Новости / Происшествия

«Соска ёй ужо не трэба». Жанчына, чый муж зарэзаў іх месячную дачку, распавяла падрабязнасці

30.07.2021, 15:35  / remove_red_eye 8872   / chat_bubble2

Увечары 26 ліпеня ў Віцебску здарылася трагедыя: мужчына кінуўся з нажом на жонку і іх месячную дачку. Немаўля загінула. Жанчына трапіла ў рэанімацыю, але цяпер яе ўжо выпісалі. Яна распавяла «Нашай Ніве», што адбывалася ў той вечар.

«Соска ёй ужо не трэба». Жанчына, чый муж зарэзаў іх месячную дачку, распавяла падрабязнасці

Сяргей Авечкін. Фота: сайт Наша Нiва

Вольга амаль дзесяць гадоў жыла ў «грамадзянскім шлюбе», гадавала 9-гадовую дачку. Але летась закахалася ў калегу з мясакамбіната Сяргея Авечкіна і сышла да яго. Пара хутка распісалася. Праз некалькі месяцаў Вольга зацяжарыла. Але пачаліся праблемы, піша Наша Ніва.

«Раней Сяргей быў звычайным чалавекам. Ну выпіваў, бывала, як усе — на святы, на выходныя. Але быў жыццярадасны, вясёлы.

А ў лютым у яго адбыўся інфаркт галаўнога мозгу, разарвалася анеўрызма. Рабілі нават трэпанацыю чэрапа. Некалькі месяцаў быў на бальнічным.

Пасля гэтага Сяргей пачаў рабіцца агрэсіўным пасля алкаголю. Пачаў нават руку паднімаць на мяне. Месяц таму збіў мяне. Я звярнулася ў міліцыю — Сяргей правёў суткі пад вартай, далі яму нейкі штраф», — узгадвае Вольга.

Але яна ніколі не чакала, што можа здарыцца сапраўдная трагедыя.

«Што магло яго справакаваць, я і сама не разумею. Усе могуць сварыцца, ва ўсіх бываюць побытавыя скандалы. Так усё пачыналася і ў той вечар.

Апошнім часам мы фактычна не жылі разам з Сяргеем. У нас была вялікая сварка, пасля чаго мы, можна лічыць, разышліся. Я жыла ў кватэры, якая засталася пасля бабулі, Сяргей жыў у сваіх бацькоў. Але ён прыходзіў да нас, наведваў. Заставаўся часам начаваць, але як сям’я мы ўжо не жылі.

 

Сяргей Авечкін. Фота: сайт Наша Нiва

Так было і 26 ліпеня. Мы сазваніліся, я ведала, што ён мусіць прыйсці, — расказвае Вольга. — Але Сяргей прыйшоў нападпітку. Я сказала, што мне гэта не падабаецца, што мне гэта надакучыла.

Сяргей схадзіў на кухню, вярнуўся з нажом. Але тут у яго зазваніў тэлефон, гэта адцягнула яго ўвагу ад нас. Я ўзяла дачку і выбегла на вуліцу.

Але Сяргей нас там дагнаў, выбег і сказаў: я пажартаваў, пайшлі ў кватэру, чаго ты.

У той момант ён ужо быў без нажа. Я паверыла, мы пайшлі з ім у хату. Па дарозе дачка выплюнула соску на лесвічнай клетцы — я гэта заўважыла, але не стала акцэнтаваць увагу.

У хаце дачка заенчыла. Сяргей спытаў: дзе соска? Я кажу: яна выплюнула.

Сяргей загадаў мне схадзіць па соску. Я пайшла.

А калі вярнулася, ён кажа: ёй соска ўжо не трэба.

Ён пырнуў дзіця нажом. Але дачка была яшчэ жывая. Я пачала прасіць яго выклікаць хуткую, была ў такім шоку, што нават не ведаю, як і калі ён біў нажом мяне. Проста не памятаю. Я нават не разумела, што ў мяне таксама ёсць раны — бачыла, што кроў цячэ, але было не да таго. Проста не звяртала ўвагі.

Сяргей не даваў мне выклікаць хуткую. Пасля сказаў: я сыду, і выклічаш дактароў. Загадаў мне зняць з сябе ўсе залатыя ўпрыгожванні, забраў іх і сышоў. Тады я пазваніла ўрачам. Ехалі не ведаю колькі, па маіх адчуваннях — доўга. Але дзіця было яшчэ жывое. Дактары забралі дачку, выклікалі хуткую для мяне».

У бальніцы выратаваць дзіця не змаглі. Але жанчына выжыла. Некалькі дзён Вольга правяла ў рэанімацыі, цяпер яна ўжо дома. «Раны глыбокія, але нічога жыццёва важнага не закранула», — кажа жанчына.

Месячную Дарыну, дачку Вольгі і Сяргея, пахавалі 29 ліпеня.

Сяргей Авечкін пад вартай. За забойства дзіця і замах на забойства жонкі яму пагражае ад 8 да 25 гадоў зняволення, ці пажыццёвы тэрмін, ці смяротнае пакаранне.

Читайте также: «Убил, потому что плакал». Под Минском мужчина насмерть избил годовалого ребенка. Видео

«Он не из тех мужчин, которому нельзя было доверить ребенка». Что говорят соседи о барановичской семье, где погиб младенец

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ikotaa

Вышка…и ни как иначе….