Новости / Люди

СК працягнуў на два месяцы праверку абставінаў смерці Вітольда Ашурка

8.08.2021, 19:46  / remove_red_eye 220   / chat_bubble1

Пра тое, што час праверкі было вырашана павялічыць, «Нашай Нiве» паведаміў брат Вітольда — Андрэй Ашурок.

СК працягнуў на два месяцы праверку абставінаў смерці Вітольда Ашурка

Витольд Ашурок. Фото: nn.by

«Праверка падоўжана ў сувязі з тым, што працягнулі час экспертызаў. Я спытаў, якія версіі разглядаюцца, на што следчы сказаў, што няма экспертызаў — няма версій», — паведамiў «Нашай Нiве» брат Вітольда Андрэй Ашурок.

Да гэтага часу невядомы лёс дзённіка Вітольда Ашурка, пра які палітвязень згадваў у лістах і які не аддалі сваякам з астатнімі асабістымі рэчамі. Па словах брата, следчы падаў запыт у турму № 1 у Гродне, дзе палітвязень знаходзіўся ў апошні час да этапавання ў калонію. Адказ адтуль пакуль не прыйшоў.

Пра смерць Вітольда стала вядома 21 траўня, ён памёр у шклоўскай калоніі. 18 студзеня на судзе, які праходзіў у закрытым рэжыме, ён быў асуджаны па двух артыкулах: 364 («Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў») і 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Па першым артыкуле — чатыры гады калоніі, а па другім — два гады і чатыры месяцы. Шляхам частковага складання ў выніку выйшла пяць гадоў.

Чытайце таксама: Из вещей Витольда Ашурка, которые оставались в тюрьме, пропал дневник. Его брат написал жалобу

Видео смерти политзаключенного Витольда Ашурка опубликовал СК (видео 18+)

Беларусь прощается с умершим в шкловской колонии политзаключенным Витольдом Ашурком. Фото/видео

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
haveheart

А что там с проверкой Бондаренко, которая на контроле у главного как он заявил.