Новости / Происшествия

Пад Масквой затрымалі беларуса, падазраюць у жорсткім забойстве. Раней ён ваяваў на Данбасе ў батальёне «Матаролы» — падрабязнасці

13.09.2021, 18:55  / remove_red_eye 1229   / chat_bubble0

24-гадовы ўраджэнец Астрахані Сяргей Веранікін прыехаў на заробкі ў Маскву ў пачатку чэрвеня. 10 верасня яго труп з нажавымі раненнямі і слядамі ад збіцця знайшлі ў двары жылога дома ў падмаскоўных Кацельніках. Хутка затрымалі і падазраваных, адзін з іх – ураджэнец Бабруйска.

Пад Масквой затрымалі беларуса, падазраюць у жорсткім забойстве. Раней ён ваяваў на Данбасе ў батальёне «Матаролы» — падрабязнасці

Першапачаткова некаторыя СМІ сцвярджалі са спасылкай на экстранныя службы, што мужчына сам выкінуўся з акна, аднак пазней паведамленне абверглі, пiша Наша Нiва.

Сябры загінулага сцвярджалі, што яго забілі да смерці і абрабавалі трое мужчын «каўказскай знешнасці».

З’явілася і відэа камеры на пад’ездзе. Бачна, што чалавека забівалі ў двары.

Пазней трох падазраваных у забойстве затрымалі. Аказалася, гэта 28-гадовы жыхар Краснадарскага краю, 37-гадовы раней судзімы дагестанец… і беларус.

Як паведамляецца, яны прызналіся ў забойстве і цяпер знаходзяцца ў СІЗА.

Беларуса завуць Дзмітры Макарэвіч, яму 28 гадоў.

Фота: nashaniva.com

Макарэвіч родам з Бабруйска. Жанаты, мае сына. Адслужыў у пятай брыгадзе спецназа ў Мар’інай Горцы (дарэчы, менавіта вайскоўцы пятай брыгады разганялі леташнія пратэсты ў Брэсце, падчас гэтага быў забіты Генадзь Шутаў).

«У войску ўсё больш-менш роўна было. Дзмітры трохі слізкі, а так норм, — узгадвае пра яго былы саслужывец. — Слізкі — значыць можа адказнасць узяць на сябе, а пасля саскочыць.

Цяпер мы зносіны не падтрымлівалі. Усё, што ведаю: Дзмітры і яшчэ адзін наш спецназавец па прозвішчы Савіч ваявалі на Данбасе, калі канфлікт там толькі пачынаўся».

Украінская база «Міратворац» сведчыць, што Дзмітрый сапраўды ваяваў на Данбасе ў складзе батальёна «Спарта». Менавіта гэты батальён узначальваў Арсен Паўлаў, больш вядомы як «Матарола».

Пазыўны Дзмітрыя быў «Макар». У сакавіку 2015 года яму паранілі абедзве нагі, у 2016 зноў атрымаў раненні.

Пра яго ўжо нават пісала «Еўрарадыё»:

«Служылі ў адной роце. Я даведаўся, што спачатку на вайну паехаў адзін чалавек, потым Макарэвіч. Ён і мне прапаноўваў, і іншым, — распавядаў мінчук Павел С. — Я кажу: «У мяне Радзіма тут, у Беларусі, сям’я тут. Гэта не мая вайна». Гэта іх рашэнні. Наколькі я ведаю, з’ехаўшы туды, яны разышліся з жонкамі. Цяжка сказаць, што здарылася, чаму яны туды паехалі добраахвотнікамі».

У самаабвешчанай Новаросіі абодва беларусы здабылі аўтарытэт, атрымалі ад сваіх камандзіраў шэраг узнагарод. Абодва ўдзельнічалі ў баях на тэрыторыі Данецкага аэрапорта.

Інтарэсы Макарэвіча можна прасачыць па яго падпісках у сацсетках. Паблікі РНЕ, іншая баркашоўшчына, дапамога Наваросіі, батальёны Данбаса, ветэраны Данбаса… Фотаздымкі палявых камандзіраў Гіві і Матаролы з подпісам «Вечная слава героям». Ну і фота самога Дзмітрыя ў шаліку з надпісам «Я русский».

Фота: nashaniva.com

У 2018 годзе Макарэвіч вярнуўся ў Беларусь, каб памяняць пашпарт. Яго затрымалі нібыта за хуліганку.

Маці Дзмітрыя расказвала, што яе сын заступіўся за сябра, была бойка. У выніку Макарэвіча пакаралі 1,5 гадамі калоніі.

Адсядзеўшы, ён паехаў у Расію. Чым гэта скончылася, ужо вядома — забойствам Сяргея Веранікіна.

Праўда, астраханскі сябар забітага Веранікіна кажа, што той таксама вёў зусім не бязгрэшны лад жыцця:

«Ён прыязджаў туды на працу. Гуляў, кайфаваў з пацанамі, з тымі ж каўказцамі. Яно ўсё было чакана: Сяргей то працаваў, то «дзвігаўся» па рэчах. Краў рэчы часам. Ён не вельмі прыстойны лад жыцця вёў, таму, можа, яны нешта не падзялілі ці яшчэ што? Усякае можа быць».

Іншы сябар загінулага расказаў падрабязнасці:

«Іх там было двое: Сяргей і Аляксандр. За імі ці то прыглядвалі, ці то што, незразумела. Бо да іх падляцелі гэтыя трое, на Аляксандра накінулі пятлю, спрабавалі задушыць.

А Сяргея адразу ўдарылі нажом у шыю, там каля дзясятка раненняў. Яго білі, нагамі ў твар таксама. І абрабавалі.

Аляксандр змог вырвацца і збегчы».

У Расіі дзейнічае мараторый на смяротнае пакаранне, таму максімум, што пагражае забойцам, — пажыццёвае зняволенне.

Читайте также: Труп девушки у дороги, новый «Бьюик» главы города и «левые» доходы у офицеров. О чем писали барановичские газеты в июне 1931 и 2001 годов

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии