Новости / Происшествия

«Выкінуў яе — і выкінуўся сам». Падрабязнасці крывавай гісторыі з-пад Мазыра, дзе хлопец забіў сваю каханую і зарэзаў яе маці

6.09.2021, 20:41  / remove_red_eye 1693   / chat_bubble0

4 верасня пасярод белага дня пад Мазыром адбылася трагедыя: малады хлопец прыехаў у госці да сваёй дзяўчыны. Там ён зарэзаў маці дзяўчыны, параніў яе малога брата, пасля чаго выкінуў каханую з акна 9 паверха — і скокнуў з таго ж акна сам. «Наша Ніва» сабрала падрабязнасці жудаснай гісторыі.

«Выкінуў яе — і выкінуўся сам». Падрабязнасці крывавай гісторыі з-пад Мазыра, дзе хлопец забіў сваю каханую і зарэзаў яе маці

Фото: Intex-press

Нагадаем, аб трагедыі ў Мазырскім раёне стала вядома 4 верасня. Хлопец забіў маці сваёй знаёмай, параніў яе 11-гадовага брата, а затым выпаў з акна разам з самай дзяўчынай з 9 паверха.

Здарылася ўсё ў прыгарадзе Мазыра, на вуліцы Цімафея Абрамава. Намінальна гэта вёска Нараўчызна Казенскага сельсавета, але на справе — «перайшоў дарогу, і Мазыр», як кажуць мясцовыя. Тут пабудавалі некалькі шматпавярховікаў для шматдзетных сямей. У адным з дамоў атрымала кватэру Ганна Алесіч-Лупіна з мужам Валерам, пiша «Наша Нiва».

Валер — другі муж жанчыны. У іх было трое агульных дзяцей, цяпер Ганна таксама была ў дэкрэце. Акрамя таго, яна мела двух ужо дарослых дзяцей ад першага шлюбу, сына і дачку. Старэйшая дачка, 21-гадовая Анастасія, працавала ў мясцовым сельсавеце паштальёнкай.

Як правіла, калі ў вясковай 39-гадовай жанчыны аж шасцёра дзяцей, старэйшаму з якіх 22 гады, то амаль заўжды ў гэтым замешаны алкаголь і распусны лад жыцця. Але гэта не той выпадак. Пра Ганну адгукаюцца толькі станоўча.

«Раней яна працавала ў нашым вясковым Доме культуры. Ганна — акуратная, разумная жанчына, вельмі прыгожа спявае. Яе дзеці — заўсёды дагледжаныя, яна заўжды імі займалася і сама ўдзельнічала ў жыцці школы, — расказваюць у Каменскім сельсавеце, дзе раней жыла Ганна. — Ніякіх праблем ані ў яе, ані ў яе мужа ці дзяцей ніколі не было. Ніхто не стаяў ні на якіх уліках і, тым больш, не меў судзімасцяў».

«Пасварылася з тым Дзмітрыем, была катэгарычна супраць таго, каб дачка з ім сустракалася»

Хросная мама малодшага дзіцяці Ганны і блізкая яе сяброўка Аксана расказала «Нашай Ніве» падрабязнасці здарэння.

«Анастасія — старэйшая дачка Ганны. Недзе год таму яе брат, ён на год маладзейшы, ажаніўся. І Анастасія сышлася са сваяком братавай жонкі Дзмітрыем. Яму 26 гадоў, не судзімы, працаваў недзе кіроўцам. Гэты Новы год яны ўжо святкавалі разам, — расказвае Аксана. — Але каля месяца таму здарылася непрыемная гісторыя: Анастасія была ў яго дома, гэта Васілевічы, Рэчыцкі раён. Там яна нібыта ўпала з лесвіцы і пашкодзіла нагу. А той Дзмітрый проста пакінуў яе дома і пайшоў на працу. У выніку Ганна шукала машыну, каб забраць дачку — усё ж немалая адлегласць.

Ці насамрэч Анастасія выпадкова ўпала з лесвіцы — дакладна невядома. Бо сама яна ніколі нічога не казала, але Ганна лічыла, што вінаваты Дзмітрый.

Па яе словах, яна і раней заўважала ў дачкі сінякі, пасля вяртання ад бойфрэнда.

Пасля гэтага Ганна пасварылася з тым Дзмітрыем і гаварыла з дачкой. Яна была катэгарычна супраць таго, каб Анастасія з ім сустракалася.

Я так разумею, што Анастасія ўсё ж прыслухалася да маці і спыніла стасункі з хлопцам, але праз нейкі час ён пачаў зноў заязджаць да яе».

«Дзмітрый кінуўся на Ганну, яе паспрабаваў абараніць 11-гадовы брат. Хлопец параніў і яго»

Чарговы раз Дзмітрый заехаў днём у суботу 4 верасня.

«Ён падняўся ў кватэру ў 14:20. У 15:28 ужо вызывалі хуткую, бо ўбачылі трупы, — працягвае Аксана. — Суседзі спачатку не чулі нічога, ніякага скандалу. Ганна не крычала.

Спачатку Дзмітрый забіў Ганну. І пасля кінуўся на Анастасію з нажом. У той момант ужо пачалі крычаць дзеці — там жа былі трое малых, старэйшаму з якіх усяго 11 гадоў. Мужа Ганны дома не было выпадкова — ён з яшчэ адным сынам паехаў да сваёй маці ў вёску.

Калі Дзмітрый кінуўся на Ганну, яе паспрабаваў абараніць 11-гадовы брат. Хлопец параніў і яго.

Пасля Дзмітрый выцягнуў Анастасію ў пад’езд. Гэта ўбачыла суседка: яна выбегла на крыкі дзяцей. Па яе словах, Анастасія сядзела скурчыўшыся, мела раненні, над ёю стаяў Дзмітрый. Суседка схапіла дзяцей, каб выратаваць хаця б іх, і замкнулася ў сваёй кватэры.

Тады Дзмітрый выцягнуў Анастасію ў пад’езд, а пасля выкінуў з акна. Паглядзеў, што яна ўпала — і выкінуўся сам.

Анастасія чаплялася за адлівы, пакуль ляцела, бедная, тут і ўвагнутасці на іх засталіся, і ўсё ў крыві з трэцяга па другі паверх…»

Дзмітрый загінуў на месцы. Анастасія сканала ў машыне хуткай дапамогі. Яе 11-гадовы брат, які спрабаваў абараніць сястру — у бальніцы. Яго жыццю нічога не пагражае. Астатнія дзеці ў шокавым стане.

Дакладныя прычыны такіх паводзін Дзмітрыя ніхто не ведае. Вядома, што следчыя ўжо дапыталі 11-гадовага хлопчыка, але што ён распавёў, пакуль не агучваюць.

Ганну і Анастасію пахаваюць 7 верасня.

Сіротамі засталіся пяцёра дзяцей, чацвёра — непаўналетнія.

«Я нават зайздросціла часам Ганне — бо яна заўсёды была занятая дзецьмі, ёй хапала на іх сіл і часу, — кажа Аксана. — Яна і ўрокі з імі рабіла, пастаянна займалася імі. Я ніколі не чула ні ад кога кепскага слова пра Ганну ці яе дзяцей. Дзеці былі для яе галоўным у жыцці, яна была гатовая за любое сваё дзіця глытку перагрызці».

Чытайце таксама: В украинской школе девушка устроила стрельбу из арбалета, есть раненые

 Стрельба в школе во Флориде: 17 человек погибли (фото/видео)

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии