Новости / Политика

Крыніцы: Макей сустрэнецца з міністрам замежных спраў Польшчы ў Нью-Ёрку, абмяркуюць выхад некаторых затрыманых за пратэсты

8.09.2021, 17:52  / remove_red_eye 221   / chat_bubble3

Як стала вядома «Нашай Ніве», падчас наступнай генеральнай сесіі ААН у Нью-Ёрку (22–26 верасня) мае адбыцца сустрэча Уладзіміра Макея і міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Раў.

Крыніцы: Макей сустрэнецца з міністрам замежных спраў Польшчы ў Нью-Ёрку, абмяркуюць выхад некаторых затрыманых за пратэсты

Владимир Макей. Фото: ont.by

Плануецца, што падчас яе будзе ў тым ліку абмеркаваны выхад на волю затрыманых за пратэсты — журналіста Андрэя Пачобута і старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс. Яны адмовіліся пісаць прашэнні «аб памілаванні» на імя Аляксандра Лукашэнкі, пiша «Наша Нiва».

Пакуль невядома, ці выстаўлены польскім бокам выхад вязняў як умова сустрэчы.

Па нашай інфармацыі, усё рыхтуецца дыпламатычнымі службамі — яны дамаўляюцца пра парадак перамоў. Агульная пазіцыя Захаду вядома — гэта непрызнанне Лукашэнкі легітымна абраным прэзідэнтам, спыненне рэпрэсіяў, пачатак дыялогу ўладаў і грамадзянскай супольнасці.

Пры гэтым, як сцвярджае наша крыніца, палякі і літоўцы ніколі не выступалі за разрыў дыпламатычных адносін. Па словах нашага суразмоўцы, хаця яны паслядоўна асуджаюць рэпрэсіі, яны заўсёды былі за захаванне каналаў размовы, каб існаваў «чырвоны тэлефон», калі што. На гэты момант, наколькі нам вядома, скарачэнне дыпламатычных адносін — ініцыятыва беларускіх уладаў.

Кардынальных зменаў ад сустрэчы не чакаецца, адзначае наш суразмоўца, максімум, да чаго могуць прыйсці: Захад запаволіць санкцыі і верне авіяспалучэнне, а беларускія ўлады спыняць рэпрэсіі, пачнуць выпускаць людзей, а таксама вырашаць сітуацыю з мігрантамі. Праўда, ёсць сумненні, што гэта будзе прынята поўным пакетам і цалкам.

Чытайце таксама: Смена позиций. Почему «интеграция» стала интереснее больше Лукашенко, чем Путину

Углубление интеграции: Беларусь уже не сопротивляется?

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Су-30

Наша нива канешЬне тольки прауду вяшчае………. =))))