Новости / Общество

«Шок і абурэнне. Мама сядзіць, плача». Сястра Рамана Бандарэнкі пракаментавала прыпыненне справы аб забойстве брата

17.09.2021, 15:15  / remove_red_eye 341   / chat_bubble0

Генпракуратура 17 верасня афіцыйна паведаміла, што справу аб забойстве Рамана Бандарэнкі прыпыняюць, бо не могуць вызначыць асобу, датычную да злачынства. Вольга Кучарэнка, сястра Рамана пракаментавала паведамленне пракуратуры для «Нашай Нівы».

«Шок і абурэнне. Мама сядзіць, плача». Сястра Рамана Бандарэнкі пракаментавала прыпыненне справы аб забойстве брата

Фото: Наша Ніва

«Мы ўчора прачыталі, што справу прыпынілі, але пакуль гэта не мела афіцыйнага пацверджання, то сям’я не хацела каментаваць. Бо ўсё ж спадзяваліся, што гэта нейкая непаразуменне, фэйк, — кажа Вольга. — З намі ніхто не звязваўся, з лютага ніякіх кантактаў з Генпракуратурай ці іншымі органамі ў нас не было. Яны не выходзілі з намі на сувязь. Маці Ромы накіроўвала запыты з просьбай прадаставіць дадзеныя экспертыз, праверыць злітыя аўдыязапісы, дзе гучаць галасы «падобныя на Баскава і Эйсмант», але ў адказ атрымлівала адмовы.

І сёння раніцай мы ўбачылі афіцыйную заяву Генпракуратуры. Мама сядзіць, плача. Я сёння не спала да 5 раніцы, бо нервавалася і спадзявалася, што гэта памылка.

Але цяпер у нас проста шок і абурэнне, бо я не разумею, што тады рабілася гэтыя месяцы. Замест таго, каб сабраць інфармацыю па гарачых слядах, тры месяцы ішла праверка.

А калі ўжо завялі справу, то ведаю, што дапытвалі людзей, у якіх пыталіся ці не пахла ад Ромы алкаголем, ці выпіваў ён увогуле, ці ён калісьці паводзіў сябе агрэсіўна… Складвалася ўражанне, што шукаюць не забойцаў, а доказы таго, што вінаваты ён сам.

Пры тым жа была ў інтэрнэце розная інфармацыя. Ці правяралі тыя злітыя званкі? Білінгі?

Але я аптымістычна на ўсё гляджу і ўпэўненая, што тых, хто гэта зрабіў, пакараюць. Тут пытанне часу і ўмоў, пры якіх гэта адбудзеца. Не выключаю, што сітуацыя можа павярнуцца настолькі, што нават пры сённяшняй сістэме гэта можа адбыцца.

Таксама хацела б сказаць вялікі дзякуй усім людзям, простым беларусам, якія паказваюць, што яны не забылі, памятаюць, падтрымліваюць нас на працягу ўсяго часу. Дзякуючы гэтай падтрымцы мы і змаглі неяк гэта ўсё перажыць.

Усім астатнім дзякаваць не асабліва хочацца. Хай лепш пачнуць выконваць сваю працу так, як гэта паложана па законе».

Наша Ніва

Читайте также: «Алкоголем не пахнет вообще». Опубликовано расследование гибели Романа Бондаренко

Мама Романа Бондаренко: Романа долго и жестоко били по голове

Три месяца назад Генпрокуратура возбудила дело по факту смерти Бондаренко. Вот что нового

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии