Новости / Общество

Баранавiцкi актывiст Уладзімір Гундар з невялікімі перапынкамі адбыў 30 сутак у карцары

1.09.2021, 18:47  / remove_red_eye 254   / chat_bubble3

Краязнаўца і актывіста Уладзіміра Гундара 20 траўня 2021 года асудзілі на 3 гады калоніі за гвалт ці пагрозу ўжывання гвалту да службовай асобы. Апроч таго, ён — фігурант справы Мікалая Аўтуховіча аб «тэрарызме», суда па якой яшчэ не было. Гундара затрымалі летась 30 снежня. Жонка вязня Алена Гундар распавяла новую інфармацыю пра Уладзіміра.

Баранавiцкi актывiст Уладзімір Гундар з невялікімі перапынкамі адбыў 30 сутак у карцары

Владимир Гундарь. Фото: Intex-press

– Уладзімір з невялікімі перапынкамі адбыў 30 сутак у карцары. Спачатку 10, потым 10 ізноў 10. Ён толькі 20 (жніўня) выйшаў і быў жа тады допыт у КДБ у Берасці. Яго загадалі вывесці з СІЗА ў кайданках, уяўляеце, ён на адной назе, рукі ў яго павінны быць на мыліцах, а яго закавалі ў кайданкі. На допыце ён адмаўляецца сведчыць супраць сябе, нічога не кажа, — пiша racyja.com.

– За што ён трэці раз быў у карцары?

– Ён кожны вечар на праверцы павінен казаць, што схільны да экстрэмізму, так званы, прафілактычны ўлік. Яны там сабраліся некалькі чалавек, кіраўнікоў СІЗА, мусіць, з ім размаўляюць і з гэтай размовы робяць высновы, што ён схільны да экстрэмізму. І ён трапляў у карцар, таму што ён адмаўляўся гэта казаць. А начальнік мне казаў, што ён мацюкаецца і абзывае сваіх ахоўнікаў брыдкімі словамі. А я ж ведаю, што Валодзя не мацюкаецца. І мне ў размове ён таксама казаў, што не абзывае і не мацюкаецца. А яшчэ ў іх, відаць, ёсць негалосны загад, што тыя, хто адмаўляецца сведчыць супраць сябе, павінны прайсці праз карцар. Валодзя не адзін такі, ёсць яшчэ некалькі маладых хлопцаў, якія адмаўляюцца казаць на допытах і іх таксама саджаюць у карцар.

– Даведваліся, якія ўмовы ў карцары?

– Амаль што пустое памяшканне, ляжаць нельга, толькі сядзець на маленькім крэсле ці хадзіць. Ні кніг, ні лістоў. Ёсць беларускае радыё. Валодзя казаў, што слухаў яго і свае высновы рабіў з таго, што яны там кажуць. Многа карыснага пачарпнуў з гэтага радыё. А так нічога нельга рабіць – ні чытаць, ні пісаць. Гэта адзіночка і замкнутая прастора. Толькі апошні раз Валодзя казаў, што выпускалі на 1 гадзіну на прагулкі ў дворык і ён гледзячы ў неба ўбачыў буслоў, як яны ляталі над ім. У яго з гэтага нарадзіўся верш, ён зараз пісаць пачаў. Называе „складанкі-нескладанкі”, там сапраўды нескладанкі, там амаль няма рыфмы, але піша. Казаў, што калі сядзеў у карцары, многа такога ў галаве складвалася і ён думаў, як гэта ўсё запомніць, каб выйсці і запісаць.

– Які стан здароўя ў яго?

– Валодзя кажа, што ў яго ўсё добра. Але ж ён не ведае, які ў яго ціск. Таблеткі яму даюць рэгулярна, якія я перадала. Але ціск мерае доктар так, што Валодзя не бачыць, што яна там намервае, а то бывае, што яна не мерае як трэба. Але кажа, што нічога зараз не баліць. Таму што пасля першага карцару ён скінуў 20 кг. Стаў добра есці, я кожны тыдзень прывожу перадачы: гародніну, садавіну, арэхі і салодкае – ён любіць шакалад і каву.

– А перадаюць яму перадачы?

– Перадаюць, бо ўсё фіксуецца на паперах. У лістах ён піша калі атрымаў перадачу і што атрымаў. Піша, што трэба, а чаго дастаткова. Вось калі ён быў у карцары другі раз, яны ўзялі ў мяне перадачу, але мне не сказалі, што ён у карцары. Ён выйшаў і яму перадалі.

Нагадаем, што раніцай 30 снежня 2020 года доме Уладзіміра Гундар прайшоў ператрус. Пасля гэтага яго павезлі ў Менск. Уладзіміру выстаўлены абвінавачанні на падставе арт. 289 КК РБ («Акт тэрарызму») і арт. 366 КК РБ («Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак»). Ён праходзіць па справе Аўтуховіча, былога афганца, якога на БТ назвалі лідэрам «тэрарыстычнага атрада», што падрываў машыны міліцыянтаў і спальваў дамы.

Чытайце таксама: «Магчыма і мой дзед на гэтых нарах ляжаў». Што піша баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар з турмы КДБ

Барановичский блогер Игорь Лосик обратился к Папе Римскому

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

 

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

«Ён на одной назе, рукi павiнны быць на мылицах» кажа жонка, а на фота ён без мылiц добра сябе адчувае…