Новости / Общество

Крыніцы: У новым пакеце санкцый могуць быць пяць банкаў, уключна з Банкам развіцця, а таксама дрэваапрацоўка і Белтэлекам

20.09.2021, 15:21  / remove_red_eye 491   / chat_bubble28

Як стала вядома «Нашай Ніве», на многіх міжнародных кансультацыях па беларускім пытанні цяпер гучыць ідэя ўвядзення драконаўскіх санкцый супраць пяці банкаў (Беларусбанка, Дабрабыту, Белінвестбанка, Белаграпрамбанка і Банка развіцця) як адказ на адмову Лукашэнкі ісці на перамовы з грамадствам, працяг катаванняў і рэпрэсій, а таксама арганізацыю міграцыйнага крызісу ў краінах-суседзях. Таксама гучаць словы «дрэваапрацоўка» і «Белтэлекам».

Крыніцы: У новым пакеце санкцый могуць быць пяць банкаў, уключна з Банкам развіцця, а таксама дрэваапрацоўка і Белтэлекам

Фото: ctrcenter.org

Пакеты наўрад ці будуць прынятыя раней за канец кастрычніка. Крыніцы адзначаюць, што цяпер амерыканскія і еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да Беларусі імкнуцца да сінхранізацыі і могуць быць прынятыя адначасова і ў аднолькавай меры.

Што тычыцца банкаў, дакладны спіс забароненых аперацый пакуль невядомы. Але адзначаецца, што па сваім эфекце рэстрыкцыі пераўзыходзяць эфект ад адключэння свіфту, што можа азначаць поўную забарону супрацоўніцтва.

На гэты момант супраць Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка дзейнічаюць еўрапейскія санкцыі, якія не забараняюць супрацоўніцтва цалкам, а абмяжоўваюць доступ на еўрапейскі рынак капіталу, а таксама фінансаванне дзяржаўных праектаў.

Яны ўжо даволі балюча адбіліся на рабоце прынамсі Беларусбанка, які, напрыклад, не можа дафінансаваць вялікі і амбіцыйны праект распрацоўкі Нежынскага калійнага радовішча, бо кітайскі бок адмаўляецца пераводзіць рэшту сродкаў.

Таксама заходнія карэспандэнты згортваюць супрацоўніцтва, прымушаючы тры вялікія банкі шукаць іншыя варыянты праводу валютных плацяжоў. Але гэта адбылося пасля таго, як амерыканцы ўнеслі фінансавы сектар Беларусі як магчымую мэту санкцый у свой дакумент, што вызначае магчымыя накірункі забарон.

Як дзейнічаюць амерыканскія санкцыі, можна ўбачыць на прыкладзе Абсалютбанка — ён не можа працаваць з далярам і асноўнымі плацежнымі сістэмамі, у тым ліку картамі.

Калі ўявіць, што тое ж самае адбудзецца з трыма асноўнымі банкамі, дзе абслугоўваюцца і крэдытуюцца дзяржаўныя экспарцёры, а таксама стратныя прадпрыемствы, можна зразумець маштабы катастрофы.

Рэпутацыйны эфект і наступны вынас сродкаў юрыдычных і фізічных асоб нельга ацаніць, але можна прадбачыць. Рэсурсы Нацбанка ў плане пакрыцця такога ўдару выглядаюць сумнеўнымі.

Таксама абмяркоўваюцца санкцыі супраць Белтэлекама, які звязваюць з новай сістэмай татальнага відэакантролю і сачэння за трафікам карыстальнікаў інтэрнэту.

Апроч гэтага абмяркоўваюцца санкцыі супраць сферы дрэваапрацоўкі, якая стала крыніцай валютных паступленняў у сувязі з ростам цэнаў на будаўнічыя матэрыялы, а таксама пастражэнне адказнасці за аперацыі з нафтай, якія ўжо забаронены, але працягваюць адбывацца з дапамогай схем.

Наша Ніва

Читайте также: Стало известно, сколько денег Беларусь не получит из-за санкций от европейских банков на дорожные проекты

Доктор экономических наук: «России придется покупать продукцию БелАЭС, чтобы мы могли расплачиваться с ними по кредиту»

Лукашенко рассказал, при каких условиях признает Крым российским

Ударят по-настоящему? Литва, Латвия, Эстония, Германия и США одновременно призвали ввести секторальные санкции против властей Беларуси

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
28 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ikotaa

Затягивайте пояса, товарищи….Светка ведь ради Вас на коленях санкции выпрашивает…