нас не звяртаўся». Калі ў Беларусі будуць даступныя еўрапейскія вакцыны?

Фото: соцсети

«Прымяняем тыя вакцыны, якія зарэгістраваныя і даступныя ў Беларусі, — пракаментаваў Уладзімір Каранік. — «Спутніка V» у нас наладжана вытворчасць, з кітайскай вакцынай, з улікам сяброўскіх адносін з Кітаем, ёсць магчымасць пры вострым дэфіцыце вакцын у свеце набываць яе.

Наконт разнастайнасці.

Для рэгістрацыі вакцыны патрэбны зварот вытворцы. Pfizer не звяртаўся, бо ён адчувае сур’ёзную праблему задаволіць попыт, які ёсць у свеце», пiша «Наша Нiва».

Вакцынацыя ў нас выкарыстоўваецца перш за ўсё, каб аслабіць цячэнне хваробы і не даводзіць яе да цяжкай формы.

«Эфектыўнасць «Спутніка V» супраць развіцця хваробы, па розных звестках, ад 88 да 97%, ад цяжкіх формаў захворвання — ад 95 да 99%. У нас яшчэ не татальная вакцынацыя (цалкам прышчэплена 15,4% насельніцтва. — «НН»), таму людзі хварэюць, як вакцынаваныя, так і не.

А калі параўнальную статыстыку прывесці, то сярод тых, хто знаходзіцца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, вакцынаваных 3%, а на ШВЛ — ніводнага», — агучыў лічбы Каранік.

Па яго словах, цяпер нагрузка на сістэму аховы здароўя ў тры разы ніжэйшая, чым была ў пікавыя значэнні папярэдніх хваляў.

«Нашэнне маскі ў грамадскіх месцах — праяўленне адказнасці», — выказаўся губернатар.

Падчас стрыму казалася таксама, што дыстанцыйнае навучанне ва ўніверсітэтах ці іншыя абмежавальныя меры будуць абмяркоўвацца.

Гледачы трансляцыі задавалі ў тым ліку нязручныя пытанні: калі будуць адкрыты наземныя межы, чаму чыноўнікі з’яўляюцца на мерапрыемствах без масак, ці будуць адменены масавыя мерапрыемствы, які прагноз па чацвёртай хвалі. Але адказу на іх не прагучала.

Чытайце таксама: Минздрав рассматривает закупку 100 тыс. доз американского препарата Pfizer, но с одним условием

«Если бы не прививка, был бы летальный исход». Жители Барановичей – о перенесенном COVID-19 после вакцинации

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии