Новости / Общество

Прыпынілі крымінальную справу Бандарэнкі. Генпракуратура не можа знайсці, хто яго збіў да смерці

16.09.2021, 21:25  / remove_red_eye 497   / chat_bubble1

Справа была заведзеная па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, у выніку якіх Раман памёр.

Прыпынілі крымінальную справу Бандарэнкі. Генпракуратура не можа знайсці, хто яго збіў да смерці

Роман Бондаренко. Фото: соцсети

Як стала вядома «Нашай Ніве», Генеральная пракуратура прыпыніла крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі, збітага на «Плошчы перамен». Фармальная прычына — у сувязі з немагчымасцю ўстанавіць асобу, датычную да злачынства. 

Нагадаем, трагедыя здарылася ў лістападзе 2020 года. Раман Бандарэнка выйшаў у двор, дзе сабраліся прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі.

Завязаўся канфлікт, прыехала міліцыя, Рамана забралі ў Цэнтральнае РУУС. Адтуль ён трапіў у рэанімацыю бальніцы хуткай дапамогі. Нягледзячы на высілкі дактароў, яны не змаглі выратаваць пацыента. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы мінчукоў.

Першымі ж заявамі ўладаў было тое, што Раман быў у стане алкагольнага ап’янення. Гэты тэзіс быў хутка абвергнуты на падставе медыцынскіх дакументаў. Журналістку Кацярыну Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна за гэта судзілі.

Фота: Наша Нiва

У гэтым выпадку Генпракуратура спрацавала надзвычай хутка і рэпрэсіўна: Кацярына атрымала рэальны тэрмін, Арцём выйшаў у зале суда (атрымаў пакаранне з адтэрміноўкай).

Спачатку расследаваннем займаўся Следчы камітэт. Але хутка па загадзе Лукашэнкі справу перадалі Генеральнай пракуратуры.

Лукашэнка заяўляў, што бярэ следства пад асабісты кантроль. Чым гэта скончылася, мы цяпер бачым — справа прыпыненая.

Гэтаксама сілавікі ўжо больш за 20 год «расследуюць» знікненне палітычных апанентаў Лукашэнкі — Захаранкі, Ганчара, Красоўскага.

Фота: Наша Нiва

Читайте также: «Алкоголем не пахнет вообще». Опубликовано расследование гибели Романа Бондаренко

Мама Романа Бондаренко: Романа долго и жестоко били по голове

Три месяца назад Генпрокуратура возбудила дело по факту смерти Бондаренко. Вот что нового

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
haveheart

Ничего, пройдет лет 5-10-15 виновные сядут.

Последнее изменение около 1 месяц назад