Новости / Общество

Ні Азаронка, ні Тура. Апублікаваны рэйтынг ТБ-праграм, у топе — «Поле цудаў» і расійскія серыялы

11.08.2021, 14:53  / remove_red_eye 605   / chat_bubble1

Дзяржаўнае ТБ з гонарам рапартуе пра развіццё аўтарскай журналістыкі. Але ні Азаронак, ні Пуставы, ні Тур, ні большасць прапагандысцкіх фільмаў не трапляюць у топ.

Ні Азаронка, ні Тура. Апублікаваны рэйтынг ТБ-праграм, у топе — «Поле цудаў» і расійскія серыялы

Фото: nashaniva.com

Рэйтынг праграм за ліпень апублікаваў marketing.by. Звесткі яму прадаставіла кампанія «Індустрыйныя рашэнні», якая аналізуе тэлепрагляды.

Самымі папулярнымі аказаліся трансляцыя чэмпіянату Еўропы па футболе, расійскія «Весці» і неўміручае «Поле цудаў». За імі — ток-шоу «Прывет, Андрэй» і серыял «Ведзьма». З беларускіх праграм у топ-15 трапілі толькі «Нашы навіны» (10-е месца) і «Трывожная кнопка» (11-е месца, гэта зводка ЧС і крыміналу).

Скрыншот

Найбольшы рэйтынг з беларускіх каналаў мае АНТ. Пасля ідзе Расія-Беларусь, НТВ-Беларусь, Беларусь-1, Мір, СТБ.

Рэйтынг за чэрвень падобны. Але там на першых пазіцыях апынуліся інтэрв’ю Маркава з Пратасевічам і прапагандысцкі фільм пра пасадку самалёта. Меркавана, інтарэс быў выкліканы самім скандалам і персонай Пратасевіча, бо іншыя выпускі Маркава не траплялі ў топ.

Скрыншот

Яшчэ адзін рэйтынг паказвае, якія з перадач найбольш папулярныя на кожным з каналаў. Вось маніторынг за тыдзень з 26 ліпеня па 1 жніўня. На АНТ лепш за ўсё глядзелі «Поле цудаў», на Беларусь-1 — «Панараму», на СТБ — «Навіны 24 гадзіны», на «Мір» — «Справы судовыя. Новыя гісторыі».

Скрыншот

nashaniva.com

 

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
wik

и почти все из этого …. смотрят пенсионеры !!
а еще есть … https://www.youtube.com