Новости / Общество

Былога дыпламата асудзілі на 10 гадоў за здраду дзяржаве. Што вядома?

19.08.2021, 7:33  / remove_red_eye 490   / chat_bubble0

Днямі вынеслі прысуд Аляксандру Сакалоўскаму — былому супрацоўніку Міністэрства замежных спраў. Працэс быў закрытым. Абвінавачванне вельмі сур'ёзнае — здрада дзяржаве.

Былога дыпламата асудзілі на 10 гадоў за здраду дзяржаве. Што вядома?

Фота: nashaniva.com

«Наша Ніва» пагаварыла са знаёмымі Аляксандра Сакалоўскага. Па іх словах, справа супраць былога дыпламата не звязаная з падзеямі апошняга года.

«Яго затрымалі даўно, здаецца, яшчэ ў 2019 годзе, — кажа адзін з сяброў Сакалоўскага. — З таго часу Аляксандр знаходзіўся ў СІЗА. Ён ведаў, што яго затрымаюць, але пра дэталі справы не распаўсюджваўся. Вядома толькі, што гэта звязана з нейкім яго ўчынкам ці то 10-гадовай, ці то 12-гадовай даўніны, які ён здзейсніў, калі працаваў консулам у Літве».

Былыя калегі Сакалоўскага расказалі «Нашай Ніве», што той працаваў на розных пасадах у МЗС, за мяжой і ў самім міністэрстве, нічым асаблівым не вылучаўся, быў асцярожным, з традыцыйнымі для МЗС стрымана-ліберальнымі поглядамі. «Заўсёды быў другой ці трэцяй скрыпкай», — кажуць былыя калегі.

Таксама «чыстыя» дыпламаты падазраюць Сакалоўскага ў тым, што ён мог выконваць работу і па «сумежнай» лініі, пад якой маюцца на ўвазе задачы далікатнага і не зусім дыпламатычнага характару.

Разглядалі справу ў Вярхоўным судзе. Суддзя Эдгар Марцірасян пакараў Аляксандра Сакалоўскага 10 гадамі пазбаўлення волі.

Нагадаем, апошняя гучная справа па артыкуле аб здрадзе дзяржаве — працэс над Дзянісам Урадам, спецсувязістам Генштаба, які сфатаграфаваў ліст міністра ўнутраных спраў міністру абароны і «адправіў польскаму Тэлеграм-каналу». Урада пакаралі 18 гадамі пазбаўлення волі. Пакаранне адбывае ў калоніі ў Наваполацку, там жа трымаюць экс-банкіра Віктара Бабарыку.

Читайте также: Вынесен приговор Павлу Северинцу

Женщина сорвала с милиционера маску. Вот сколько за это запросил прокурор

За клевету на милиционера осудили жителя Барановичей

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии