Новости / Спадчына

Смерть на дне колодца, Ляховичи признали городом, и первый автобус – в старый микрорайон. О чем писали барановичские газеты в июле 1931 и 2001 годов

30.07.2021, 14:23  / remove_red_eye 1245   / chat_bubble2

Как жили Барановичи и регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав июльские номера старых газет.

Смерть на дне колодца, Ляховичи признали городом, и первый автобус – в старый микрорайон. О чем писали барановичские газеты в июле 1931 и 2001 годов

Будынак вакзала Баранавічы Цэнтральныя. Здымак пачатку ХХ ст.

1931 год

Kurjer Warszawski

Kurjer Warszawski

2 ліпеня

Ляхавічы прызналі горадам

На падставе пастановы Рады міністраў мястэчка Ляхавічы ў Баранавіцкім павеце залічана да спісу гарадоў. Адначасова да новастворанай гарадской гімны Ляхавічы далучаны населены пункт Малая Лотва і чыгуначная станцыя Ведзьма. Гэткім чынам быў павялічаны абшар Ляхавічаў.

6 ліпеня

Пра бюджэт

З чатырохмесячным спазненнем гарадская Рада ўхваліла 4 ліпеня бюджэт Баранавічаў на 1931/32 гады. Так як большасць сябраў Рады складаюць жыхары горада габрэйскай нацыянальнасці, бюджэт з’яўляецца дэфіцытным і большым за магчымасці горада. Маем надзею, што павятовыя ўлады адмовяцца зацвярджаць гэты бюджэт як амаль нерэальны.

Баранавіцкі кірмаш на міжваеннай паштоўцы. Знаходзіўся паміж сучаснымі вуліцамі Прытыцкага, Горкага, Гагарына, Чырвонаармейская. Са збораў Руслана РАВЯКІ

Nowy Przyjaciel Ludu

11 ліпеня

Засыпала зямлёю

Падчас чысткі студні на вуліцы Мінскай (цяпер Прытыцкага) трэснула адно з бетонных кольцаў. Зямля ссунулася і засыпала 18-гадовага Аляксандра Патоцкага, які знаходзіўся на дне студні. Больш за пяць гадзін рота 78 пяхотнага палка і мясцовая пажарная каманда спрабуюць адкапаць засыпаную студню. Пакуль што безвынікова (пазней было паведамленне, што Патоцкі загінуў).

Kurjer Wileński wraz z Kurjerem Wileńsko-Nowogródzkim

Kurjer Wileński

16 ліпеня

Бура над баранавіцкім паветам

Над баранавіцкім паветам прайшла страшэнная бура з залевай. Ад удараў перуна згарэлі пяць гаспадарак у Навамышскай, Дараўскай і Гарадзішчанскай гмінах. Акрамя таго, віхор знёс стагі ў маёнтку Калдычэва, які належыць Томашу Шалевічу.

Górnoślązak pismo codzienne

30 ліпеня

Шалёны воўк

На тэрыторыі Моўчадскай гміны Баранавіцкага павета з’явіўся шалёны воўк, які пакусаў некалькі дзясяткаў быдла і коней. Падчас арганізаванай аблавы ваўка пашчасціла забіць. Пакусаныя жывёлы ізаляваныя, таксама праводзіцца дэзінфекцыя. Галава ваўка перасланая да Варшавы.

Robotnik ворган PPS (кампартыі Польшчы)

16 ліпеня

Кольскасць беспрацоўных

Паводле дадзеных дзяржаўных органаў, падчас сусветнага крызісу ў Польшчы, за апошні тыдзень на 11 ліпеня, было зарэгістравана 272 917 беспрацоўных. З іх толькі 84 899 атрымалі грашовую дапамогу. За тыдзень іх колькасць зменшылася на 3461.

На 11 ліпеня колькасць беспрацоўных складала: Сілезскае ваяводства – 59 388, Лодзь – 28 274, Саснавец – 21 040, Познань – 11 168, Вільня – 3451, Брэст – 3250, Гродна – 2678, Баранавічы – 906.

26 ліпеня

Загадкавы крадзёж на вакзале

Пры кантролі пасылак на вакзале «Баранавічы-Цэнтральныя», якія не выкупілі замоўцы, выявілася, што са скрыняў, высланых агенцтвам Merita з Варшавы, былі скрадзены рэчы.

Хітрыя злодзеі, каб не прыцягваць увагі, паклалі на месца скрадзенага тавару кавалкі шпалаў такой самай вагі.

Згодна з дакументамі ў адной скрыні знаходзіліся аўтамабільныя магнеты, высланыя на фірму А. Мерыжыцкага, а ў другой – аўтамабільныя запчасткі, высланыя на імя інжынера Пярацкага. Гэтыя скрыні былі высланы накладзеным плацяжом, адна на суму 6890 злотых, другая – 4262 злотых.

Паліцыя занялася гэтай справай і выявіла, што абодва адрасы фіктыўныя, ні фірмы А. Мерыжыцкага, ні інжынера Пярацкага няма ў Баранавічах.

Так як ніткі гэтай загадкавай гісторыі вядуць у Варшаву, адкуль выслалі скрыні, справу пераслалі да варшаўскіх следчых.

Dziennik Wileński

Футбол

7 ліпеня

«1 полк пяхоты легіянераў» (Вільня) – «Макабі» (Баранавічы) 12:0. Вынік найлепш адлюстроўвае ход гульні. Прабіццё 12 раз брамкі – гэта справа кампраментуючая. Вельмі добра гуляў Гадлеўскі з 1 п.п.л, які забіў амаль усе галы. Клас гульні быў слабы, з кепскай падрыхтоўкай каманды баранавіцкай «Макабі».

28 ліпеня

Ż.A.K.S (Вільня) – «Макабі» (Баранавічы) 3:0, тэхнічная параза. У сувязі з тым, што баранавіцкая «Макабі» не прыбыла на гульню, Ż.A.K.S атрымаў каштоўныя тры пункты.

«78 полк» (Баранавічы) – Lauda (Вільня) 3:0, тэхнічная параза. «Лаўда», якая павінна была гуляць у Баранавічах, спазнілася на цягнік і такім чынам, з-за сваёй непунктуальнасці, прайграла самай слабай камандзе.

Даваенная футбольная афіша Баранавічы – Пінск на ідзіш.

Даваенная футбольная афіша Баранавічы – Пінск на ідзіш.

Polska Zbrojna

22 ліпеня

Футбол у Баранавічах

У мінулую нядзелю ў Баранавічах адбыўся кубкавы матч класа А Віленскай лігі паміж камандамі «78 полк» (Баранавічы) і «Макабі» (Баранавічы). Гульня скончылася з вынікам 2:2 пры перавазе ў матчы гульцоў «Макабі».

2001 год

Интекс-пресс старый логотип Intex-press

Intex-press

8 июля

Северо-западный микрорайон обустраивается

Третьего июля в городе начал действовать новый маршрут городского транспорта, который соединит микрорайон «Северо-Запад» с центром города.

Улица Репина была основана в 1953 году. В 1961 году была построена СШ № 12. Микрорайон разрастался. Рядом с частным сектором были построены многоэтажные дома, а городской транспорт сюда так и не «дошел».

И только благодаря усилиям директора ПКФ «Альфа» Михаила Сапеги и при содействии городских властей был открыт маршрут № 23. Он связал улицу с центром города. Автобус курсирует с интервалом 36–48 минут по рабочим и выходным дням по маршруту «Улица Красноармейская – Торговый дом «Альфа».

Как сказал на митинге, посвященном открытию нового маршрута, председатель горисполкома Виктор Дичковский, это только первая ласточка. В дальнейшем планируется Северо-Западный микрорайон связать автобусной линией с вокзалом «Барановичи-Полесские».

А Михаил Сапега пообещал жителям микрорайона помочь в благоустройстве улицы имени Королика. Также в следующем году в Северо-Западном микрорайоне откроются пекарня и парикмахерская с женским и мужским залами.

Читайте также: Труп девушки у дороги, новый «Бьюик» главы города и «левые» доходы у офицеров. О чем писали барановичские газеты в июне 1931 и 2001 годов

Атлета закопали на два метра в Барановичах и трагедия на дороге под Вольно. О чем писали барановичские газеты в мае 1931 и 2001 годов

Почему погас свет во время визита президента и крупная кража конфет из буфета кинотеатра. О чем писали барановичские газеты в апреле 1931 и 2001 годов

Крестьяне разоружили полицейских, труп ребенка в колодце и горожане на покосе. О чем писали барановичские газеты в марте 1931 и 2001 годов

Убийство на вечеринке, литр супа безработным, и спецавтобаза «проспала» гололед. О чем писали барановичские газеты в феврале 1931 и 2001 годов

Эпидемия гриппа, снежные метели и отмена елочных базаров. О чем писали барановичские газеты в декабре 1930 и 2000 годов

Бунт в тюрьме и конкурс на должность бурмистра. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1930 и 2000 годов

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

««1 полк пяхоты легіянераў» (Вільня) – «Макабі» (Баранавічы) 12:0.» -аказваецца, сучасная каманда яшчэ даволi прыстойна гуляе…