Новости / Культура

Улады ліквідавалі беларускі ПЭН-цэнтр. У арганізацыі паабяцялі не апускаць рукі і працаваць далей

9.08.2021, 21:38  / remove_red_eye 258   / chat_bubble0

Намесніца старшыні арганізацыі: «Успрымаем гэта як узнагароду і высокую ацэнку нашай дзейнасці».

Улады ліквідавалі беларускі ПЭН-цэнтр. У арганізацыі паабяцялі не апускаць рукі і працаваць далей

Светлана Алексиевич. Фото: svaboda.org

9 жніўня 2021 года Вярхоўны Суд Беларусі ліквідаваў РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр». Суддзя — Ганна Міхайлаўна Сакалоўская. Пракурорка — Ірына Аляксееўна Кавальчук. Прадстаўнік Мінюста — Аляксей Уладзіміравіч Печкуроў. Успрымаем гэта як узнагароду і высокую ацэнку нашай дзейнасці. Ілюзій мы не мелі, у гэтым сэнсе вынік быў чаканы. І, вядома, не апускаем рук: дзейнасць працягваем, скаргу падаем. Дзякуй вялікі Алене Танкачовай і Юрыю Козікаву (Адвакацкае Бюро «Бараўцоў і Салей») за якасную працу па прадстаўленні інтарэсаў Беларускага ПЭНа ў судзе і абарон, — напісала ў «Фэйсбуку» намесніца старшыні арганізацыі Таццяна Нядбай.

Нагадаем, што 22 ліпеня ПЭН-цэнтр паведаміў пра тое, што Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі арганізацыі.

Гэтаму папярэднічалі візіт сілавікоў у офіс, дзе ПЭН-цэнтр мае юрыдычны адрас, а таксама арышт рахунку.

Беларускі ПЭН-цэнтр стаў адным з дзясяткаў недзяржаўных арганізацый, ліквідаваных уладамі, яго старшынёй у Беларусі з’яўляецца нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. 

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии