Новости / Общество

«Не разумею, хто такі Васкрасенскі і чаму ён мне піша». Блогер Эдуард Пальчыс даў інтэрв’ю з-за кратаў

2.09.2021, 11:13  / remove_red_eye 482   / chat_bubble3

Эдуард Пальчыс быў затрыманы 27 верасня 2020 года, тады яму далі 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак на волю так і не выйшаў, яго перавялі ў СІЗА. Эдуарда вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў, яму пагражае да 15 гадоў. Праваабаронцы прызналі блогера палітвязнем, а ўлады прызналі канал Эдуарда экстрэмісцкім. Яго жонка Вікторыя цяжарнай выехала з Беларусі, нарадзіла дачку ўжо за мяжой. Эдуард змог з-за кратаў коратка адказаць пытанні «Нашай Нівы».

«Не разумею, хто такі Васкрасенскі і чаму ён мне піша». Блогер Эдуард Пальчыс даў інтэрв’ю з-за кратаў

Фота: nashaniva.com

Наша ніва: Ці чакаў затрымання? 

Эдуард Пальчыс: Ужо ў ліпені я разумеў, што калі па мяне прыйдуць — паеду па сур’ёзнай справе, бо меў ужо адміністрацыйку.

НН: Ці чакаў такой жорсткасці ад беларускай сістэмы?

ЭП: Гэтая сістэма — нашчадак СССР. Таму нічога новага ў гэтым няма. Але, у прынцыпе, падсвядома хацелася верыць, што чалавечнага ў ёй больш, чым бесчалавечнага.

НН: Чаму не з’ехаў раней?

ЭП: Наконт ад’езду — глабальна не было ў планах на 2020 збегчы куды-небудзь. Я ўвогуле планаваў правесці гэты год спакойна. 

НН: Што было самым цяжкім за гэты год пад вартай?

ЭП: Нават праз тэлевізар разумею, што TikTok захоплівае свет.

НН: Ці змяніліся нейкія погляды за гэты час?

ЭП: Кардынальных перамен няма.

НН: Што дапамагае трымацца?

ЭП: У мяне выдатная жонка, сям’я, сябры. З імі трымацца можна хоць 10 гадоў.

НН: Як не звар’яцець за кратамі?

ЭП: Калі ўспрымаць камеру як манастырскую келлю і больш чытаць, то мазгі заўсёды будуць у парадку.

НН: Чаго не хапае?

ЭП: У першую чаргу — інфармацыі. Інфармацыйная блакада. Таксама не хапае стасункаў з жонкай і дачкой.

НН: Ці схуднеў ты за гэты час?

ЭП: Трошачкі. Але адвакат кажа, што вельмі добра схуднеў.

НН: Ці не плануеш пісаць нешта? Можа быць, кнігу? 

ЭП: Думкі пра кнігу былі. Але калі выбіраеш паміж напісаннем кнігі і ўкраінскім камедыйным ток-шоу, то я выбіраю ток-шоу. 

НН: Як даходзяць лісты?

ЭП: Да красавіка 2021-га з поштай усё было больш-менш нармальна. Даходзілі лісты ад чужых людзей, адпраўляў свае таксама нармальна. З красавіка лісты амаль не прыходзяць. Хіба толькі ад сваякоў, і тое не ўсе. Калі я не адказаў на ваш ліст — значыць, ён да мяне не дайшоў.

НН: Ці былі прапановы аб пакаяльным інтэрв’ю ці напісаць прашэнне аб памілаванні?

ЭП: Інтэрв’ю не прапаноўвалі. Але прыйшлі два лісты ад Васкрасенскага. Але я нешта пакуль не зразумеў, хто гэта і чаму ён мне піша.

НН: Як ты сябе ўспрымаеш: ахвярай ці героем?

ЭП: Улічваючы, што я ў краіне, дзе ўсіх саджаюць, то ўспрымаю сябе звычайным грамадзянінам.

НН: Ці не расчараваны, што змены ў краіне не наступілі так хутка, як чакалася?

ЭП: Я нават радуюся, што ўсё зацягнулася. Бо да 2020-га ў беларусаў у палітычным сэнсе было шмат наіўнага і дзіцячага. Калі б усё было хутка і проста, то нацыя б не зрабіла важных высноў, якія, я спадзяюся, яна зрабіла цяпер. Усё сапраўднае і вартае даецца праз выпрабаванні. Таму мы і перажываем унікальны час, хай і цяжкі. Гэта трэба выкарыстоўваць для ўсведамлення сапраўднага і добрага, будучага і мінулага.

НН: Чаго ты чакаеш?

ЭП: Я чакаю, што будзе закрыты суд і рэальны тэрмін. Нават зачакаўся — калі ж ужо калонія?

НН: Ці шкадуеш пра што-небудзь?

ЭП: Шкадую, што на Валадарцы няма глазураваных сыркоў на атаварцы. Усё будзе добра! А самыя смачныя — бярозаўскія сыркі.

Наша Нiва

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
zolak

Мне кажется нужно использовать любые средства чтобы вырваться из застенков и оказаться на свободе, Воскресенский, или что-то там записать, сказать что они хотят, рассказать про стальные яйца и т.п. После этого уехать за границу и показать им средний палец…